Людзі і справы

«Мы не проста прадавалі музыку». Зачыняецца «Шоўтайм» — першая ў Гродне музычная крама

«Шоўтайм» зачыняецца, бо прадпрымальнікам паднялі кошт арэнды ў тры разы. Крама ўжо змяншалася з 25 квадратных метраў да ўсяго пяці, але ўладальнік Юры Грыгер вымушаны зачыніць бізнес цалкам.

Як з’явіўся «Шоутайм»

Юры Грыгер у музычным бізнэсе з 1990 года. Спачатку ён прадаваў музыку ў кіёску. У 1995 годзе заехаў на другі паверх будынку па вуліцы Горкага, 64, якім тады валодала фірма «Карат». Хутка туды ж заехалі студыя гуказапісу, фотастудыя, фірма з аўтазапчасткамі, фірма з фотатаварамі, крама мэблі. Праз нейкі час з’явілася фірма з відэакасетамі і кінавідэапракатам.

Грыгер займаўся продажам кружэлак, СD-дыскаў і аудыёкасет, якія карыталіся найбольшым попытам. Кампакт-дыскі тады толькі з’явіліся. Іх даводзілася вазіць з-за мяжы, а каштавалі яны ад 10 долараў.

Арэнда памяшкання каштавала 100 даляраў. Па дамове грошы за мэблю і кошты за расходы на рамонт Грыгер выплочваў паступова. Ён быў уладальнікам бізнэсу, а працавалі ў яго тры прадаўцы.

Інтэрнэт забіў краму

У 2000 годзе фірма «Карат» сышла з будынка і занялася рэстаранным бізнесам — спачатку адкрылі рэстаран «Карат» (там зараз «Салодкі пачастунак»), затым выкупілі рэстаран «Парламент». Гаспадаром будынку, дзе знаходзіўся «Шоўтайм», стаў УЖРЭП. Гарадскія ўлады прынеслі з сабой новыя парадкі. З арэндатарамі заключылі новыя дамовы: цяпер яны павінны былі самі плаціць за электрычнасць, ваду, ацяпленне, вынас смецця. Раней гэта ўваходзіла ў арэнду.

У 2008−2010 пачаў выміраць продаж музыкі, бо з’явіўся даступны хуткі інтэрнэт. Яшчэ раней з’явілася безліч новых музычных кропак і крамаў - яны таксама перацягнулі частку пакупнікоў.

За японскімі дыскамі прыязджалі нават з-за мяжы

— Мы былі першымі, — кажа Юрый Грыгер. — Да нас ехалі з усяго горада, бо ў мяне былі эксклюзіўныя фірмовыя дыскі. Людзі, якія хацелі якасны запіс, прыходзілі да мяне.

Прыязджалі па дыскі не толькі з Гродна. За гады працы «Шоўтайм» наведвалі пакупнікі з Мінску, Беластоку, Гданьску, Кракава, Коўнаса, Таліна і іншых гарадоў. Людзі глядзелі горад, але прязджалі менавіта ў «Шоўтайм» за дыскамі японскай вытворчасці. Яны адрозніваліся вышэйшай якасцю і вышэйшай цаной.

«Падсаджвалі» на добрую музыку

У «Шоўтайме» можна было пачуць «правільную» музыку. Паводле Грыгера, многія людзі прыходзілі з пачатковымі ведамі пра музыку, а сыходзілі з багатым вопытам.

— Мы не толькі прадавалі. Калі я бачыў, што чалавек цікавіцца музыкай, я стараўся дапамагчы выбраць і «падсадзіць» на гэтую музыку. Калі чалавек слухае Саладуху і не ведае, хто такія «Бітлз», я кажу «паслухай, калі ласка, раптам спадабаецца». Людзі змянялі сваё меркаванне, — расказвае Юры.

«Каму ад гэтага лепш?»

З памяшкання на вуліцы Горкага, 64 ужо з’ехала тры фірмы, хутка з’едзе і чацвёртая.

— З 20 маіх знаёмых ужо шэсць чалавек закрыліся і здалі ІП, — расказвае Юры Грыгер. — Пакуль я быў ІП, я штомесяц плаціў дзяржаве каля трох мільёнаў. Мне паднялі арэнду ў тры разы, я зачыніўся. Цяпер я беспрацоўны, пайду на вуліцу. І каму ад гэтага лепш?

Юры Грыгер пакуль не можа знайсці новую працу з-за ўзроста, хаця мае тры адукацыі - адну вышэйшую гістарычную і дзве тэхнічныя.

— З маіх знаёмых прадпрымальнікаў, якія страцілі працу, дзесяць працэнтаў пойдзе ў бандыты — сумна прадбачыць Юры. — Дзесяць ці дваццаць сап’ецца, трыццаць з’едзе за мяжу. Дзесяць маіх знаёмых з’ехалі ў Штаты і знайшлі годную працу. Магчыма, і я з’еду. Я радзіму люблю, а яна мяне выганяе.

Калісьці быў мецэнатам, цяпер не хапае на хлеб

У 1990-х і пачатку 2000-х, калі Юры Грыгер зарабляў прыстойныя грошы, ён быў спонсарам гродзенскіх футбольных і хакейных каманд. Таксама ў яго ёсць падзякі ад розных жыхароў Беларусі, якім ён дапамог з грашыма на лекі, лячэнне, аплаціў аперацыі.

— А за апошнія дзевяць гадоў я нават на хлеб не магу зарабіць, — кажа ён.

Продаж музыкі - справа бесперспектыўная

Апошнім часам у «Шоўтайме» было 50−60 пастаянных пакупнікоў. Палова з іх ужо ведае, што крама зачыняецца. Юры кажа, што незадаволеныя людзі скардзяцца, лаюцца, пытаюцца, дзе будуць даставаць дыскі.

Запісы, якія засталіся, акрамя ўласнай калекцыі вінілу, Юры Грыгер паспрабуе прадаць у іншых кропках. Таксама будзе кансультаваць пачынаючых прадпрымальнікаў, якія займаюцца распаўсюджваннем музыкі.

Наогул, як кажа Юры, продаж музыкі сёння — справа неперспектыўная. Галоўным чынам, з-за распаўсюду інтэрнэту. І нават закон аб аўтарскіх правах не дапаможа перамагчы пірацтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024