Людзі і справы

Каханне ў сучасным грамадстве. У Гродне прачыталі эскіз п’есы «Сэкс мне не патрэбен»

П’еса расказвае пра каханне трох параў: інваліда і прафесаркі этыкі, пацыента і лекаркі ды хіпстараў. Чытанне эскіза п’есы прайшло ў чорнай залі «ДОМа 46» 19 лістапада. Чыталі сам аўтар Лёха Чыканас і гродзенка Аляксандра Буйко.

Кахаем не людзей, а свае мроі

— П'еса — пра каханне ў сучаснам грамадстве, — расказвае Лёха. — Усіх герояў аб’ядноўвае тое, што яны кахаюць не сапраўдных людзей, а свае мроі, сэксуальныя канструкты, якія яны для сябе стварылі. Валанцёрцы прымроіўся разумны, але з-за хваробы нямы падапечны, пара хіпстараў прыдумала сабе «ідэальную сям’ю», як у нейкім кепскім серыяле, для мужчыны-імпатэнта яго «канструктам» стала лекарка Вольга, якую, як яму здаецца, ён кахае.

Першая частка заснавана на рэальнай гісторыі Ганны Стаблфілд і Дзімана Джонсана. Ганна — прафесар этыкі, актывістка, якая адстойвае правы людзей з інваліднасцю, замужняя маці дваіх дзяцей. Дзіман — хворы на ДЦП, які маўчыць і практычна не камунікуе са светам. Ганна займалася з Дзіманам метадам «аблегчанай камунікацыі». З дапамогай яго хворыя могуць выказвацца праз клавіятуру.

У 2010 годзе стала вядома пра сэксуальныя адносіны прафесаркі і чалавека з абмежаванымі магчымасцямі. Ганна хацела сысці ад мужа і пабудаваць з Дзіманам сям’ю. У 2016 годзе суд вырашыў, што з яе боку гэта было згвалтаваннем. У студзені Ганну прысудзілі да 12 гадоў зняволення. У Амерыцы мноства галасоў як за, так і супраць пакарання.

Падарыць радасць

— Дагэтуль невядома, ці адчуваў нешта Дзіман. Суд і экспертызы не прыйшлі да пэўнай высновы, а Дзіман не пацвердзіў і не абверг «каханне». Аргументам «за» можа быць той факт, што ў дзяцінстве ў Дзімана была няня, якая яму вельмі падабалася, — кажа Лёха.

Гэтая частка п’есы амаль цалкам дакументальная. Дадумаў Лёха толькі канцоўку: падчас размовы з братам Дзіман піша на сваёй клавіятуры набор літар, сярод якіх можна прачытаць «anna». Такім чынам аўтар стаў на бок жанчыны.

— Мне здаецца, ён атрымаў нейкія добрыя эмоцыі. Яна падарыла яму радасць, — кажа аўтар.

Для добрага сэксу трэба адмовіцца ад хлусні ў адносінах

Пара хіпстараў у п’есе разумеецца з паўслова і лёгка заканчвае думкі адзін аднаго. Але ў выніку аказваецца, што яны адзін аднаго ненавідзяць і хлусяць, каб стварыць ілюзію ідэальнай пары. Але хлусня не можа цягнуцца вечна, таму і ўзнікае канфлікт.

Лекарка Вольга кажа, што сям’я забівае асобу.

— Гэта пункт гледжання чалавека, які меў адмоўны досвед адносін, — кажа аўтар. — Не магу сказаць, што на 100% я падзяляю гэтую думку. Часам здараюцца добрыя сем'і. Я ведаю некалькі знаёмых пар, якім так добра разам, што яны нават кінулі зносіны с сябрамі і знаёмымі.

Менавіта Вольга заклікае пацыента сказаць: «Сэкс мне не патрэбен».

— Я не лічу, што трэба адмовіцца ад сэксу. Трэба адмовіцца ад хлусні ў адносінах. Трэба слухаць сваё цела і сваё сэрца, тады і з сэксам будзе ўсё добра, — кажа Лёха.

У Беларусі сэксуальнасць інвалідаў не прагавораная

Тэкст адмыслова ствараўся не як паўнавартасная п’еса, а як чытанні для невялікіх залаў і фестывалей. Яна ўжо прагучала ў Брэсце, Мінску, Бабруйску і Маскве на фэстывалі маладой драматургіі «Любимовка», дзе ўвайшла ў шорт-ліст.

На чытанні часам прыходзяць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Паводле аўтара, п’еса іх кранае. А ў Брэсце хлопец нават прызнаўся, што ў яго была жанчына, якая яго дамагалася.

— У Беларусі сэксуальнасць інвалідаў ніякім чынам не прагаворана, — расказвае Лёха. — Гэта табу і для грамадства, і для СМІ. Якая сэксуальнасць, калі ў нас наогул інваліды не інтэграваны ў грамадства, схаваны па спецыяльных інтэрнатах, ці сядзяць па хатах, дзе родныя іх даглядаюць? І, наогул, з афіцыйнага пункта гледжання дзяржавы сэкс патрэбны выключна для нараджэння новых падаткаплацельшчыкаў. Мне, як чалавеку з жывымі пачуццямі, менавіта такі сэкс не патрэбен.

Лёха лічыць, што нешта падобнае да выпадку з п’есы можа адбывацца ў Беларусі паміж людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і тымі, хто з імі працуе. Але аб гэтым не гавораць, бо існуе табу. Таму, у адрозненні ад ЗША і Еўропы, мы не ведаем рэальных прыкладаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024