Спадчына

Прыбіральні ў каралеўскіх пакоях не будзе: польскіх спецыялістаў азнаёмілі з ходам рэканструкцыі Старога замка

Група спецыялістаў з міністэрства культуры Польшчы 26 лютага пабывала на будаўнічай пляцоўцы Старога замка. У рамках візіту беларускія калегі азнаёмілі іх з ходам работ на аб’екце, а таксама распавялі пра планы.

Гэта ўжо другая кансультатыўная місія польскіх спецыялістаў у Гродне. У 2018 годзе іх азнаёмілі з ходам першай чаргі рэканструкцыі. Па выніку паездкі польскі бок дапамог беларускім калегам з распрацоўкай формы купала на ўязной вежы Старога замка.

«Нам цікава меркаванне польскіх спецыялістаў»

«Польскія спецыялісты прыехалі ў рамках дзейнасці беларуска-польскай кансультыўнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якая 8 красавіка засядала ў Варшаве, — распавядае начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. — Тады мы разглядалі шмат пытанняў па ахове самых розных гісторыка-культурных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі. І адзін з пунктаў пратакола той камісіі - стварэнне польскай группы экспертаў, якія могуць знаёміцца з ходам работ на Старым замку. Таксама нам цікава меркаванне польскіх спецыялістаў. Калі будуць там слушныя парады, будуць абгрунтаваныя прапановы, то безумоўна яны будуць улічаны пры музеефікацыі палаца і пры стварэнні праекта па другой чарзе».

Каралеўскі пакой

Падчас экскурсіі па залах палаца дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка запэўніў польскую дэлегацыю, што каралеўскія пакоі ў якасці туалета выкарыстоўвацца не будуць.

«Прайшла чутка, што нібыта ў спальні караля мы збіраемся рабіць прыбіральні. Так ніхто ніколі не думаў. Гаворка ішла пра камунікацыйны кут, гэта можа быць там будуць прыбіральні. А пакоем караля мы будзе займацца», — распавёў Юры Кітурка.

«Мы хочам неяк дапамагчы»

Працэс работ на Старым замку выклікае вялікую цікавасць у Польшчы. Польскія спецыялісты не спяшаліся дзяліцца папярэднімі высновамі па першай чарзе рэканструкцыі Старога замка. Адзначылі, што калі іх дапамога спатрэбіцца, яны яе акажуць.

«Гэта наш не першы візіт на Стары замак, — распавядае прадстаўнік Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Міхал Міхальскі. — У рамках камісіі працуе група экспертаў па Старым замку. Гэта гісторыкі, архітэктары і мастацтвазнаўцы. Сам аб’ект з’яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай не толькі Беларусі і Польшчы, але і Літвы і Украіны. Гэта адзіны на тэрыторыі Беларусі каралеўскі замак, дзе жылі польскія каралі і Вялікія князі літоўскія. Нельга забываць, што гэта і месца пасяджэння нашага сумеснага парламента — Сойма Рэчы Паспалітай.

Пакуль наша дэлегацыя робіць агляд выкананых работ. Пасля мы пяройдзем у якую-небудзь залу і пракансультуем працэс рэстаўрацыі. Мы спадзяемся, што нашы эксперты змогуць нешта падказаць беларускім калегам. Таксама мы хочам пачуць вынікі па падрыхтоўцы другога праекта па рэстаўрацыі замка. Гэта складаны працэс і мы хочам неяк дапамагчы са свайго боку, калі, вядома, будзе жаданне з боку калегаў. І мне здаецца, мы павінны часцей сустракацца".

У планах на 2020 год на Старым замку завяршэнне работ па першай чарзе і стварэнне музейнай экспазіцыі над якой зараз працуе Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-архелагічный музей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024