Выбіраем ноўтбук для школьніка і студэнта

Штодзённы рост колькасці інфармацыі непарыўна цягне за сабой развіццё тэхналогій: працэсары становяцца магутнейшымі, патрабуецца большы аб’ём аператыўнай памяці і памяці вінчэстара. І ў гэтым багацці тэрмінаў, назваў «жалеза» і функцый ПК звычайнаму карыстачу часцяком складана разабрацца. Даводзіцца спадзявацца на меркаванне сына мамінай суседкі ці знаёмых, якія атрымалі тэхнічную адукацыю, у якіх свае патрабаванні да працы ноўтбука. У гэтым артыкуле мы разбяром, на што сапраўды варта звярнуць увагу пры выбары ноўтбука, аптымальнага па кошце і функцыям.

Для нескладаных задач

Такім чынам, вы не займаецеся дызайнам, не мантуеце відэа, не пішаце праграмныя коды, не гуляеце ў танкі. Усё, чым вы карыстаецеся, — гэта тэкставыя рэдактары, праграмы для стварэння прэзентацый, зрэдку глядзіце фільмы і слухаеце музыку. Для падобнага выкарыстання рэкамендуем наступныя параметры.

Працэсар: мінімум IntelPentium. Вы можаце ўзяць слабейшы, напрыклад, IntelCeleron, але эканомія сродкаў будзе невялікая, а хуткасць працы прыкметна ніжэй.

Аператыўнай памяці (яна ж ОЗУ) для такіх задач патрабуецца мінімум 4 Гб. Такой колькасці дастаткова для стабільнай працы браўзэра і іншых нескладаных праграм.

Жорсткі дыск варта выбіраць на сваё меркаванне. Напрыклад, адным карыстальнікам зручней захоўваць файлы на вінчэстары, а іншым — на воблачным сховішчы. У гэтым сегменце ноўтбукаў звычайна сустракаюцца варыянты аб’ёмам 500 або 1000 Гб HDD.

Цана такога ноўтбука будзе вар'іравацца ад 600 да 800 рублёў, у залежнасці ад маркі і рознага роду дапаўненняў, напрыклад, падсветкі клавіятуры.

Калі хочацца хутчэй

Наступны варыянт камплектацыі ноўтбука падыдзе тым, каму неабходная больш магутная машына, напрыклад, для апрацоўкі фота або для праходжання гульняў з графікай папрасцей.

Працэсар: Intel Core i3 або Intel Core i5. Такой магутнасці з лішкам хопіць для выканання пазначаных вышэй задач.

Аператыўнай памяці патрабуецца 6−8 Гб. Звярніце ўвагу: часам у такіх ноўтбуках ужо могуць стаяць асобныя відэакарты, якія даюць прырост у графічнай магутнасці для фота- і відэа-апрацоўкі і, натуральна, для гульняў.

Звычайна з працэсарамі Intel стаяць відэакарты ад Nvidia. Калі мадэль відэакарты выглядае як «GeForce *10, *20» (напрыклад, NVIDIA GeForce 820M, NVIDIA GeForce 920MX), то яе магутнасці хопіць толькі для нескладанай працы з графікай, для гульняў, на жаль, гэтага будзе не хапаць.

Цвёрды дыск. У дадзеным сегменце магчымая камплектацыя з дыскамі рознага тыпу — HDD або SSD. HDD перакладаецца з англійскай мовы як «назапашвальнік на жорсткіх магнітных дысках». У ім ёсць дыск, галоўка і іншыя элементы, якія рухаюцца механічна, не самыя хуткія і не самыя трывалыя: вялікая верагоднасць, што пры падзенні выявяцца сур’ёзныя пашкоджанні. SSD — гэта назапашвальнік, у якім няма рухомых элементаў, у ім выкарыстоўваецца флэш-памяць. За кошт гэтага хуткасць працы аператыўнай сістэмы, праграм і ўнутраных працэсаў павялічваецца ў некалькі разоў, таксама падзенні менш небяспечныя для такога дыска. Гэтыя фактары напрамую ўплываюць на кошт ноўтбука.

Цана такой камплектацыі прыблізна ад 900 да 1100 рублёў.

Для складаных задач

Варыянт для карыстальнікаў, якія працуюць, да прыкладу, з рэндарамі і мантажом відэа FullHD або гуляюць у гульні з рэалістычнай графікай.

Працэсар: IntelCore i3, i5, i7. Для такіх мэтаў слабы працэсар не падыдзе, і, такім чынам, ноўтбук не будзе танным, асабліва ў звязку з добрай відэакартай.

Аператыўнай памяці ў ноўтбукаў такога сегмента ад 6 Гб да 16 Гб: чым больш, тым лепш.

Відэакарта: мадэль серыі GeForce *40, *50, *60, *70 (напрыклад, NVIDIA GeForce 940MX). У канцы маркіроўкі відэакарт стаіць індэкс «М» і «МХ». Лепш узяць «МХ»: такая відэакарта мае большую прадуктыўнасць.

Цвёрды дыск. На такіх ноўтбуках усталёўваюць HDD, SSD або іх нізку SSD+HDD.

Цана такога ноўтбука — ад 1100 да 1500 рублёў. Усё, што даражэй, — гэта PRO-прадукт.

Напрыканцы

Калі вы не профі, то напісанае вышэй можа дапамагчы разабрацца і правільна выбраць ноўтбук, арыентуючыся на вашыя запыты. Калі нейкіх параметраў вы не знайшлі ў спісе, значыць, яны не крытычныя, і гэта справа густу.

Клавіятура. Выбірайце пад сябе. Галоўнае, каб было зручна.

Экран. Можа мець розную раздзяляльнасць, тыпы матрыц, быць сэнсарным ці не. Калі вы хочаце мець высокі ўзровень выразнасці малюнка, варта выбраць FullHD (1920×1080). Калі вы працуеце з фота, то лепш узяць ноўтбук з FullHD і матрыцай IPS.

Памеры і дыяганаль. Працаваць зручней, калі экран ноўтбука вялікі, насіць з сабой — калі ноўтбук маленькі і лёгкі. Варта вырашыць, што для вас важней. Самы папулярны памер дыяганалі - 15,6″.

Калі ў вас засталіся пытанні па выбары ноўтбука, напішыце ў каментарах — мы дапаможам разабрацца.


Падрыхтавана пры ўдзеле

ТАА «Табак-інвест»
УНП 101 333 138

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024