Людзі і справы

Галерэя аднаго дня: маладыя мастакі выставіліся ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна

У пачатку 2020 года бацькі гродзенскай мастачкі Эміліі Кервяк купілі кватэру ў цэнтры Гродна. Да таго, як зрабіць там рамонт, яны дазволілі творчай моладзі выставіць або стварыць там свае працы. Кватэра ператварылася на суткі ў нефармальную галерэю. Ніякай цэнзуры і рамак: хто хоча, той і выстаўляецца, кажуць арганізатары.

Выстава маладых мастакоў адкрылася 22 лютага ў адной з кватэр на Савецкай, 6.

«У нас няма магчымасці выставіцца ў якой-небудзь гарадской галерэі. Куды б ні прыйшлі - усюды свае мастакі або трэба доўга чакаць, — распавядае арганізатар выставы Максім Дудзіч. — Мы вырашылі зрабіць сваю галерэю аднаго дня. Ніякай цэнзуры, хто хоча той і выстаўляецца. Далі анонс у інстаграме і адгукнуліся некалькі чалавек. За ноч развесілі працы, хтосьці на месцы ўжо ствараў. У выніку атрымалі такую ​​нефармальную выставу. Тут свае работы прадставілі студэнты творчых факультэтаў універсітэта, прыйшлі і проста самадзейныя мастакі».

Галерэя ў кватэры прапрацавала ўсяго суткі. Наступную выставу моладзь плануе зрабіць вясной. А пасля кватэру ў цэнтры Гродна чакае вялікі рамонт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024