Горад

«Мы едзем сюды адпачываць і грошы пакідаць, а не стаяць на мяжы». Літоўскія байкеры пра прыезд у Гродна

14 байкераў з каўнаскага клуба «Мотабраты» адкрылі новы сезон паездкай у Гродна ў суботу 28 красавіка. Клуб упершыню прыехаў у беларускі горад і зрабіў гэта па бязвізавым рэжыме. Гродна літоўцам падабаецца, але вось на беларускай мяжы ў гасцей узніклі цяжкасці - ім прыйшлося 4 гадзіны чакаць дазволу, каб уехаць у краіну. А хлопцы ўсяго толькі хацелі паглядзець горад і перакусіць.

Байкеры планавалі, што перасякуць беларускую мяжу хутка і спецыяльна выехалі раніцай. Ад Каўнаса да мяжы з Беларуссю ўсяго 130 км, гэта шлях клуб пераадолеў за 1 гадзіну 15 хвілін. Ад мяжы да Гродна 35 км, на гэту адлегласць спатрэбілася менш за 30 хвілін.

«Мы прыехалі з Каўнаса ў Гродна, каб адкрыць новы сезон. Мы думалі куды ехаць і вырашылі што сюды, мы тут упершыню, — распавядае прэзідэнт клуба Казімір. — Прыехалі з мэтай пазнаёміцца з горадам і паесці. Месца нам падабаецца, некаторыя вуліцы падобныя на нашы, літоўскія. Дрэнна, што мы не бачылі ў Гродна тэрас, дзе можна паесці. Адсутнасць такіх месцаў нам патлумачылі тым, што яшчэ не сезон. Кошты тут крыху танней, чым у Літве. Але мы не тыя, хто прыехаў сюды за каўбасой. Нам няма розніцы якія кошты, галоўнае адпачыць».

Беларусы павінны быць зацікаўлены ў турыстах

У Гродна байкерскі клуб прыехаў на два дні. Тут яны знялі дом і плануюць пазнаёміцца з мясцовымі клубамі. Беларускі горад літоўцам падабаецца, але вось перасячэнне мяжы адбівае ў іх жаданне вяртацца сюды.

«Безумоўна, бязвізавы рэжым — гэта крута і літоўцы прыязджалі б у Гродна яшчэ часцей, калі б не было цяжкасцяў на мяжы, — дадае Казімір. — Асабіста нас трымалі 4 гадзіны.

Напэўна, не спадабаліся беларускаму памежніку. Ён узяў нашыя дакументы і проста паклаў іх на стол, а пасля гэтага прапусціў 45 машын. Ён нічога не рабіў, а потым рэзка ўзяў і прапусціў. А мы ўвесь гэты час мерзлі на вуліцы і нават у туалет не маглі схадзіць».

Байкеры нават падумвалі развярнуцца і паехаць дадому. Яны пыталіся ў памежнікаў, чаму іх так доўга трымаюць і не прапускаюць.

«Нам сказалі, што ўсё добра. А пасля нейкі памежнік выйшаў і сказаў, што ён неяк на мяжы літоўскай стаяў 4 гадзіны. А нам-то якая розніца, колькі ён стаяў, мы ж едзем адпачываць і грошы пакідаць. 1−2 гадзіны яшчэ можна пастаяць на мяжы на матацыкле, але не 4. Беларусы павінны быць зацікаўлены ў турыстах.

Калі нехта з маіх калегаў у Літве спытае ў мяне, маўляў хачу паехаць выпіць кавы ў Гродна, як там? Я скажу — добрае і прыгожае месца, але прыйдзецца на мяжы пастаяць 4 гадзіны. Думаю такому не ўсе ўзрадуюцца.

Вось менавіта з-за такіх незразумелых праблем проста іншы раз не хочацца ехаць у Беларусь. А так тут усё добра, — дадаў Казімір.

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024