Спадчына

Адное лечаць – другое калечаць. Чаму ў Гродне пачынае развальвацца самы стары мост Беларусі

Пра праблемы захавання помніка архітэктуры, на які многія наогул не звяртаюць увагі, піша гісторык Мечыслаў Супрон.

Мост паміж Старым і Новым замкамі ў Гродне – самы стары мост у Беларусі. Фота з архіву Hrodna.life

Мост, які вядзе на Стары замак – самы стары не толькі ў Гродне, але і ва ўсёй краіне. Збудавалі яго ў самым пачатку 17 стагоддзя. Гэта значыць, мосту ўжо больш за чатыры стагоддзі. Яго неаднаразова перабудоўвалі, але ён захаваў сваю арыгінальную чатырохсотгадовую канструкцыю.

Чаму мост не “дыхае”

Мост перад рамонтам у 2004 годзе. Фота: Андрэй Дыбоўскі, globustut.by

У 2004-2005 гг. мост адрамантавалі: перасыпалі пясок унутры, пераклалі парэнчы-броўку, выклалі паверхню пліткай (шкада, што не брукам). Працы тады выконвалі па-валюнтарысцку: плітку ўкладвалі глыбокай восенню на намоклы пясок, разаграваючы яго газавай гарэлкай. Тады ж былі закладзены адтуліны для сцёку вільгаці на апорах моста. Увесь аб’ём моста быў затынкаваны сучасным танным будаўнічым тынкам на палімернай аснове, які дрэнна прапускае вільгаць. Іншымі словамі, дзякуючы гэтаму мост не “дыхае” і “гніе” знутры.

Пасля рамонту мост раз на два-тры гады фарбавалі. Аднак тры гады таму, падчас узвядзення аб’ектаў першай чаргі на Старым замку, мост вырашылі прыстасаваць пад праезд цяжкой будаўнічай тэхнікі. На мост паклалі жалезабетонныя пліты – каб размеркаваць цяжар з арак на апоры і мост. Здаецца, пакуль што канструкцыя тэхніку трымае.

На мосце відаць вільготныя плямы, пачынае слаямі адслойвацца цэгла. Лістапад 2020 г

Чаму сцены моста прасачыла вільгаць

Аднак паміж плітамі і парэнчамі ўтварылася свабодная прастора, у якую вось ужо некалькі гадоў засыпаецца зямля, апалае лісце і будаўнічае смецце. Там ужо вырасла трава і ўтварыўся слой сапраўднага перагною вышынёй у некаторых месцах у 30 – 40 см. Гэты слой вельмі хутка ўбірае вільгаць. Ён пастаянна мокры і гэтая вільгаць прасачыла сцены моста. Мост з боку парэнчаў прамок наскрозь, з вонкавага боку з карнізаў тынкоўка ўжо адстае цэлымі слаямі.

Прыкра, што ведучы будоўлю на замку, да старажытнага мосту паставіліся як да самай звычайнай будоўлі. А ўсё што трэба – гэта вычысціць гэтыя раўчукі і закласці іх воданепранікальным матэрыялам. Хаця ўжо цяпер відавочна, што мост прыдзецца досыць грунтоўна рамантаваць. Спадзяюся, на праблему звернуць увагу органы, адказныя за ахову спадчыны і, уласна, будаўнікі.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Гродна-2016: прымяраем да горада папулярны трэнд

У сетках завірусіўся трэнд "2016". Людзі ўзгадваюць, як яны выглядалі 10 гадоў назад. Узгадваем, што…

24 студзеня 2026

Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце роднае Гродна? Падтрымайце гродзенцаў часткай свайго падаходнага падатку!

Набліжаецца час падачы падатковых дэкларацый. Тыя, хто плаціць падаткі ў Польшчы ці Літве, могуць накіраваць…

22 студзеня 2026

Скірмунт, Агінскі і Баторый: як брэнды алкаголю адлюстроўваюць гісторыю Гродзеншчыны

Сустракаюцца неяк Аляксандр Скірмунт, Міхал Клеафас Агінскі і Стэфан Баторый у… віна-гарэлачнай краме. Так мог…

21 студзеня 2026

У Гродзенскай губерні была тайная мова, якую не разумела нават паліцыя. Расказваем пра лабараў

Калі б вы трапілі 150 гадоў таму на кірмаш у Янаве (сёння - Іванава паміж…

17 студзеня 2026

На Гродзенскай вуліцы: дзе ў свеце ёсць вуліцы ў гонар Гродна і як яны выглядаюць

Колькі ў свеце вуліц з назвай "Гродзенская"? Чаму вуліцы, прысвечаныя нашаму гораду, можна адшукаць на…

15 студзеня 2026

“Палякі ў захапленні”. Як гродзенцы-мігранты далучаюць мясцовых да беларускіх Калядаў

Апошнія калядоўшчыкі заходзяць у дамы 14 студзеня, на стары Новы год, завяршаючы сезон, які пачаўся…

14 студзеня 2026