Падвалы брыгіцкага касцёла перарабілі ў музей і месца сустрэч для моладзі

Падвалам брыгіцкага касцёла ўжо амаль 400 гадоў. Стагоддзямі там хавалі манашак, але іх астанкі бясследна зніклі ў савецкія гады. Сёння ў сутарэннях храма знаходзіцца музей з унікальнымі для Гродна карцінамі і рэчамі. А яшчэ гэта месца стала пляцоўкай для сустрэч моладзі.

Каштоўныя рэчы з касцёла выратавалі сёстры-назарэцянкі

Музей у падвалах манастыра адкрылі ў 2008 годзе, тады экспазіцыя размяшчалася ў двух пакоях. Праз 10 гадоў экспанатаў у музеі прыкметна дадалося: нешта новае знайшлі ў сутарэннях, а нешта адрэстаўравалі і выставілі. Сёння музей займае ў два разы больш месца, чым пры адкрыцці. У асноўным экспазіцыя распавядае пра дзейнасць ордэна святой Брыгіты ў Гродне.

«У гэтых падвалах была пахавальня заснавальнікаў манастыра манашак-брыгітак, а сёння тут музей, у якім каля 200 экспанатаў, — распавядае настаяцель касцёла Антоні Грэмза. — Многія з іх цудам удалося захаваць дзякуючы сёстрам-назарэцянкам, якія былі апошнімі, хто жыў у манастыры. Калі ў савецкія гады касцёл зачынялі шматлікія каштоўныя рэчы манашкам удалося перавезці ў Бернардынскі касцёл. Назад усё вярнулі толькі ў 90-х. У самім жа касцёле знайшлі партрэты Весялоўскіх [сям'я, якая ахвяравала грошы на заснаванне кляштара — рэд.] і архівы».

[irp posts="93 557″ name="Гродненцы увидят восстановленые документы из архива Бригитского кастела и портреты его основателей"]

Падвалы выкарысталі максімальна

Сярод экспанатаў музея каля 200 карцін-ікон, якім па некалькі сотняў гадоў. Ёсць статут жыцця манашак-брыгітак, старадаўняя мэбля, розныя кнігі, друкаваная машынка і нават тэлефонны апарат міжваеннага перыяду.

«Карціны рэстаўруюцца дагэтуль. Пасля аднаўлення некаторыя з іх мы вывешваем ў касцёле, — дадае Антоні Грэмза. — Падвалы ў нас вялікія і мы пастараліся максімальна іх выкарыстаць. У адной частцы ў нас музей, у другой — займаецца моладзь. Магчыма, ёсць і працяг, але мы не знайшлі. Я неяк чуў, што мог быць ход пад вежу-званіцу, якая знаходзілася праз вуліцу. Але на сённяшні дзень мы нічога не знайшлі».

Музей адкрыты для ўсіх, галоўнае запіс

Сёння каб патрапіць у музей, трэба перш за ўсё звярнуцца да настаяцеля храма — ксяндза Антонія. Ён сам праводзіць экскурсію.

«У нас прыватная экспазіцыя і яна адкрыта для ўсіх жадаючых. Галоўная ўмова — папярэдні запіс. Сёння асноўныя нашы наведвальнікі гэта гараджане розных узростаў, турысты, а таксама групы школьнікаў, студэнтаў і групы ад прадпрыемстваў горада».

Даведка

Манашкі ордэна святой Брыгіты прыехалі ў Гродна ў 1636 годзе па запрашэнні гродзенскага роду Весялоўскіх, на ахвяраванні якога і быў узведзены манастыр. Сёстры-брыгіткі вялі затворніцкі лад жыцця, прысвячаючы час малітвам. У 1842 царскі ўрад канфіскаваў у ордэна большасць зямель, забараніў весці рамонт і прымаць новых кандыдатак. Манастыр стаў хутка разбурацца і да 1908 году ў ім дажывалі свае дні ўсяго дзве пустэльніцы.

Каб яго не закрылі, у Гродна даслалі манашак Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта. У адрозненне ад брыгітак, гэтыя манашкі вядуць актыўнае грамадскае жыццё — займаюцца выхаваннем каталіцкіх сем’яў і моладзі, узяўшы за прыклад Святую Сям’ю з Назарэта. Менавіта дзякуючы сёстрам-назарэцянкамі і захаваліся карціны, іконы, прадметы побыту, якія можна сёння ўбачыць у музеі касцёла.

Старадаўнія рэчы з кляштара брыгітак сёння знаходзяцца ў сутарэннях касцёла ў невялікім музейчыку
Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024