Спадчына

Нябеснае вока ЦРУ. Як амерыканцы разглядалі Гродна са стратасферы

Многія ведаюць пра падзеі 1 мая 1960 г. калі ў час першамайскага парада ў Маскве над Уралам збілі амерыканскі самалёт-шпіён U-2. Але гісторыя палётаў U-2 над нашай «сацыялістычнай Радзімай» пачалася яшчэ летам 1956 г. і першым сфатаграфаваным з вышыні 21 кіламетр горадам СССР быў… Гродна.

«Адкрытае неба» правалілася

У 1955 г. праваліліся спробы рэалізаваць дамову аб «адкрытым небе». СССР і ЗША не давагаварыліся пра магчымыя ўзгодненыя інспектарскія палёты над сваёй тэрыторыяй. Амерыканцы мелі над СССР істотную тэхнічную перавагу, а саветы не хацелі дазваляць амерыканцам шукаць на сваёй тэрыторыі базы бамбардзіроўшчыкаў М-4, якія адзіныя тады маглі даляцець да ЗША. Балістычныя ракеты яшчэ толькі выпрабоўваліся. Тады амерыканцы вырашылі заняцца шпіянажам.

U-2 — унікальны самалёт-разведчык

Вельмі хутка кампанія Локхід распрацавала самалёт-разведчык U-2, які меў унікальныя характарыстыкі. Самалёт мог сфатаграфаваць паласу шырынёй 120 км і даўжынёй 3000 км так дакладна, што распазнаваліся аб’екты памерам да метра!

Фотаапарат самалёта U-2 змяшчаў два кіламетры плёнкі
Вышыня палёта была 21 км, у той час калі савецкія МіГ-19 дацягваліся толькі да вышыні 19 км. Лётчык у касманаўцкім скафандры (у чалавека на вышыні 18 км з-за паніжанага ціску закіпае кроў) адчуваўся бяспечна, хаця і вельмі некамфортна. 10−12 гадзін у цеснай кабіне пры моцных перагрузках.

Пераляцеў савецкую мяжу ля Гродна

Першы разведвальны вылет адбыўся летам 1956 года. Як паведамляе сайт ЦРУ 4 ліпеня 1956 г. самалёт U-2 падняўся з аэрадрома ў заходненямецкім Вісбадэне і скіраваўся ў бок савецкай мяжы.

Пілот Гарві Штокман (Стокман) пераляцеў савецкую мяжу каля Гродна. Далейшы ягоны шлях ляжаў каля Мінска і праз Прыбалтыку ў бок Ленінграда. Пафоткаўшы аэрадромы і іншыя вайсковыя аб’екты паблізу «горада Ільіча» U-2 над Балтыкай вярнуўся ў Германію.

Гарві Штокман яшчэ некальі разоў лятаў над СССР але не быў збіты і спакойна дажыў да 2011 года

Самалёт збілі, але пілот ацалеў і вярнуўся ў ЗША

Тры гады амерыканцы ляталі над СССР як хацелі. Савецкія службы «бачылі іх» пры дапамозе радараў, але нічога не маглі з імі зрабіць. Тады і пачалася ў СССР арыентацыя на высотныя самалёты-перахватчыкі накшталт Су-9, МіГ-25, МіГ-27, МіГ-31.

1 мая 1960 г. савецкім зенітчыкам удалося збіць U-2 амерыканскага лётчыка Паўэрса, збіўшы перад тым уласны МіГ-19, які быў узняты на перахват амерыканскага шпіёна. Савецкі лётчык Сяргей Сафронаў загінуў, а вось Паўэрс ацалеў і ў 1962 г. нават вярнуўся ў ЗША, паменяны на савецкага шпіёна Рудольфа Абеле.

Такая зенітная ракета ўсё-такі дастала U-2 у 1960 г.
Эпоха безнаказаных палётаў самалётаў-шпіёнаў на СССР скончылася. Але тое ўжо было не асабліва патрэбна, паколькі на змену самалётам прыйшлі спутнікі.

Стужкі са здымкамі скідвалі з космасу ў акіян

Амерыканцы ўжо ў 1959 г. запусцілі набіты фотапаратурай спутнік Corona. Толькі за першы палёт ён даў больш інфармацыі, чым усе самалёты U-2. Аналагі хутка з’явіліся і ў СССР. Савецкія праекціроўшчыкі пайшлі далей і нават навесілі на адзін са спутнікаў аўтаматычную гармату, з якой пры нагодзе можна было б растраляць пралятаючы міма варожы спутнік-шпіён.

Спутнікі хутка перафатаграфавалі ўсю тэрыторыю СССР. Оптыка была ўнікальная, але лічбавых тэхналогій перадачы дадзеных яшчэ толкам не было. Таму стужкі з адзнятымі кадрамі скідваліся з космасу ў акіян, дзе іх вылоўлівалі амерыканскія караблі.

ЦРУ падзялілася шпіёнскімі фота Гродна

Ужо на працягу некалькіх гадоў гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы карыстаюцца фотамі Гродна, зробленымі амерыканскімі спутнікамі-шпіёнамі ў 1968 г. Здымкі ўнікальныя і вельмі цікавыя для даследчыкаў нашага мінулага. Гэтыя здымкі былі замоўлены на сайце НАСА — нацыянальнага касмічнага агенства ЗША. Там іх замовіць можа кожны — плаціш 30 $ і праз колькі дзён маеш аблічбваны здымак добрай якасці.

А літаральна некалькі дзён таму сваімі шпіёнскімі матэрыяламі падзялілася ЦРУ — Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША. Па спасылцы дзясяткі дакументаў з фотаздымкамі, зробленымі амерыканскімі спутнікамі-шпіёнамі ў першай палове 1960-х гг.

Націсніце как адкрыць фота ў вялікім памеры (4288×2736, 3мб)

Гродна ў цэнтры ўвагі амерыканцаў не быў, але згадваецца ў дзясятках дакументаў. Галоўным чынам вайсковыя аб’екты — неіснуючыя вайсковыя склады на Пушкіна і Перамогі, палігон каля Парэчча, інфармацыя пра дыслакацыю савецкіх танкавых частак у Гродне (танкавы полк 30-й Іркуцка-Пінскай мотастралковай дывізіі), а таксама ўсохлыя ў разы з таго часу ваенныя гарадкі на Фолюшы, Пралетарскай і Дзяржынскага.

Шмат дзе амерыканцы памыляліся. Напрыклад, палічылі «меркаваным вайсковым аб’ектам» ачысныя збудаванні ды аздараўляльны лагер у Грандзічах. Таксама цікава, што амерыканцаў асабліва цікавілі беларускія мясакамбінаты — апошнія, мабыць, лічыліся стратэгічнымі аб’ектамі.

Адно шкада — фоты не вельмі добрай якасці, хаця гродзенскія замкі ды знесеная ў 2013 казарма на Перамогі пазнаюцца вельмі добра. Можа, ЦРУ з часам адскануе і вывесіць свае фоты, так як гэта зрабіла НАСА. Вось ужо будзе радасці для даследчыкаў гродзенскай гісторыі. Ды і амерыканскія спутнікі Corona сёння найбольш выкарыстоўваюцца археолагамі і географамі ў выключна мірных мэтах!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024