Людзі і справы

У Беларусі з-за каранавіруса прапануюць выпусціць з турмаў зняволеных. Чаму гэта важна і якія краіны ўжо так зрабілі

Сваякі асуджаных па «наркатычным» артыкуле просяць улады вызваліць зняволеных з-за небяспекі масавага заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Зварот перадалі ў дзяржорганы актывісткі арганізацыі «Матчын Рух 328».

Актывісты руху лічаць, што людзі ў месцах пазбаўлення волі асабліва ўразлівыя для COVID-19. У турмах распаўсюджаныя захворванні лёгкіх, у першую чаргу сухоты, ВІЧ-інфекцыя і іншыя хваробы. Гэта нясе пагрозу высокай смяротнасці ў выпадку распаўсюджвання эпідэміі.


Hrodna.life зняў відэа пра тое, чаму гэтая праблема — сапраўды важная.

Здымка і мантаж: Андрэй Ломаў. Карэспандэнт: Руслан Кулевіч


Каб не дапусціць вірус у месцы пазбаўлення волі, асуджаных ужо пазбавілі кароткатэрміновых і доўгіх спатканняў.

«На дадзены момант у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца сотні маладых людзей, якія ўчынілі злачынства да дня свайго 18-годдзя. Многія з іх прысуджаныя судом па артыкуле 328 КК РБ за дзеяннi не звязаныя з гвалтам, і не ўяўляюць сур’ёзнай пагрозы для грамадства. Тым больш, што свае правіны гэтыя падлеткі ўжо ўсвядомілі, пакуль ішло следзтва, раскайваліся ў „апошнім слове“ ў зале суда», — гаворыцца ў звароце.

Актывісткі таксама выступілі з патрабаваннем прыпыніць перасоўванне заключаных паміж установамі, за выключэннем перасоўванняў ў медыцынскіх мэтах. Этапаванне зняволеных у медыцынскіх мэтах павінна забяспечваць надзейную ізаляцыю хворых адзін ад аднаго.

Дзе ўжо выпусцілі зняволеных?

Улады ЗША пайшлі на вызваленне шэрагу зняволеных, каб прадухіліць успышкі каранавіруса ў турмах. Перш за ўсё, на свабоду адпускаюць людзей, якія здзейснілі няцяжкія злачынства, хворых і пажылых.

У Францыі з-за эпідэміі каранавіруса вызвалілі 10% зняволеных — 6266 чалавек. Вызваляюць тых,
хто быў асуджаны за нязначныя злачынствы і хто добра сябе паводзіў падчас зняволення. Таксама вызваляюць зняволеных, якім да канца адбыцця тэрміну пакарання засталося менш за месяц.

Урад Ірана з-за каранавіруса часова вызваляе з турмаў 85 000 зняволеных, прыкладна палова з іх асуджаная па палітычных артыкулах. Раней у ААН ужо звярталі ўвагу, што турмы Ірана перапоўненыя і ў іх цяжкае эпідэміялагічнае становішча.

Што кажа кіраўнік МУС?

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у праграме «Гутарка ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1» распавёў, якія катэгорыі асуджаных па арт. 328 КК могуць апынуцца ў гэтым годзе на свабодзе.

«Па амністыі навіны, перш за ўсё, датычацца нашага праславутага артыкула 328-й. Вядома ж і актыўнасць грамадства, і гэтага руху (маці - БелаПАН) у гэтым пытанні. Але перш за ўсё, гуманнасць дзяржавы, яе жаданне зрабіць крокі насустрач спатыкнуўшымся вядзе да таго, што разглядаецца механізм памілавання тых, хто спатыкнуўся», — цытуе naviny.by кіраўніка МУС.

Ён падкрэсліў, што «прымяненне акту памілавання можа закрануць каля 1,8 тыс. асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі».

Пры гэтым, паводле яго слоў, асуджаныя па антынаркатычным артыкуле КК будуць амніставаныя «не агульным спісам». Кожны выпадак будзе разглядацца індывідуальна.

Паводле якіх крытэрыяў будуць разглядаць кожны выпадак?

Кіраўнік МУС назваў тры асноўныя крытэрыі.

  1. Чалавек павінен адбыць палову тэрміну пакарання.
  2. Будзе ўлічвацца яго стаўленне да здзейсненага правапарушэння і паводзіны ў месцы зняволення.
  3. Сваякі зняволенага павінны быць гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за яго пасля вызвалення. «За тое, што ён не стане здзяйсняць злачынствы зноў», — адзначыў Караеў.

Падрыхтаваць законапраект аб амністыі, прымеркаванай да 75-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, даручыў Аляксандр Лукашэнка. Закон будзе ўключаць не толькі вызваленне некаторых катэгорый асоб, але і скарачэнне тэрмінаў для асуджаных.

Пры стварэнні матэрыялу выкарыстоўвалася інфармацыя сайта matuli.org

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024