Горад

«Што бульбашы будуць купляць? Бульбу!» Як прайшло адкрыццё МакДональдс у Гродне

Першы ў Гродне МакДональдс адкрыўся 7 кастрычніка на вуліцы Гарнавых, 9. Перарэзаць стужачку прапанавалі гасцям — тром дзецям самага маленькага росту з першага шэрагу гасцей.

80 супрацоўнікаў і 5000 кліентаў

МакДональдс у Гродне пабудавалі ўсяго за чатыры месяцы. Ён каштаваў кампаніі крыху больш за 6 млн. рублёў з улікам кошту ўчастка (каля 1 млн). За працоўны дзень рэстаран можа абслужыць да 5000 чалавек.

У камандзе рэстарана больш за 80 чалавек. Гэта не толькі жыхары Гродна, але і супрацоўнікі з Мінска. Яны прыехалі, каб дапамагчы хутчэй навучыць работнікаў і ў першыя дні хутчэй абслугоўваць наведвальнікаў. З гродзенскіх пачаткоўцаў плануюць у будучыні вывучыць інструктараў, менеджараў і дырэктара.

Па традыцыі стужачку пры адкрыцці МакДональдс не пераразаюць супрацоўнікі. Так і ў Гродне гэта дазволілі зрабіць тром маленькім дзецям. Кожнаму ў падарунак уручылі Хэпі Міл.

Хуткасць абслугоўвання — стандарт

У рэстаране ёсць кіёскі самаабслугоўвання. Як толькі кліент зрабіў у ім заказ — прадукт адразу пачынаюць гатаваць. Супрацоўнікі сцвярджаюць, што гэта гарантуе свежасць усіх бургераў.

МакДональдс у Гродне разлічаны на 116 пасадачных месцаў

Адзін з самых вядомых стандартаў - гэта хуткасць абслугоўвання МакДрайв. Кіраўніцтва гарантуе, што абслугоўванне займае 90 секунд з моманту аплаты да моманту выдачы.

У першыя дні гасцей чакаюць падарункі

У першыя тры дні працы — 7−9 кастрычніка — пры куплі вялікага або сярэдняга Біг Мак Комба кожны госць атрымае піражок бясплатна. А пры куплі Хэпі Міл — адну з дзіцячых кніг Крэсіды Коўэл.

З 8 кастрычніка будзе працаваць сэрвіс дастаўкі з 8.00 да 3.00. Заказ можна зрабіць на menu.by.

Што кажуць наведвальнікі

— Мы не тое каб чакалі адкрыцця МакДональдс у Гродне, але памятаем, што гадоў 20 яны ўсё спрабавалі адкрыць яго тут. Я яшчэ студэнтам вучыўся тут, мы ў Мінск ездзілі і думалі: «Калі ўжо ў Гродне адкрыюць МакДональдс?» — распавядае Андрэй.

Андрэй, Вольга і «першаадкрывальніца» МакДональдс Маша

Да адкрыцця рэстарана ў Гродне Андрэй з жонкай Вольгай і дачкой Машай былі ў МакДональдс толькі ў Мінску і Беластоку.

Як вы ставіцеся да таго, што шмат кажуць пра шкоду фастфуду?

 — Для нас гэта такі дэлікатэс, які мы ямо раз у паўгода, а можа і радзей, калі ездзім у Мінск. Я не думаю, што гэта будзе вельмі папулярна тут, піца для мяне смачней.

Што купілі ў першы дзень працы МакДональдс у Гродне?

 — Што бульбашы будуць купляць? Бульбу, асноўную страву! Ну яшчэ марозіва, салодкое і пірожнае.

Дачка Маша дадае, што вельмі рада, што МакДональдс адкрыўся ў яе горадзе.

— Першаадкрывальніца «МакДональдса», — жартуе Андрэй пра дачку, таму што яна перарэзала стужку пры ўрачыстым адкрыцці. — У яе сёння нейкая смеласць прачнулася, і яна пайшла наперад, а так звычайна ціхоня.

Сям’я Сайчанка: Эдуард, Каця і Алена

— Мы вельмі доўга чакалі адкрыцця МакДональдса ў Гродне. І лічым, што такія буйныя сеткі павінны адкрывацца, таму што на дадзены момант гэта вельмі актуальна, — кажа Алёна Сайчанка.

Да гэтага сям’я Сайчанка была ў МакДональдсе толькі ў Мінску. Яны лічаць, што МакДональдс — найбольш распаўсюджаная сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Першай купляй у Гродне стаў чызбургер, бульба фры і стрыпсы. На адкрыцці Каця Сайчанка таксама перарэзала стужку.

Усё жыццё ў чаканні МакДональдс

Валерыя Калюта Купіла Бік Мак і МакФлуры.

 — Усе свае 23 гады жыцця я чакала адкрыцця МакДональдса ў Гродне. Не магу сказаць, што люблю фастфуд, але часам хацелася б мець магчымасць перакусіць чагосьці такога, — кажа Валерыя.

Валерыя Калюта

Алег Архіповіч і Дар’я Штарава чакалі з’яўлення МакДональдса ў сваім горадзе каля 10 гадоў.

 — У Гродне вельмі любяць фастфуд. Таму гэтай сетцы наканаваны поспех. Гэта ў любым выпадку пойдзе на карысць гораду і людзям: новыя працоўныя месцы, новая ежа, новае месца, у якім можна пасядзець. Гэта адназначна плюс, — кажа Алег.

Што купілі ў першы дзень працы МакДональдс?

— Вядома ж, мы купілі забаўкі, што ж яшчэ? А так, стандартны набор: звычайныя бургеры і піражкі. Фастфуд мы любім, хто ж яго не любіць?

Алег Архіповіч і Дар’я Штарава

Адрас: Гарнавых, 9.
Графік працы: з 7.00 да 24.00
МакДрайв — кругласутачна

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024