Горад

Хлопец з «Матрыцы», рэванш з клавіятурай і паляванне на мышэй. У Гродне адкрылі кіберарэну «Skynet»

Алена Горбач «клікала» мышкай хутчэй за кулямёт, Эдгар Бедыс з гіпсам на руцэ абагнаў усіх па хуткасці набору тэксту, а Юрый Астапчык стаў лепшым кідальнікам клавіятур. 25 ліпеня ў Гродне на Пестрака, 36 адкрылася кругласуткавая кіберарэна «Skynet». Карэспандэнтка Hrodna.life даведалася, як гэта было.

Новы фармат — для алімпійскага віду спорту

Міхаіл Лук’янчык — старшыня Гродзенскай федэрацыі кіберспорту. Ён лічыць, што сучасныя кампутарныя клубы немагчымыя без кіберспорту, а кіберспорту немагчыма развівацца без клубаў. «Мы імкнемся зрабіць кіберспорт афіцыйным відам спорту ў Беларусі. Таму клуб вырашылі зрабіць менавіта ў такім фармаце», — распавёў Міхаіл для Hrodna.life.

Палявалі на мыш і «пісалі», як кулямёт

У конкурсе «Паляванне на мыш» удзельнікам трэба было адной рукой клікнуць па мышцы максімальную колькасць разоў за хвіліну. Пераможцам стаў Арцём. Па словах вядоўцы, ён зраўняўся з хуткасцю кулямёта Другой сусветнай і набіў 839 клікаў. Адзначылі таксама Алену. Яна выбіла 703 клікаў.

«Самыя хуткія пальчыкі на раёне», — сказаў пра Алену Ілля Горбач, які паклікаў яе на адкрыццё кіберарэны «Skynet».

Ілля і Алена разам гуляюць на прыстаўцы ў «Mortal Kombat» у клубе «Skynet» на Горкага. Дома Ілля аддае перавагу гульням «DOTA» і «Call of Duty: Warzone».

Рэванш з тэхнікай

Іллю Валчкевічу 25 гадоў, ён займаецца рамонтам камп’ютараў, а гульнямі захапляецца каля 10 гадоў.

На мерапрыемстве Іллю спадабаўся конкурс з кіданнем клавіятур: «Гэта ж трэба было прыдумаць такі конкурс прышпільны з няспраўных клавіятур і навушнікаў. Было цікава, не чакаў»

«Настаў час адпомсціць тэхніцы за ўсе пройгрышы», — сказаў вядоўца, абвяшчаючы конкурс па кіданні клавіятур і навушнікаў «Рэванш з тэхнікай». Самай магутнай кідальніцай клавіятур сярод дзяўчат стала Карына Сівінская.

У кіданні навушнікаў перамог Ілля. На мерапрыемстве ён усталяваў рэкорд і сам жа яго пабіў. Клавіятуру далей за ўсіх закінулі Віталь і Юрый.

«Адзін раз схадзілі і ўжо тры месяцы гуляем»

Юрыю Астапчыку 21 год, пачаў хадзіць у камп’ютарны клуб, калі ў яго зламаўся камп’ютар. «З сябрамі пайшлі проста паглядзець. Адзін раз схадзілі і ўжо тры месяцы разам гуляем у „Counter-Strike“», — распавёў Юрый. Ён выказаў здагадку, што ў клубе можа быць свая каманда, якую мог бы трэнаваць Міхаіл Лук’янчык.

Юрый распавёў Hrodna.life, што ён далёкі ад гульняў і прыходзіць раз на тыдзень адпачыць. Здзівіўся на конкурсе па хуткасным наборы тэксту: «Калі быў конкурс надрукаваць тэкст, я сядзеў, як бабуля, друкаваў адным пальцам, а адзін чал як з заплюшчанымі вачыма друкаваў, нават не глядзеў на клавіятуру, яшчэ і з гіпсам на адной руцэ. Ён з Матрыцы», — сказаў Юрый пра пераможцу па хуткасным наборы тэксту Эдгара Бедыса, які ў гіпсе за хвіліну набраў 392 сімвалы.

Як расшыфраваць DOTA?

Адміністратар Іван Петушок правёў віктарыну на тэму кампутарных гульняў. Удзельнікі расшыфроўвалі абрэвіятуру DOTA. Ведалі, што патэльня не проста кухоннае начынне, а самая недарэчная зброя блізкага бою ў камп’ютарнай гульні PUBG. А таксама, што распрацоўшчыкі «World of Tanks» з Беларусі. За правільны адказ госці атрымлівалі памятныя прызы. Тыя, каму ўдалося адказаць правільна на большую частку пытанняў, атрымалі дадатковы прыз — камп’ютарную мышку.

Падарункі за гады і кіламетры

На адкрыцці арэны атрымлівалі падарункі і за нечаканыя дасягненні. Адзначылі самага маладога ўдзельніка, якому было 11 гадоў, і самага старэйшага ва ўзросце «за 30». Таксама адзначылі ўдзельніка, які прыехаў з самага аддаленага ад Гродна горада. Ім аказаўся жыхар Жлобіна.

«Я засумавала, бо быў конкурс — хто далей за ўсіх жыве, — а я з Літвы, але не паспела сказаць,» — кажа Аляксандра Сівінская.

Аляксандру на гульні «падсадзіла» сястра Карына з Гродна. Сёстрам Сівінскім па 16 гадоў, і ў камп’ютарную гульню «DOTA» яны гуляюць ўжо трэці год. «Counter-Strike» Карына вывучала самастойна па роліках з YouTube і гуляе ўжо год.

Дзяўчаты звычайна гулялі ўдваіх, але ў Аляксандры зламаўся камп’ютар. «Як раз адкрыўся пад домам клуб, зараз можна хадзіць сюды», — гавораць сёстры.

Дзяўчаты адзначылі, што ў клубе ёсць пакоі для правядзення стрымаў, добрае абсталяванне і дэвайсы. «Гэта ўплывае на графіку гульні, каб не тармазіла нічога», — распавяла карэспандэнтцы Hrodna.life Карына, якая таксама перамагла ў кіданні клавіятур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024