Горад

Новы Свет у малюнках і асабістых гісторыях. Hrodna.life і мастачка Влада Шамава пачалі новы праект

Марафон малюнкаў з Новага Свету мастачка будзе весці цягам цэлага месяца — ад 1 да 30 красавіка. Яна будзе маляваць акварэллю з натуры дамы і дворыкі гістарычнага раёна Гродна. Гараджане могуць далучыцца да праекта, расказаўшы цікавыя факты з гісторыі раёна ці з уласнага жыцця, або параіўшы для малявання маляўнічы куток старога раёна.

Па выніках праекта мы правядзём выставу, а таксама надрукуем малюнкі на розных карысных рэчах: нататніках, торбах, кубках ды іншых.

Летась Влада Шамава здзейсніла падобны праект у Італіі. Падчас вакацый у маленькім мястэчку Афена яна малявала дамы і знаёмілася з іх жыхарамі.


Глядзіце таксама: Мастачка з Гродна падрыхтавала выставу пра італьянскую вёску і яе жыхароў


Калі Влада вярнулася дадому, Hrodna.life дапамагаў арганізаваць яе выставу. Тады мастачка паабяцала зрабіць падобны праект пра свой родны горад. Журналісты прапанавалі звярнуць увагу на Новы Свет.

«Ірына [Новік] казала, што мне, напэўна, спадабаюцца домікі Новага Свету. Я запомніла толькі назву, але не ўяўляла, дзе гэта, нават не здагадвалася. Аказалася, раён знаходзіцца паміж маім домам і школай, але я ні разу не была на гэтых вулачках».

Мастачка расказала, што любімая тэма яе дзяцінства — рэпартажы аб далёкіх падарожжах.

«Я ведаю звычкі індзейцаў з племяні Ава і асаблівасці паводзінаў сурынамскай жабы піпа. А горад вакол сябе зусім не заўважала. Многія мае сябры ведаюць закамаркі экзатычных краінаў, фахверк і шэдэўры Гаўдзі, але абсалютна не заўважаюць таго, што знаходзіцца побач.

Тады я вырашыла — пачну даследаваць Новы Свет! Гэта будзе маё ўласнае даследванне — праз фарбы, паперу, паветра і маю ўнутраную атмасферу», — расказала Влада.

Дзяўчына паабяцала, што маляваць будзе штодня, незважаючы на надвор’е, нават «у снег і дождж». Каб Влада зусім не замерзла, рэдакцыя Hrodna.life падарыла ёй фірмовы тэрмакубак «Гарачыя рэпартажы» і парасон «Навіны без вады».

Разам мы вырашылі, што зробім праект медыйным ад першага да апошняга дня. Сачыць за новымі малюнкамі і чытаць новыя гісторыі можна будзе на сайце ці ў нашых сацыяльных сетках, а таксама ў асабістым блогу Влады Шамавай у інстаргам. Мы пакажам гродзенцам Новы Свет з экранаў іх гаджэтаў, каб зацікавіць іх жывой гісторыяй, якая знаходзіцца зусім побач, некалькі крокаў ад шумнага цэнтра.

Кожны дзень Владу будзе праведваць нехта з гродзенцаў і расказваць пра свае ўласныя гісторыі, звязаныя з гэтым раёнам.

Напэўна, у вас шмат такіх успамінаў - пра краму «Гарачы хлеб», шлях да стадыёна і басейна, гульні ў дворыках ці ліпавы водар над брукаванкаю вузкіх вулачак. Вы можаце падзяліцца сваімі ўспамінамі ў каментарах да артыкула ці ў сацыяльных сетках. Мастачка будзе таксама рада, калі чытачы параяць цікавыя пабудовы альбо іншыя маляўнічыя месцы Новага Свету.

«Мне б хацелася праз мастацтва прыцягнуць увагу людзей да прыгажосці, каторая прападае. Зараз усё гэта проста пад носам, але застаецца нябачным. Але хутка свет Новага Свету можа насамрэч знікнуць, яго святло згасае на нашых вачах.

Я радая магчымасці прыходзіць сюды штодня, са сваімі пэндзлямі і складным крэслам пад пахай. Рада ажыўляць гэту выспу забытага часу на сваіх малюнках і дзяліцца з цэлым светам прыгажосцю Новага Свету».


Чытай яшчэ:

Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

Дзесяць страчаных аб’ектаў, якія маглі б стаць «фішкай» турыстычнага Гродна

«Спыніце знішчэнне Гародні». Пакуль вы спалі, на Валковіча пачалі зносіць старадаўні дом

Шляхам драўлянага Гродна: канструктывізм, мадэрн і проста атмасферныя хаткі, якія ты мусіш пабачыць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024