Горад

Жывая музыка ў Гродне: у якіх барах, кафэ і рэстаранах можна яе пачуць?

Жывую музыку ў Гродне на выхадных можна паслухаць не толькі ў барах і рэстаранах. Летні сезон адкрылі і гродзенскія дворыкі, дзе музыканты выступаюць на вуліцы. Пры гэтым установы запрашаюць не толькі гродзенскіх выканаўцаў, але і гасцей з іншых гарадоў. Рэдакцыя Hrodna.life склала спіс месцаў, дзе можна паслухаць кавер-бэнды, сольных выканаўцаў і аўтарскую музыку.

Аўтарская музыка і вечарыны на вуліцы

Тусовачныя дворыкі

Летні сезон і летнія пляцоўкі адкрылі гродзенскія дворыкі на Вялікай Траецкай, 37, Савецкай, 5 і Маставой, 31. Па выхадных там будуць праходзіць канцэрты кавер-бэндаў.

Бар «Five-NO»

Адрас: Вялікая Траецкая, 46
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21.30

Гродзенскі бар, дзе можна паслухаць акустычныя выступы беларускіх музыкаў з аўтарскімі песнямі.

Фота: instagram.com/bar_five_no_grodno

Бар выкладвае афішу з назвай выканаўцы на працягу тыдня. На сцэне Five-NO выступаюць музыкі не толькі з Гродна. Музычны рэпертуар у гуртоў і выканаўцаў розны: Grodno Hard Blues Band граюць блюз і рок-н-рол, «Точка К.» — acoustic/acoustic rock/trip grunge, кавер-бэнд «Второе дыхание» — каверы розных напрамкаў року.

На гэтым тыдні - 3 чэрвеня — сыграюць гурты «Вока Чарота» (folk rock) і «Папараць» (этна-ф'южн).

Жывая музыка ад кавер-бэндаў

Кафэ-клуб «Чемпи»

Адрас: Антонава, 29
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00

Уваход у бар бясплатны толькі да 21:00. Пазней прыйдзецца заплаціць з нядзелі па чацвер — 5 рублёў, у пятніцу і суботу — 10 рублёў.

У «Чемпи» выступаюць розныя гродзенскія кавер-бэнды з музыкай у стылі рускага рока, поп-рока, поп. Сярод выступоўцаў: Beauty and the beast, Gost Band, Creative Band, In-Out Music Group, Карпарацыя «Настроение», дуэт «Спектр».

Паб «Mr. Hops»

Адрас: Завадская, 14
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00.

Выступы праходзяць на адкрытым паветры з відам на Нёман. Бэнды граюць музыку розных кірункаў. Рок і рок-н-рол у класічнай манеры і з губным гармонікам можна пачуць ад «Fair Play». У сваім стылі з трубой рок і поп-рок граюць «Fish dessert». Каверы з саксафонам выконвае «Creative Band». «Ireland Whiskey» грае сусветныя рок-хіты. Карпарацыя «Настроение» выконвае папулярную музыку.

Бар «Faraday»

Адрас: Сацыялістычная, 32
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:00

Па выхадных выступаюць гродзенскія кавер-бэнды. Запланаваныя мерапрыемствы бара можна паглядзець на сайце.

Рэстаран-паб «Гринвич»

Адрас: Савецкая, 29
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з21:30

Актуальныя мерапрыемствы знаходзяцца ў «highlights» у Instagram-акаўнце ўстановы. Як правіла, гэта кавер-бэнды або сольныя выканаўцы, якія граюць папулярную музыку. На чэрвень запланаваныя выступы «Hurdy Gurdy», «Walk Street», «Chili», «Bang City», «Avdeev».

Кафэ-бар «Молодость»

Адрас: Маставая, 31
Жывая музыка: па пятніцах з 21:00

Музыку граюць кавер-бэнды з Гродна і Мінска. З афішай установы можна азнаёміцца на месяц наперад. Месцы трэба рэзерваваць загадзя.

Глядзіце таксама: «Молодость», которая чего-то хочет. На Мостовой открылось новое место: оно про еду и атмосферу

Фота: instagram.com/molodost.grodno

Рэстаран-піваварня «Гости»

Адрас: Замкавая, 3
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 22:00

Кавер-бэнды, якія можна пачуць у рэстаране: «Jam grodno», «Fair Play», Карпарацыя «Настроение», «Без Сахара», «Янки», «Свои» і многія іншыя.

Harat’s Pub

Адрас: Карла Маркса, 24
Жывая музыка: па пятніцах з 21: 00

Кавер-выканаўцы, якіх можна пачуць у рэстаране: Hit Hunter, Ангеліна Белановіч (рэмейкі сусветных хітоў у стылі джаз і лаунж).

Па аўторках можна пачуць жывое выкананне піяніста Арсенія Сакалоўскага.

Сола выканаўцы і музыка lounge

Рэстаран «Бакст»

Адрас: Замкавая, 21
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 21:30

«Запрашаем правесці выхадныя ў рэстаране «Бакст» пад акампанемент жывой музыкі, у самай прыемнай атмасферы!" — напісана ў Instagram-акаўнце ўстановы.

У рэстаране часцей за ўсё гучыць жывое выкананне ў стылі lounge — спакойная фонавая музыка.

Рэстаран «Муравьёв»

Адрас: Савецкая, 2
Жывая музыка: па пятніцах і суботах

Афішы мерапрыемстваў на сайце або старонцы Instagram няма. Мяркуючы па адным highlights з афішай і фармату ўстановы, там можна пачуць музыку ад сольных выканаўцаў ці дуэтаў.

Сямейны рэстаран «Сант Мікеле»

Адрас: Падольная, 24
Жывая музыка: па пятніцах і суботах з 19:00

Гуляе спакойная фонавая музыка ад сола-выканаўцаў.

Глядзіце таксама: В Гродно открыли итальянский ресторан с молекулярной кухней. Его назвали в честь Архангела Михаила

Кафэ-кандытарская Cup&cake

Адрас: 1 Мая, 21
Жывая музыка: па пятніцах

Жывое выкананне салістаў і лаунжавая музыка.

Гастрабар «Soho»

Адрас: Савецкая, 18
Жывая музыка: па пятніцах і суботах

З жывой музыкі можна паслухаць гарадзенскія кавер-бэнды, такія як Fair Play, Карпарацыя «Настроение» і многія іншыя. Таксама ва ўстанове можна пачуць саксафон ад Аляксандра Краўчука.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024