Здароўе і спорт

Расказвае жэстамі: гродзенскі блогер здымае відэа для глухіх і марыць пра ўласны фільм

Гродзенец Дзмітрый Шымбарэцкі не чуе з нараджэння. Ужо 6 гадоў ён здымае відэаролікі для людзей з інваліднасцю па слыху і выкладвае іх на свой канал на YouTube. Мужчына марыць пра 100 тысяч падпісчыкаў і ўласны фільм. Як Дзмітрый ідзе да сваёй мары і дапамагае глухім вывучаць гісторыю, ён распавёў Hrodna.life.

Здымаць відэа на Youtube Дзмітрый пачаў у 2014 годзе, калі ад яго сышла жонка з дзесяцігадовым сынам. Сёння на канале «Просто Интересно Знать» амаль 17 000 падпісчыкаў. Глядзяць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Ніхто ў свеце глухіх не расказвае пра гісторыю

У лютым 2014 года на свой дзень нараджэння Дзмітрый выпусціў першае відэа пра народ паляўнічых-збіральнікаў Амазоніі - племя піраха.

«У мяне быў зацяжны перыяд дэпрэсіі пасля разводу. Каб не скаціцца ў прорву, я вырашыў, што мне трэба нешта рабіць, каб выкараскацца з гэтага стану. Я звярнуў увагу на некаторых глухіх блогераў, якія вялі блогі на тэму камедый і іншае. Мне прыйшла ідэя стаць самому блогерам і распавядаць пра гісторыю. Ніхто ў свеце глухіх не распавядаюць пра гісторыю, а гэтая тэма прыцягвала яшчэ са школы».

Больш за шэсць гадоў Дзмітрый выпускаў відэа строга па суботах. А з ліпеня 2020 году вырашыў выпускаць кожны дзень. На мантаж аднаго відэа ў яго сыходзіць 2−3 гадзіны.

«У чэрвені гэтага года мне ўпершыню прыйшла ідэя распавесці колькі словаў пра Гродна. Я толькі ў пачатку шляху, але не ўпэўнены, што буду працягваць далей расказваць пра горад. Не адчуваю, што гэтая тэма патрэбна глухім — мала праглядаў».

Набраць 100 000 падпісчыкаў

Блогер распавядае, што, мяркуючы па праглядах, яго падпісчыкам цікавыя ролікі пра палітыку і такія краіны, як ЗША і Расія.

«Мае падпісчыкі - у асноўным людзі, якія размаўляюць жэстамі. Не абавязкова глухія, ёсць і тыя, што чуюць. Па ўнутраным аналізе ў Youtube я бачу, што мае падпісчыкі ў асноўным людзі 20−45 гадоў. Мужчын на 70% больш, чым жанчын. Гэта і зразумела, нешматлікія жанчыны цікавяцца гісторыяй. Падпісчыкі - 65% з Расіі, з Украіны — 20%, з Беларусі - 15%».

Вялікіх грошай Дзмітрый на сваім канале не зарабляе. Да ліпеня выходзіла 4−10 долараў у месяц. Яго асноўная праца — наладчык на прадпрыемстве «Цветліт».

«Цяпер я выпускаю відэа кожны дзень. Паглядзім, колькі мне накапае. Мая мэта — набраць мінімум 100 000 падпісчыкаў. Хоць разумею, што гэта нерэальна, бо свет глухіх маленькі».

Чытайце таксама: Касцёл, дзе вернікі вучаць ксяндза. Як у Гродне 20 гадоў праходзіць імша для глуханямых

У Дзмітрыя ёсць яшчэ адна мара — зняць мастацкі фільм. Цяпер ён працуе над гэтай ідэяй.

«Я ўжо падрыхтаваў трэйлер майго будучага фільма. Гэта будзе фантастыка: жменька людзей, хто выжыў, вядзе барацьбу з іншапланетнымі захопнікамі. Фільм будзе не толькі для глухіх, ён будзе суправаджацца субтытрамі і агучкай».

«Так ён можа паказаць сябе свету»

У Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускае таварыства глухіх» пра блог Дзмітрыя ведаюць. Кажуць, ён на правільным шляху і можа быць прыкладам для многіх.

«Ён робіць правільную справу, так ён можа паказаць сябе свету і быць прыкладам для такіх жа, як і ён, — распавяла Hrodna.life старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Ганна Супрун. — У нас яшчэ ёсць школьнік, які таксама робіць відэа і распаўсюджвае сярод аднагодкаў. Такія блогеры ведаюць мову [жэставую — рэд.] і як правільна паднесці матэрыял. Ніхто лепш носьбітаў мовы інфармацыю для глухіх не перадасць. Сучасныя гаджэты — гэта іх жыццё: вушы, вочы і голас. Яшчэ некалькі гадоў таму такім хлопцам прыходзілася карыстацца перакладчыкам — жывым чалавекам».

На ліпень 2020 года у Гродзенскай вобласці на ўліку ў «Беларускім таварыстве глухіх» стаіць 1255 чалавек. Гэта толькі тыя, хто мае патрэбу ў дапамозе дзяржавы. Усяго ў рэгіёне людзей з парушэннем слыху больш. У Беларусі глухіх дарослых людзей каля 10 000.

Глухая блогерка з Мінска

Сёння ў сацыяльных сетках шмат блогераў, якія распавядаюць гісторыі з дапамогай жэстаў. У беларускім інтэрнэце папулярнасцю карыстаецца мінчанка Лена Лосік. Яна робіць ролікі пра ПДР і COVID-19. Яны вельмі папулярныя, асабліва ў Instagram. Таксама дзяўчына выкладвае інфармацыю пра падрыхтоўку глухіх курсантаў аўташколы, пра іх поспехі і складанасці, пра экзамены. Расказвае жэстамі, голасам і нават мімікай, як ажыццяўляецца набор у аўташколу, як прайсці медкамісію і многае іншае. У Instagram у Лены 24,5 тыс. падпісчыкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024