Людзі і справы

На Савецкай на месца вулічных музыкаў прыйшлі жабракі

З пачаткам лістапада ў цэнтры Гродна прыкметна павялічылася колькасць тых, хто просіць міласціну. У асноўным гэта людзі цыганскай знешнасці, якія кажуць, што прыехалі ў горад па дапамогу.

Прыехалі з Украіны і Расіі

Паводле назіранняў гараджан, у цэнтры Гродна працуе цэлая група жабракоў і ва ўсіх розныя праблемы. У кагосьці праблемы з нагамі і дзецьмі, а камусьці есці няма чаго. Не заўважыць гэтых людзей на вуліцы Савецкай немагчыма, яны там стаяць кожны дзень. Добразычлівыя грамадзяне не могуць прайсці міма і ахвяруюць невялікую суму. Адна з жанчын прадставілася імем Ліда і распавяла, што прыехала ў Гродна з Краснадара.

«Я не махлярка і зарабляю толькі на сябе. У Гродна прыехала з дачкой, якая дрэнна ходзіць. Мы з Расіі і шукаем дапамогі. Я проста стаю на вуліцы і міліцыя мяне не кранае. Калі людзі хочуць мне што-небудзь кінуць, яны кідаюць».

Жанчына, якая прадставілася Лідай з Расіі
Іншая жанчына не прадставілася, але сказала, што прыехала ў Беларусь з Украіны. Яна не раз была заўважаная ў кампаніі з той самай Лідай.

«Я ўвогуле тут нікога не ведаю, уцякла сюды з Украіны. У мяне ў здымнай кватэры засталося малое дзіця з ДЦП, муж памёр і я яшчэ ў становішчы. Уяўляеце, як цяжка. На рынку да мяне падыходзілі супрацоўнікі міліцыі, хтосьці ім паскардзіўся, што махлярка працуе, але я ім патлумачыла сваю праблему і яны супраць нічога не мелі. Папрасілі толькі адысці ў іншае месца».

Жанчына, якая прадставілася бежанкай з Украіны

Калі настойліва просяць — можна прыцягваць да адказнасці

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі Hrodna.life, што на жабракоў у цэнтры Гродна скаргаў у апошні час не паступала.

«З прававога пункту гледжання, калі чалавек проста стаіць з працягнутай рукой, гэта не лічыцца парушэннем, а калі ён настойліва прыстае да грамадзян, то тады гаворка можа ісці аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці», — распавялі ў прэс-службе УУС.

Сапраўдныя ўцекачы не просяць міласціну

У 2017 годзе мы расказвалі пра выпадак каля Свята-Пакроўскага сабора, калі жанчына стаяла з фатаграфіяй дзіцяці і называла сябе бежанкай з Украіны. Яна казала, што з’яўляецца даверанай асобай сям'і Баркоўскіх і збірае грошы на лячэнне іх дзіцяці, але насамрэч усе рэквізіты былі выдуманымі і жанчына была махляркай.

Гродзенцы актыўна дапамагаюць людзям, якія просяць міласціну
«Если беженцы к нам обращаются, то мы можем помочь им, — рассказывает представитель Красного креста Валерий Краевский, — Мы оказываем консультативную, гуманитарную помощь и иной раз помогаем в трудоустройстве. Если же к нам не обращаются, то мы не будем ходить и вылавливать людей на улице, которые представляются беженцами. Но из тех, кто нам обращался, никто никогда не просил милостыню».

У Гродне актыўна дапамагае ўцекачам абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Там распавялі Hrodna.life, што ўцекачы з блізкага замежжа не будуць стаяць і прасіць міласціну.

«Калі ўцекачы да нас звяртаюцца, то мы можам дапамагчы ім, — распавядае прадстаўнік Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі. — Мы аказваем кансультатыўную, гуманітарную дапамогу і іншым разам дапамагаем у працаўладкаванні. Калі ж да нас не звяртаюцца, то мы не будзем хадзіць і вылоўліваць людзей на вуліцы. Але з тых, хто да нас звяртаўся, ніхто ніколі не прасіў міласціну».

Женщина не захотела общаться

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024