Людзі і справы

Навошта ехаць у Вільню ў першы сакавіцкі ўікэнд?

Казюкі - гэта свята і лакальная традыцыя, якая яднае два каралеўскія гарады, Гродна і Вільню. Гэта вельмі запамінальная падзея ў пачатку вясны, а асаблівым размахам выбіваецца віленскі Казюкас. Тлумачым, навошта туды ехаць.

Чым адрозніваюцца Казюкі ў Гродне і Вільні

Казюкі - гэта найперш рамесны кірмаш. У Гродне ён ладзіцца 4 сакавіка, у Вільні - на блізкія да гэтай даты выхадныя. У 2019 годзе гэта ўікэнд 1−3 сакавіка.

У Гродне на свята збіраюцца мясцовыя майстры, асобныя рамеснікі з іншых гарадоў Беларусі, летась далучылася некалькі намётаў з Польшчы, украінцы. Віленскі кірмаш мае значна большы размах і сцягвае найлепшых майстроў Літвы, Латвіі, Беларусі, Польшчы ды іншых краін.

Віленскім Казюкам сёлета споўніцца 416 год. Калі ў Гродне арганізатар свята — дзяржава, у Вільні адказны за арганізацыю штогод вызначаецца адкрытым конкурсам. Звычайна гэтым займаюцца івэнт-кампаніі.

У Вільні кірмаш-свята захапляе не толькі цэнтральны пляц ля катэдры, але і праспект Гедыміна, і бліжнія драбнейшыя вуліцы, рух машын на якіх у гэты час спыняецца. Віленскія Казюкі - вялізнае шматкампанентнае свята, жывое і яскравае. Яно адбываецца незалежна ад надвор’я і сцягвае шмат турыстаў.

З Беларусі нават ладзяць адмысловыя аўтобусныя туры! Так што, калі надумаеце сёлета абраць на Казюкі Вільню, пра жытло лепей паклапаціцца загадзя.

Цэлая маса нямасавых вырабаў

У Вільню рамеснікі з’язджаюцца з розных краін, і нецікавае або непрыгожае там знайсці складана: папросту не вытрымлівае канкурэнцыі. Рэчы на сталах густоўныя: хоць гэта кераміка, хоць упрыгожванні ручной працы. Майстры розняцца стылямі, таму ёсць сэнс набрацца моцы і абысці ўсё.

Сучасны дызайн суседнічае з традыцыйнымі літоўскімі вырабамі. На кірмашы багата лазяных кошыкаў, карцін, аксэсуараў са скуры, традыцыйнага і аўтарскага посуду, пазнавальных пано з сушаных траваў, стылёвых упрыгожанняў, натуральнага мыла, адзення з лёну і воўны, ёсць нават выцінанкі. Вязаныя шкарпэткі, каляровыя шалікі і шалі ў пачатку сакавіка надзвычай вабяць.

Цяпер рамесныя вырабы не неабходнасць у доме, а пэўная прыкмета элітарнасці. Найчасцей таму, што гэта не масавы выраб: іх падбіраюць пад сябе і запамінаюць і месца, дзе набылі, і майстра, што зрабіў. Многім сучасным людзям вырабленае іншымі людзьмі імпануе больш, чым фабрычнае. З кірмашу проста немагчыма сысці без пакупак.

Прываблівыя пахі і адсутнасць металашукальнікаў

Паміж рэчаў - ежа і напоі свойскай вытворчасці: жалудовая кава, медавуха, хатняее піва і хлеб, распісаныя палівай пернікі, сыры, мёд, пірагі (напрыклад, традыцыйны «Шымталапіс» ад татарскай абшчыны). Пахі вабяць… П’яных зазвычай не бачна, як і амаль не бачна паліцыі. Таксама няма звыклых беларусам металічных заслонаў і металашукальнікаў.

Абавязковае для Казюкаў у Вільні карнавальнае шэсце па праспекце Гедыміна. Напрацягу выхадных паводле праграмы адбываюцца канцэрты на некалькіх сцэнах, тэатральныя пастаноўкі проста на вуліцы, багата вулічных музыкаў, мінакі гуртуюцца на імправізаваныя танцы. Літоўцы досыць добра абазнаныя ў сваіх традыцыях і могуць проста сходу далучыцца да полькі.

«Не я б’ю, вярба б’е»

Адзін з атрыбутаў свята — вярба-«пальмачка», якую рыхтуюць да Вербнай нядзелі католікі. Без яе ніяк не абыходзяцца Казюкі ні ў нас, ні ў Вільні. «Пальмачкі» бываюць «гродзенскія» (плоскія, форма якіх сапраўды нагадвае форму пальмавай галінкі) і «віленскія» (круглыя, з больш багатай аздобай). Іх называюць не вербамі, а пальмамі, бо, паводле Евангелля, пальмавымі галінкамі ўсцілалі шлях Хрысту ў Ерусалім.

Віленскія «пальмачкі» завуцца яшчэ «казюкамі» ў гонар свята. Паехаць з Казюкаса без «казюкі» — лічыце, і не былі там.

Чаму Казюкі і хто такі святы Казімір?

Кірмаш на Казюкі ладзіўся яшчэ ў Сярэднявеччы. Назва свята ідзе ад імя святога Казіміра, якога лічаць абаронцам рамеснікаў. Католікі адзначаюць дзень св. Казіміра 4 сакавіка. Суседзі-літоўцы лічаць св. Казіміра сваім ахоўнікам.

Казімір быў літоўскім княжычам і польскім каралевічам, сынам Казіміра ІV, унукам Ягайлы. Ён нарадзіўся ў 1458 г., а памёр у 1484 г. у Гродне, маючы ўсяго 26 гадоў. У 1602 г. Ватыкан прызнаў каралевіча святым. Княжыч вельмі апекаваўся рамеснікамі, якія пры ім сапраўды расквітнелі.

На віленскія Казюкі традыцыйна завітвае прэзідэнт Літвы. Цікава, ці разрастуцца гродзенскія да таго, каб іх заўважыў беларускі?

Дзе спыніцца ў Вільні?

Казюкас — адно са шматлікіх святаў, якія праходзяць у літоўскай сталіцы. Каб цалкам насалодзіцца ўікэндам у Вільні, загадзя паклапаціцеся пра камфортны і даступны начлег. Такі, які прапануе гатэль Ibis Styles Vilnius.

Гэта новая, сучасная і камфортная гасцініца ў 5 хвілінах язды ад цэнтра горада і аэрапорта. У гасцініцы ёсць лобі-бар, рэстаран і 3 канферэнц-залы. Ibis Styles Vilnius прадастаўляе бясплатную паркоўку і бясплатны трансфер аўтобусам да цэнтра горада і ў Віленскі аэрапорт.


ТАА «Ірвінга Група»

УНП 191 751 509


Фота: 15min.lt, delfi.lt, visitlithuania.net, alkas.lt

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024