Навіны

На сцяне ў Брэсце з’явіўся і знік міліцыянер. Ён плача і марыць пра Оскар пасля затрымання Ціханоўскага ў Гродне

АБНОЎЛЕНА. У Брэсце мастак натхніўся фотаздымкам, зробленым журналістам Hrodna.life падчас затрымання блогера ў Гродне, паведамляе «Брэсцская газета». У хуткім часе стрыт-арт абарвалі.

На сцяне ў цэнтры Брэста раніцай 4 чэрвеня заўважылі свежанькі стрыт-арт, звязаны з нядаўнімі падзеямі ў Гродне. Журналісты «Брэсцкай газеты» даведаліся, дзе гэта, і таксама зрабілі фота. Невядомы мастак адлюстраваў міліцыянта, які сядзіць на лавачцы, плача і марыць пра Оскар.

У 12.45 брэсцкага «міліцыянера» са сцяны часткова сарвалі піша інтэрнэт-рэсурс, які прызналі экстрэмістскім.

Фота: Эдуард Аліферук, Брэсцкая газета

А вось фота, якоя паслужыла асноваю для стрыт-арту. Яно зроблена пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага ў Гродне.

Як бачым, мастак унёс некаторыя карэктывы: зняў міліцыянту маску, закрыў твар рукамі, дадаў слёзы і думкі аб галоўнай прэміі амерыканскіх кінаакадэмікаў.

Фота: Эдуард Аліферук
Хутка выяву сарвалі

Вечарам 29 мая ў Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку Святланы Ціханоўскай кіраўнік яе штаба — блогер Сяргей Ціханоўскі- быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Ціханоўскі ішоў сярод людзей па плошчы, калі яго за рукаў стала хапаць жанчына з крыкамі: «Сяргей, пачакайце». Яе змаглі адцясніць прыхільнікі Ціханоўскага. Сам блогер назваў яе правакатаркай.


Затрыманне Ціханоўскага і «напад на міліцыянта» ў Гродне: разбіраем відэа з месца падзей


Тут жа на плошчы з’явіліся два міліцыянты, адзін з іх прадставіўся ўчастковым інспектарам. Жанчына, што кідалася да Ціханоўскага, стала скардзіцца, што той адмовіўся адказваць на яе пытаньні. Міліцыянты спрабавалі затрымаць Ціханоўскага, натоўп стаў адціскаць блогера ад іх. У нейкі момант адзін з праваахоўнікаў апынуўся на асфальце. Тут жа пачуліся міліцэйскія свісткі. Людзі сталі раіць «Сяргей, сыходзь», але Ціханоўскі спакойна адказваў, што нічога не парушае.


Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у «палітычных» справах


Пасля таго на плошчы зьявіліся амапаўцы, якія і затрымалі блогера і іншых членаў яго каманды.


МУС пракаментавала затрыманне Ціханоўскага: заведзена крымінальная справа


На наступны дзень пасля інцыдэнту ў Гродне стала вядома, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Неўзабаве Святлана Ціханоўскі выступіла з афіцыйнай заявай. Па словах патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты, мела месца правакацыя, а пікет насіў законны і мірны характар.


Паплечнік Ціханоўскіх: «На лецішчы Ціханоўскага пад Гомелем следчыя знайшлі 900 тысяч долараў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024