Горад

Аматарам востранькага. У Гродне адчыніўся pop-up праект «Лі»

«Мы вытрачаем на ежу 4,5 гады свайго жыцця. Трэба на якасным узроўні іх правесці. Сумна жыць адно на драніках і баршчы. Трэба каштаваць новае і цікавае», — кажа Сяргей, шэф-повар рэстарана «Веранда». Менавіта гэтае новае і цікавае яны прапануюць у рэстаране паназіяцкай кухні «Лі».

— Мы вельмі любім эксперыменты, — расказвае кіруючы «Верандай» Цімафей. — І шчыра лічым, што гродзенцам час ламаць свае кансерватыўныя звычкі і каштаваць нешта новае. Менавіта для гэтага мы і адчыніліся. Праўда, не вельмі надоўга. Гэта першапачаткова часовы pop-up-праект. Мы плануем папрацаваць два месяцы, пражыўшы кароткае, але яркае жыццё.

Пасля закрыцця можа быць кейтарынг

«Лі» — гэта часовы праект кафэ «Веранда». Ён адчыніўся 26 сакавіка ў тым жа месцы і зачыніцца 1 чэрвеня. Рop-up — гэта рэстаран, які можа адчыніцца дзе заўгодна, папрацаваць і зачыніцца. У кафэ «Веранда» былі магчымасці і плошчы, каб гэта зрабіць хутка. Калі б «Лі» паўставаў на непадрыхтаванай пляцоўцы, былі б зусім іншыя затраты і намаганні. Пасля закрыцця «Лі» зможа працаваць як кейтарынгавы праект, то бок выяздная кухня на карпаратывах і гарадскіх мерпрыемствах.

Bruce Lee is watching you

— Улічваючы, што праект часовы, мы спрабавалі невялікімі намаганнямі дадаць яркіх акцэнтаў у існуючы інтэр'ер, надаць яму свежасць. Каб затым за адзін дзень вярнуць «Веранду» на месца. У нас гэта атрымалася, — кажа Цімафей.

«Лі» разлічыны на 50 месцаў. Па выходных дыджэй будзе граць азіяцкі лаўндж і хаўс. У праекта «Лі» такая назва, бо стваральнікам падабаецца знакаміты майстар усходніх адзінаборстваў Брус Лі. «І ён вельмі любіў лапшу з ялавічынай», — дадае Цімафей. У памяшканні з дзясятак выяваў з майстрам, а на плазмах ідуць фільмы з яго ўдзелам.

Сярэдні чэк у «Лі» — 20 рублёў на чалавека. За гэтыя грошы можна з’есці лапшу, рыс ці сушы і выпіць крафтавага піва, сідра ці добрай гарбаты. Звычайна замова на дваіх гатуецца 7−10 хвілін.

70 тысяч адценняў вострага

У рэстаране прадстаўлена японская, кітайская, в’етнамская, тайская і індыйская кухні. У меню 31 пазіцыя, з іх 7 веганскіх. Ёсць пазіцыі для лактавегетарыянцаў і рыбаедаў. Ёсць у меню і азіяцкія дэсерты — рыс на какосавым малацэ са свежым манга і мусавае пірожнае з бананавай начынкай з сокам лайма. Рыс ужо стаў хітом продажаў.

— Мы стараліся захаваць аўтэнтычны смак традыцыйных страваў. Напрыклад, індыйскі чырвоны кары. Ці іконы тайскай кухні - суп том-ям і лапша пад тай, — кажа Цімафей. — А ў пад тай з ялавічынай мы кладзем іншую лапшу, іншыя спецыі і яйка. Гэта наша аўтарскае бачанне і гэта таксама вельмі смачна. Але разам з тым, мы не адыходзім ад традыцый азіяцкай кухні.

Паводле шэф-повара, азіяцкая кухня простая і не такая вытанчаная, як, напрыклад, французская. Наведвальнікаў заўсёды папярэджваюць, калі страва будзе вельмі вострай. Толькі перцаў і іх сумесяў у прыгатаванні выкарыстоўваюць каля дзясятка. Самую вострую прыправу Сяргей не раіць каштаваць. Калі ў перцы чылі паводле шкалы вастраты 300 адзінак, то ў ёй 70−80 тысяч (!) адзінак.

Цімафей кажа, што ім хочацца змяніць думку, што азіяцкая кухня — гэта сабакі, цвыркуны і прусакі. Але, калі знойдуцца аматары, то можна паспрабаваць і гэта. А пакуль што пачаць з традыцыйнага. У «Лі» выкарыстоўваюць інгрыдыенты, якія завозяць пастаўшчыкі з усходніх краін. Кухары працуюць мясцовыя, але «ставілі» кухню японец і повар, які доўгі час стажыраваўся ў Тайландзе. У «Лі» працуе адкрытая кухня, таму можна назіраць за тым, як гатуецца ваша замова.

Не сушы адзінымі

Азіяцкая кухня — гэта спецыі, кісла-салодкія, востра-кіслыя спалучэнні, метады прыгатавання і спецыяльны посуд. Напрыклад, у кафэ з’явіліся вокі - патэльні з выгнутым дном. На іх гатуюць на метадже «сцір фрай» — хуткая абжарка. Прадукт захоўвае сваю структуру, вітаміны і смакавыя якасці.

— Мы не рабілі аўтэнтычную кухню. Мы зрабілі яе максімальна прыбліжанай да традыцый, але і максімальна еўрапеізаванай. У Тайландзе ўсё нашмат больш рэзкае, вострае, перчанае, насычанае смакамі. Такая ежа наўрад ці знайшла б тут свайго аматара, — кажа Сяргей, шэф-повар установы. — Азіяцкая кухня разлічана на аматараў вострага, мясаедаў, рыбаедаў, аматараў здаровай ежы, багатай смакамі.

Сяргей кажа, што ў іх часта пытаюць, чаму так мала ролаў прадстаўлена ў меню. Адказ — бо яны хацелі азнаёміць з усёй паназіяцкай кухняй і зламаць кансерватыўныя густы гродзенцаў. І пакуль у продажах лідзіруюць менавіта стравы паназіяцкай кухні, а не ўжо прывычныя ролы і сушы. Значыць, усё атрымліваецца.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024