Горад

Папсаваную вандаламі Жабку-падарожніцу з новымі элементамі вернуць на месца вясной

Занепакоеныя гродзенцы пачалі біць трывогу, калі не знайшлі каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра на Ажэшкі скульптуру жабкі-падарожніцы. Аказваецца, бронзавую скульптуру дэмантаваў яе аўтар Уладзімір Панцялееў, каб аднавіць скрадзены ў канцы лета элемент — катомку за спіной, а таксама зрабіць маленькі куфэрак.

Зараз бронзавая жабка знаходзіцца ва Уладзіміра ў майстэрні.

«Я заўсёды, калі раблю працу, думаю пра моманты вандалізму. Але з жабай крыху не адгадаў, трэба было рабіць больш якасна катомку, каб вандалы не змаглі адарваць.

Крадзеж гэтага элемента прымусіў мяне задумацца, як зрабіць, каб больш вандалы не змаглі псаваць скульптуру. Я не разумею каму патрэбна была гэта торбачка. Па маіх падліках вандалы зарабілі на дзве бутэлькі гарэлкі, гэта калі ўдала здаць скрадзены элемент», — распавядае Уладзімір.

Навiнкай стане куфэрак для грошай

Абноўленую жабку скульптар плануе вярнуць на вуліцу Ажэшкі ўжо вясной. За гэты час у яго ў планах зрабіць катомку, якую ўжо не змогуць адарваць, а таксама зрабіць куфэрак.

«Калі жабу дэмантавалі, мы знайшлі «скарб», які стварылі самі людзі. Я бачыў перыядычна, што нешта падсоўваюць пад жабу, але не думаў, што набярэцца такая кучка папяровых грошай і манет.

У нас з турысцкім цэнтрам з’явілася ідэя, каб каля абноўленай жабкі зрабіць маленькі куфэрак, куды б людзі маглі кідаць на шчасце грошы. Зробім, каб адкрываўся і закрываўся. Знойдзем якасны замок, затанiруем яго пад бронзу і хай раз у месяц яго адчыняюць. Катомку i куфэрак я вылеплю, а потым павязу ў Мінск, дзе новы элемент адальюць і прыварыць. Магчыма, і жабу нанова будзем таніраваць".

Каб побач з жабкай змясціўся куфэрак, магчыма, памяняецца і камень, на якім яна стаяла. Таксама ўвесну каля турысцка-інфармацыйнага цэнтра з’явіцца камера відэаназірання.

Бронзавая жабка-падарожніца з катомкай за плячыма і компасам была ўсталяваная на Ажэшкі ля турысцка-інфармацыйнага цэнтра ў 2009 годзе. Паўмятровая бронзавая скульптура вагой у 40 кг задумвалася як сімвал турыстычнага Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024