Горад

Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне

Алень Лявон, рэдкі прадстаўнік аленяў з крыжом паміж рагоў, быў заўважаны на віртуальных вуліцах нашага горада 3 лістапада. Ён вырашыў нагадаць гродзенцам пра тое, што ў гэты дзень ганаруюць Святога Губерта, апекуна паляўнічых, лучнікаў і нашага горада.

Калі (яшчэ не святы) Губерт сустрэў дзівоснага аленя з крыжом паміж рог, то жыццё яго змянілася. Палічыўшы сустрэчу за знак нябёсаў, Губерт змяніў разгульны лад жыцця на прыкладныя хрысціянскія паводзіны. Спадзяёмся, што і сустрэча з нашчадкам аленя Святога Губерта, аленем Лявонам, таксама прынясе ў жыццё нашых чытачоў цудадзейныя добрыя змены.

Як і шмат што з тутэйшых жыхароў, алень Лявон любіць Гродна і шмат ведае пра яго гісторыю. Яго расповеды пра даўніну і сучаснасць горада, а таксама пра турыстычныя цікавосткі Гродна, будуць з’яўляцца на старонках Hrodna.life.


Гісторыя аленя Святога Губерта звязна з Гродна ад канца 15 — пачатку 16 стагоддзя. Адныя гісторыкі мяркуюць, што герб з аленем горад атрымаў разам з магдэбургскім правам у 1496 годзе, іншыя — што быў дараваны гораду каралевай Бонай Сфорцай у 1540. Першыя друкаваныя дакументы з аленем Святога Губерта на гербе датуюцца 1565 годам. Прычынай выбару такога сімвала лічыцца наяўнасць побач з горадам вялікіх лясоў і тое, што насельніцтва займалася паляваннем. Агароджа, праз якую скача алень, была дададзена да герба пазней, як сімвал свабодалюбства жыхароў і назвы горада, утворанай ад слова «гарадзіць».

[irp posts="38 598″ name="Дзе ў Гродне турысту смачна з’есці. Тэст установаў харчавання з ацэнкай у аленях Святога Губерта"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024