Людзі і справы

Як «выжывае» блогерка Леначка Лукашык, якая пісала пра кафэшкі і івэнты

Лена Лукашык — чалавек-афіша гродзенскага інстаграма. Яна заўсёды ведае, дзе праходзяць топавыя падзеі ў горадзе, дзе смачна кормяць, а куды ісці не варта. Але падчас пандэміі мерапрыемствы адмяняюцца, а рэстараны зачыняюцца. Як выжывае модная блогерка?

Раней публікавала афішы, зараз — жарты і дабрачыннасць

У 2016 годзе Лукашык вяла ў інстаграме старонку групы гродзенскіх рэстаранаў. Там яна даведалася, што такое кантэнт-план, які лепшы час для публікацыі і якія фатаграфіі працуюць лепш. Гэта спатрэбілася ў развіцці яе асабістага блога.

«Я зразумела, што можна развіваць праект „Леночка Лукашик“ з мяжы ў 3000 фаловераў. Падпісчыкі прасілі папярэджваць пра падзеі, на якія хаджу ў Гродне, каб яны таксама маглі схадзіць. Людзі сталі прасіць афішы!»

Лена адзначае, што яна — блогерка апалітычная. Калі нават ёй нешта не падабаецца, то адзначаць у сябе аблвыканкам або гарвыканкам не стане. «Не хачу самасцвярджацца на гэтым», — кажа яна. У блогу ў яе тое, у чым яна разбіраецца. Напрыклад, грамадскае харчаванне.

Калі актыўнасці ў рэальным свеце скараціліся да мінімуму, Лена спачатку репосціла інфармацыю пра вірус, а потым зразумела, што гэтага хапае і без яе. Таму цяпер яна публікуе жарты, інфармацыю аб дабрачынных праектах і ініцыятывах, забаўляльны ці карысны кантэнт з адсылкай да самаізаляцыі, якой яна, па магчымасці, прытрымліваецца сама.

Замест адкрыцця кафэ — агляды дастаўкі, замест тэатра — падборкі анлайн-паказаў

Папулярна цяпер тое, што можна даставіць на дом ці чым палепшыць вольны час. «Нядаўна рабіла вялікую падборку чэленджаў: і сама прыняла ўдзел, і сваіх падпісчыкаў парадавала ідэямі. Кожны дзень стараюся шукаць на парталах і публікаваць у сябе некалькі добрых пазітыўных навін — бо іх цяпер так не хапае!» — кажа Лена.

Масавага адтоку чытачоў у Лены не здарылася. Яна знайшла чым замяніць свае тыповыя тэмы. Замест адкрыцця кафэ — агляды дастаўкі, навіны і акцыі, замест тэатра — падборкі і спасылкі на анлайн паказы, замест здымак з галерэй — любімыя віды падчас шпацыраў у лесе.

Пастоў пра водаканал амаль няма

Асноўная праца Лены — спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ў «Гроднавадаканале». Хоць па адукацыі яна — інжынер-тэхнолаг сістэмы водазабеспячэння. Два гады яна працавала каардынатарам міжнародных праектаў тэхнічнай дапамогі. «Гэта не толькі кабінетная праца. Памятаю, як выязджалі ў палі, абследавалі калодзежы. Вядома, не апускалася на глыбіню, але бруднай працы хапала».

Пастоў пра «Водаканал» у блогу ў Лены амаль няма. «Калі кранаю тэму вады ў сябе на старонцы, то атрымліваю ў адказ паток негатыву. Спрабавала рабіць асобную рубрыку „Водная грамата“, але яна не зайшла людзям. Яшчэ практыкавала прамыя эфіры — хапіла трох гадзін, каб распавесці ўсё, што ведаю».

Начальства сярод падпісчыкаў Лены няма, а вось калегаў хапае. Як толькі нешта адбываецца ў яе ў блогу, на наступную раніцу пра гэта ведае ўвесь офіс.

«20 000 падпісчыкаў - столь для блога ў Гродне»

Два гады таму Лена казала, што блог не прыносіць грошай. Сёння ён таксама не можа быць асноўнай крыніцай даходу. Замест грошай яна атрымлівае квіткі, зніжкі, часам да 80%. «За гэтыя плюшкі не пракорміш ні сябе, ні ката, не заплаціш за кватэру і за машыну. Ды і каб зарабляць на гэтым грошы, мне трэба адкрыць ІП», — кажа Лена.

Яна развівае блог стандартнымі спосабамі: робіць калабарацыі з іншымі блогерамі, ладзіць конкурсы. Бывае, на конкурс прыйдзе 300 чалавек, а сыдуць усяго 50, — гэта добры вынік.

«Але пастаянная гонка для блога прывяла мяне да маральнага знясілення — зараз я ўжо год працую з псіхатэрапеўтам. Збавіла тэмп па ўсіх пытаннях і жыву ў гармоніі. Пішу тады, калі ёсць натхненне і жаданне нешта сказаць», — кажа Лена. На свой інстаграм яна цяпер выдаткоўвае дзьве гадзіны ў дзень.

У блога Лены — вузкая спецыялізацыя. Яна лічыць, што столь для маленькага рэгіянальнага блога ў Гродне — 20 000 падпісчыкаў. Дарэчы, Лена думала аб працы на гродзенскім тэлебачанні: хацела быць вядучай перадачы з анонсамі кіно. Пакуль гэта адклалася.

Лена прызнаецца: бывалі сур’ёзныя эмацыйныя ўзрушэнні, калі падпісчыкі з ёй не згаджаліся. «У сэнсе вы думаеце інакш? Класная ж тэма, я класна яе распавяла, давайце, любіце гэта! Але, аказваецца, і я магу памыляцца». Яна кажа, што цяпер перастала быць лінчавальнікам і заўсёды гатова выслухаць другі пункт гледжання.

«Сэлфі заўсёды будуць збіраць больш за ўсё праглядаў і ацэнак»

Кажуць, сэлфі - учорашні дзень. Але Лена не лічыць, быццам мода ў інстаграме памянялася.

«Сэлфі будуць лідзіраваць заўсёды. Чалавеку прыемна бачыць чалавека. Яны збіраюць больш за ўсё праглядаў і ацэнак. Любы нанесены на фота тэкст пагаршае яго для алгарытмаў інстаграма. Усе любяць напаўаголеныя фота, фота ў купальніках. У мяне такога няма,
бо я закладнік сітуацыі - член прафсаюзнага камітэта і інжынер дзяржаўнай арганізацыі. Нават фота ў купальніках у мяне прыстойныя.

Як прасоўвацца ў Інстаграме: парады Леначкі Лукашык

  1. Працуюць хэштэгі, рэкамендавала б выкарыстоўваць іх для навігацыі па сваім профілі.
  2. Важная рэгулярнасць: блог расквітае, калі ты ўвесь час напаўняеш яго кантэнтам.
  3. Патрэбна стоадсоткавая сумленнасць з аўдыторыяй. Калі ты пачынаеш рабіць тое, што не падабаецца табе, а падабаецца тваім падпісчыкам — выкладваць напаўаголеныя фота, паказваць асабістае жыццё, прасіць парады, націскаць на жаласць, — у гэтыя хвіліны трэба сябе спыняць.
  4. Мне не падабаецца, калі людзі выдаляюць фатаграфіі, якія ўжо былі апублікаваныя, калі яны не зайшлі. Мой акаўнт — часцінка мяне. У жыцці не выдаліла б нічога. Калі пагартаць да 2013 года, то там можна знайсці проста дзікія фатаграфіі, асабліва калі шукаць у фотаздымках, дзе мяне адзначылі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024