Журналіст часопіса «Guter Rat» Бернд Адам наведаў Гродна і распавёў Hrodna.life аб праблемах нашага горада, а таксама аб папулярызацыі бязвізавага рэжыму. Для Бернда гэта была ўжо трэцяя паездка ў Беларусь. Кожны раз ён даведаецца пра краіну нешта новае. Усю інфармацыю журналіст дадае на свой нямецкі сайт, праз які папулярызуе бязвізавы Гродна сярод жыхароў Германіі.
Бернд любіць падарожнічаць і пазнаваць новае. Распавесцi пра бязвізавы Гродна сваім суайчыннікам ён лічыць патрэбнай справай, бо ў Германіі мала хто ведае, што ў Беларусь можна прыязджаць без візы.
«Нашы турысты аб’ездзілі ўсе краіны на ўсіх кантынентах, але ў Беларусі былі нямногія. Зараз, калі з’явілася магчымасць трапіць у невядомую краіну, я вырашыў дапамагчы жыхарам Германіі ў гэтым.
Я быў у Беларусі некалькі разоў, мне тут падабаецца. Першы раз быў у Мiнску на Чэмпіянаце свету па хакеі, другі раз — вучыўся ў Гродне ў школе рускай мовы. Апошні мой візіт быў самастойны, у Гродна без візы, бо вырашыў усё адчуць на сабе, а таксама сабраць патрэбную інфармацыю для майго сайта", — распавядае Бернд.
У час свайго апошняга пяцідзённага візіту ў Гродна Бернд жыў у гатэлі «Амега» за 23 еўра ў суткі і харчаваўся ў розных установах горада. Ён наведваў розныя мерапрыемствы і знаёміўся з гродзенцамі.
«На першыя погляд у Гродна за год нічога не змянілася, хоць і ўвялі бязвізавы рэжым. Дагэтуль у горадзе вельмі мала інфармацыі на англійскай мове, гэта ў першую чаргу тычыцца аўтавакзала і розных кафэ ды рэстаранаў. У якасці добрага прыклада назаву «Большой буфет» — там мне ўсё спадабалася.
Калі горад хоча прыцягваць больш замежных турыстаў, ён павінен для іх больш рабіць, гэта тычыцца і рэкламы. На жаль, у Германіі пра тое, што можна ездзіць у Беларусь без візы, мала хто ведае. Вось добры прыклад: у сакавіку ў Берліне праходзіў міжнародны кірмаш турызму ITB, але на экспазіцыі Беларусі турфірмы нават і не ведалі пра бязвізавы ўезд у Гродна".
Бернд на цягніку даехаў да Кузніцы, а адтуль на турыстычным складным ровары заехаў у Беларусь.
«Гродна ўсё яшчэ не прыстасаваны для аматараў двухколавага транспарту — няма нармальных веладарожак і ў многіх месцах вялікія бардзюры, таму ехаць хутка па горадзе праблемна. Расчараваў мяне Аўгустоўскі канал: я чакаў убачыць нешта цiкавае.
Але наогул паездка ў Гродна — чарговыя выдатныя прыгоды для мяне. Я выпадкова сустрэў беларускіх сяброў, прыняў удзел у гарадскім велапрабегу, а таксама пабываў на парадзе Перамогі. Кожны дзень знаходжання тут дастаўляў мне задавальненне".
Каб больш людзей у Германіі даведаліся пра Гродна, Бернд стварыў сайт, дзе папулярызуе бязвізавы ўезд у Беларусь. Напаўненнем сайта журналіст займаецца самастойна. Таксама Бернд папулярызуе Гродна ў спецыяльнай групе ў фэйсбуку.
«Для Германіі Гродна адзiн з самых блізкіх гарадоў, дзе людзі размаўляюць на рускай мове, таму многім цікава было б пабываць тут. Ды і горад сам па сабе прыгожы — ёсць на што паглядзець.
Цяпер мала маіх суайчыннікаў ездзіць у Гродна, мне б хацелася, каб іх было значна больш. Менавіта таму і стварыў свой сайт, дзе распавядаю, як можна прыехаць у Беларусь без візы і што паглядзець. На гродзенскiм сайце grodnovisafree.by няма нямецкай мовы і гэта вялікі мінус. На маім сайце наадварот — усё на нямецкай мове.
Сайт яшчэ распрацоўваецца, але там ужо зараз хапае карыснай інфармацыі для немяцкiх турыстаў. Многія гродзенскія артыкулы, якія тычацца турызму, я перакладаю і стаўлю на сайт. З апошняй паездкі я сабраў шмат фатаграфій і інфармацыі. Але мне здаецца, што не сайт трэба папулярызаваць, а факт бязвізавага ўезду ў Гродна. Калі будзе больш такіх людзей, якія займаюцца папулярызацыяй Гродна, то тут будзе яшчэ больш турыстаў".
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…