Людзі і справы

Мотатаксі ў Гродне 5 гадоў! А ў планах у байкераў ёсць нават мотаэкскурсіі

Да гэтага часу нямногія ведаюць, што ў Гродне ёсць паслуга мотатаксі. Яшчэ ў 2013 годзе такі від перавозак арганізавалі сумесна таксі «Bertel» і члены мотаклуба «Насарогі». За пяць гадоў працы паслугамі мотатаксі скарысталіся больш за 100 гродзенцаў. Сёння арганізатары хочуць, каб перавозка на матацыкле стала яшчэ больш актуальнай. Менавіта таму байкеры гатовыя дапоўніць стандартныя перавозкі экскурсіямі па горадзе.

Адзін са стваральнікаў мотатаксі - Павел Мацвееў з клуба «Насарогі» — сустрэўся з журналістамі Hrodna.life і распавёў пра пяць гадоў работы і аб планах на будучыню. Байкер адзначыў, што хоча зрабіць мотатаксі адной з фішак горада, якой карысталіся б не толькі гарадзенцы, але і госці горада.

Выпрабаваць новыя адчуванні ці зрабіць падарунак блізкім

«Ідэю я падгледзеў у Маскве і прывёз яе ў наш горад, — распавядае Павел. — У сталіцы Расіі гэтая паслуга актуальная з-за затораў, у нас гэта хутчэй забаўка. Я не скажу, што на мотатаксі шалёны попыт, але паслуга патроху працуе. Гэта форма адпачынку для гараджан.

Сёння асноўныя кліенты гэта гродзенцы, якія хочуць праехацца на матацыкле. Ёсць выпадкі, калі людзі замаўляюць мотатаксі, каб паехаць у рэстаран не на машыне, а на байку. У асноўным нашы кліенты хочуць выпрабаваць новыя адчуванні. Многія робяць блізкім падарункі. Іншымі словамі, сёння мотатаксі ў Гродне — гэта пракат матацыкла з вадзіцелем «.

Экскурсіі на канал, фарты або па горадзе

Перавозяць людзей прафесійныя вадзіцелі на класічных байках. Працуе мотатаксі па часе: першыя 15 хвілін — 20 рублёў, кожная наступная хвіліна — 1 рубель.

«Пры неабходнасці, каля 10 матацыклаў у Гродне могуць абслугоўваць гараджан, але, як правіла, хапае 2−3 байкаў, — кажа Павел. — У месяц у сярэднім у нас каля дзясятка заказаў. Мы ж хочам, каб мотатаксі стала фішкай нашага горада. Сёння мы гатовыя праводзіць мотаэкскурсіі. Напрыклад, паездка на Аўгустоўскі канала або фарты, ды і па горадзе можам шмат чаго паказаць. Ёсць у нас хлопцы, якія сябруюць з гісторыяй і якія могуць праводзіць экскурсіі».

Матацыкл — гэта як лімузін

Самы папулярны за апошнія гады маршрут вандроўкі ў мотатаксі - «вязіце куды хочаце». Так звычайна адказваюць кліенты кіроўцу. Павел кажа, што гродзенцы апошнім часам заказваюць мотатаксі, бо хочуць атрымаць кайф і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.

«Для атрымання такіх эмоцый і было створана мотатаксі. Матацыкл — гэта свайго роду лімузін, толькі двухколавы. Як правіла, байкі заказваюць за некалькі дзён. Кіроўца стэлефаноўваецца з кліентам, дамаўляецца аб маршруце і часе. Сваім кліентам у мотатаксі рэкамендуем апранаць джынсы або штаны з-за таго, што на байку шмат гарачых частак, зручны спартыўны абутак і верхнюю вопратку з закрытымі рукавамі.

За бяспеку і камфорт

У мотатаксі перавозяць людзей на матацыклах, якія для гэтага прызначаны. Для таксі «Bertel» важна, каб пасажыру было камфортна.

«Гродзенцам і гасцям горада не трэба саромецца заказваць паслугу мотатаксі. Наша задача — зрабіць паездку бяспечнай, камфортнай і цікавай», — дадаў Павел.


Таксі «Bertel» і мотаклуб «Насарогі» запрашаюць гродзенцаў і гасцей горада 8−10 чэрвеня на XIV Міжнародны байк-рок фестываль «Хавайся ў бульбу». Гэты фэст праводзіцца не толькі для байкераў, але і для ўсіх людзей, якія хочуць актыўна правесці выходныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024