Спадчына

Помнік Леніну і паштамт. Чым у 1970-х прываблівалі турыстаў у Гродна

«С каждым годом всё больше туристов посещают Гродно — один из древнейших городов Белоруссии» — пісалі пра наш горад на вокладцы паштовак, выпушчаных у 1979 годзе. Hrodna.life паглядзеў, чым прыцягвалі турыстаў у Гродна ў часы СССР.

Усяго ў камплекце 12 паштовак. На кожнай нейкая славутасць горада.

Першы ў спісе — бронзавы помнік правадыру сусветнага пралетарыяту, заснавальніку першай у свеце дзяржавы рабочых і сялян Уладзіміру Ільічу Леніну.

Далей па спісе — абеліск у гонар «воінаў-вызваліцеляў верасня 1939 года». Далей — помнік Сакалоўскаму. У апісанні да паштовак значная частка тэксту прысвечана тэме ВАВ.

Аўтары не забыліся згадаць пра дасягненні савецкай улады: «За годы послевоенных пятилеток Гродно вырос в большой промышленный, культурный и административный центр Принеманского края». Насельніцтва горада ў той час налічвала каля 200 тысяч чалавек.

З архітэктурных аб’ектаў у наборы — галоўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы. У апісанні да фота напісана, што Гродна — горад студэнтаў і вучнёўскай моладзі.

Ёсць паштоўка з будынкам драматычнага тэатра. Праўда, на фота не звыклы нам тэатр на Маставой, а сучасны будынак тэатра лялек. Гэта не памылка — менавіта там раней знаходзіўся драмтэатр.

Галоўпаштамт у апісанні назвалі будынкам, які ўпрыгожвае адну з вуліц у цэнтры горада. Таксама адзначана, што ў ім шмат святла і паветра.

На іншым здымку можна паглядзець на кінатэатр «Гродна». Гэтая паштоўка — адзіныя, на якіх можна ўбачыць што-небудзь з тых помнікаў архітэктуры, якія ў наш час сапраўды карыстаюцца попытам у турыстаў.

У апісанні паштоўкі з кінатэатрам сказана: «Гродно ярко отразил различные стили и направления многих столетий. Современным проектировщикам и архитекторам города удалось найти такое решение новых застроек, которое позволяет слить воедино старое и новое».

Яшчэ адна славутасць — помнік-танк на Савецкай плошчы. Яго і сёння любяць турысты.

«Народ і партыя адзіныя» — такі лозунг у тыя гады быў размешчаны на даху палаца культуры тэкстыльшчыкаў. Сёння палац нават даху не мае — ідзе маштабны рамонт.

У наборы знайшлося месца і помніку Элізе Ажэшцы. Яе ў савецкі час лічылі ледзь не камуністкай і пра помнік клапаціліся.

Акрамя гэтага патэнцыйным турыстам расхвальваюць турбазу «Нёман» і гасцініцу «Беларусь».

Турыстам, каб больш даведацца «об историческом прошлом города и его настоящем дне, об огромных успехах, социально-культурных преобразованиях, произошедших здесь за годы Советской власти», раілі азнаёміцца ​​з экспазіцыяй гісторыка-краязнаўчага музея.

«Гродненский областной Совет по туризму и экскурсиям приглашает посетить прекрасный город на Немане», — такімі словамі сканчалася апісанне камплекта.

А вы, паглядзеўшы такія паштоўкі, захацелі б наведаць Гродна?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024