Горад

«Там, дзе стаялі глушылкі». Архітэктары расказалі, што пабудуюць у гродзенскай Панямуні

У цэнтры — дзіцячы сад і пачатковая школа, бліжэй да дарогі - дублюючыя паркоўкі. Пра тое, якім будзе новы мікрараён Панямунь, распавяла галоўная архітэктарка Гродна Вольга Барэйка. Прэзентацыя праекта прайшла 24 красавіка.

«Каменнай горкі тут не будзе»

Калі на выездзе з горада перад запраўкай збочыць направа, то пападешь якраз у раён будучай забудовы. Новы мікрараён размесціцца насупраць гіпермаркета Мацярык, паміж вуліцай Белуша і Румлёўскім праспектам. Раней тут было антэннае поле радыёцэнтра, якое гродзенцы называлі «глушылкамі».

У 2008 вёскі Панямунь і Друцк увайшлі ў рысу горада. Аб’ект сувязі таксама перадалі гораду. У генеральны план 2018 года ўнеслі прапанову асвоіць пустку пад шматкватэрную забудову.

У праекце дэтальнага планавання адмовіліся ад масіраванай забудовы магістральнага ўезда ў горад і максімальна захавалі існуючую зялёную зону.

Што будуць будаваць

Да вонкавага выгляду новага раёна паставіліся асабліва ўважліва. Гэта ўезд у Гродна, які стварае першае ўражанне пра горад.

Жылыя дамы новай Панямуні максімальна адсунулі ад Румлёўскага праспекта і вуліцы Белуша. Паміж забудовай і магістральным уездам запланавалі дублюючыя аўтамабільныя паркоўкі. Дамы размясцілі так, каб дваровая прастора была закрытай. Існуючую зараз паркавую алею захавалі і падоўжылі. Уздоўж алеі пройдзе веласцежка. Яна звяжа раён з гандлёвымі аб’ектамі на вуліцы Белуша і зонай адпачынку ў лесе на беразе Нёмана.

На поўдзень ад новай забудовы месціцца палацава-паркавы комплекс з былой загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і капліцай. У гэтым накірунку колькасць паверхаў забудовы будзе паніжанай.


Любімая, каханая, пакінутая. Ці адродзіцца былая веліч каралеўскай рэзідэнцыі ў Панямуні


Панэлькі і жытло падвышанай камфортнасці

Максімальная вышыня забудовы ў Панямуні - 12−13 паверхаў. Асноўная частка дамоў будзе 5−8 павярховай. Запланавана як тыпавое жытло, так і дамы павышанай камфортнасці з індывідуальным праектаваннем.

Тыповыя панэлькі размесцяцца па вуліцы Панямуньскай. Іх, хутчэй за ўсё, пабудуе «Гроднажылбуд». Участкі пад індывідуальнае праектаванне шматпавярховікаў прададуць з аўкцыёну. Для такой забудовы ў праекце задаюцца толькі паверхавасць і канфігурацыя. Астатняе вырашаюць «па месцы» на этапе распрацоўкі будаўнічага праекта. У Панямуні ў якасці аналага для забудовы па індывідуальных праектах узяты дамы з вуліцы Будзёнага. У закрытым двары гэтага квартала мяркуюць аднавіць перасохлую сажалку.

Ружовым колерам пазначана жылая забудова (справа ўнізе — комплекс падвышанай камфортнасці з закрытым дваром і сажалкай), аранжавым — грамадская забудова, шэрым — зоны парковак і дарогі, зялёным — зялёныя зоны.

Цэнтральная частка раёна застанецца зялёнай. Тут размесцяцца будынкі грамадскага прызначэння. У самым цэнтры — дзіцячы садок з пачатковай школай. Іншыя грамадскія аб’екты размесцяць на значных відавых кропках з боку вуліцы Белуша і Румлёўскага маста. Частку такой забудовы размесцяць па вуліцы Панямуньскай. Тут, праз блізкасць да вытворчых аб’ектаў і гаражоў, нельга будаваць жытло.

Планаванае насельніцтва — 3160 чалавек

Плошча забудовы 24,41 га

Жылая забудова — 89 747,4 м²

Колькасць кватэр — 1476 кватэр

Паркоўкі: плоскасныя — на 1135 машын, падземныя — 320 машын, шматузроўневыя — на 300 машын

Першы этап рэалізацыі праекта прызначаны на 2022 год. Тэрмін заканчэння будаўніцтва — 2024.

Што знясуць

На ўскрайку новага мікрараёна знаходзіцца былая вёска Друцк. Пад знос там пойдуць 4 дамы, дзе ў 23 кватэрах жывуць 49 чалавек.

Астатняя прыватная забудова і гаражы знаходзяцца за межамі праектуемага раёна і застануцца на сваіх месцах.

Дамы пад знос вёскі Друцк пазначаны аранжавым колерам у левым верхнім куце здымка

Хто праектуе Панямунь

Прадстаўлены 24 красавіка праект Панямуні — гэта дапрацаваны варыянт забудовы. Яго зрабілі ў «Гроднасельпраекце». Галоўны архітэктар праекта — Леанід Сіліч.

Інстытут «Гроднасельпраект» толькі нядаўна пачаў праектаваць для Гродна раёны шматкватэрнай забудовы. Гараджане ўжо бачылі іх праект дэтальнага планавання вуліцы Дубко насупраць «Old City».

Раней інстытут працаваў над праектамі сядзібнай забудовы, у тым ліку ў Гродне.


Універсітэцкі гарадок і квартал гмахаў. Што можа з’явіцца ў мікрараёне вуліц Дубко — Дзяржынскага — Пушкіна


Азнаёміцца ​​з праектам можна ў перыяд грамадскіх абмеркаванняў, з 21 красавіка 2020 года па 8 травень 2020 года, у фае ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе пл. Тызенгаўза, 3.

Ва ўмовах самаізаляцыі можна паглядзець праект на сайце гарвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024