Бізнес у фургоне: гродзенцы запусцілі першы ў горадзе фуд-трак

З пачатку сакавіка на вуліцах Гродна можна заўважыць незвычайны фургон — такія на захадзе называюць фуд-тракамі. «Кафэ на колах» вырашылі запусціць два сябра Дзмітрый і Максім. Сёння ў іх фургоне можна купіць хот-догі, кебабы і гарачыя напоі.

Фуд-трак — гэта кропка хуткага харчавання на аснове грузавога аўто, якое пераабсталявана ў невялікую кухню. Звычайна тут гатуюць з паўфабрыкатаў. Гэта дазваляе падаваць ежу хутка. Адкрыць такі бізнес — не дорага, але вось сабраць усе дакументы ў Беларусі - складаная працэдура.

«Мы ўжо даўно хацелі заняцца фастфудам і планавалі адкрыць невялікую кропку ў горадзе, каб людзі маглі прыязджаць па вечарах — перакусіць і выпіць кавы, — распавядае Дзмітрый. — Хацелі адкрыць пастаяннае кафэ, але планы змяніліся. У інтэрнэце ўбачылі, што ў Еўропе і Штатах распаўсюджана „ежа на колах“. Такога ў нас у горадзе мы не бачылі».

Навучаны кухар фуд-трака за 5 хвілін гатуе любую страву з меню

На фургон і абсталяванне — 10 000 долараў

Фургон хлопцы набылі ў Лідзе ў красавіку 2017 года.

«Мы яго цалкам пераабсталявалі знутры — абшылі нержавейкай, правялі праводку, выразалі акно і г. д. На гэта сышло некалькі месяцаў, — распавядае Максім. — Калі лічыць па мінімуму, то на фургон і абсталяванне мы выдаткавалі каля 10 000 долараў. Гэта значна танней, чым адкрыць кафэ.

Але і з такім бізнесам ёсць свае праблемы. Асабліва цяжка праходзіць санстанцыю. Але мы ўсе нормы выканалі і атрымалі заключэнне ў лютым. Выехалі ўпершыню на вуліцы горада ў сакавіку. Першая наша кропка была каля гары «Алімп» у Каробчыцах".

Так фуд-трак выглядае знутры. Начынне фургона гэта ўласнае вынаходніцтва Дзмітрыя і Максіма

Праблема з месцам продажаў

Паводле заканадаўства, фургон можа стаяць у горадзе толькі ў арандаваным месцы або на выязным гандлі, які трэба ўзгадняць з гарвыканкамам.

«У Штатах з гэтым лягчэй. Можна раніцай пад адны офісы пад’ехаць, у абед пад іншыя, а ўвечары пад кінатэатр. І на гэтым людзі зарабляюць добрыя грошы. Мы пакуль цэлы дзень стаім ля Еўраопта на Ціміразева. Думаю, калі нас стане больш, тады законы будуць мяняць і, магчыма, дазволяць фуд-тракам ездзіць па ўсім горадзе. У Мінску ўжо зараз законы для такіх фургонаў спрашчаюцца».

У будучыні гродзенцы плануюць купіць другую машыну, але ўжо з іншай кухняй. А ў першым фуд-траку хутка будуць не толькі хот-догі і кебабы, але і бульба фры, стравы грэцкай і канадскай кухні.

Вядома, што ў Гродне ў гэтым годзе плануецца запусціць яшчэ некалькі фуд-тракаў. Некаторыя бізнесмены ўжо кансультаваліся з першапраходцамі.

Даведка

Першыя «закусачныя на колах» з’явіліся яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя ў ЗША. Фургоны для гатавання і продажу ежы доўгі час выкарыстоўваліся толькі марожаншчыкамі. Сёння такія «кафэ» набываюць усё большую папулярнасць ва ўсім свеце. У іх можна знайсці ўсё: ад звыклых бургераў і пончыкаў да нацыянальных страў экзатычных краін.


У всех были случаи в жизни, когда нам требуются деньги. Становится вопрос, а где же их брать? Если у вас есть автомобиль, то к вашим услугамавтоломбарды в караганде. вы всегда может воспользоваться услугами, которые мы предоставляем, и получить кредит на выгодных условиях.


Падзяліцца
Меткі: бізнесежа

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024