Спадчына

«Карты падарыў бацьку Аляксандр Лапін». Унікальную прадукцыю гродзенскай фабрыкі перадалі стваральнікам сучасных карт

Арыгінальную калоду ў фірмовай каробцы перадаў творчай групе А4 гродзенец Аляксандр Мілінкевіч за некалькі дзён да прэзентацыі адроджаных карт Лапіных. Карты былі выдадзеныя ў міжваенны час на фабрыцы Лапіных. Калоду бацькам Мілінкевіча падарылі самі ўласнікі фабрыкі.

Жылі ў адным доме

Да 1941 года бацькі Аляксандра Мілінкевіча жылі ў Гродне ў адным доме з Лапінымі - на вуліцы Цаглянай, 10. Сем'і сябравалі і ў цяжкі час дапамагалі адна адной.

«Лапiны жылi на другiм паверсе, мы — на першым. Гэты дом на вуліцы Цаглянай i cёння стаiць на сваiм месцы, у iм пасля вайны нарадзiўся i я, — распавядае Аляксандр Мiлiнкевiч. — Бацька i матуля з суседзямi сябравалi. Хоць Лапiны былі фабрыкантамі, aле жылi aдносна cцiпла, былi прыязнымi, адкрытымi i вельмi дабразычлiвымi».

Дапамагалі Лапіным у час вайны

Карты, якiя Аляксандр перадаў для прэзентацыi — падарунак ад Аляксандра Лапiна яго бацьку-настаўнiку. Падчас вайны, калi cям’я Лапiных трапiла ў гета, маці Аляксандра — Марыя Баран з Мiлiнкевiчаў - некалькi разоў на тыдзень ноччу пераходзiла праз Гараднiчанку i прызначыны час праз плот перадавала ежу Лапiным. Рызыка была смяротнае: за парушэнне камендацкага часу і пранос харчавання маглі расстраляць.

«Адзiн раз у момант перадачы мацi адчула, што штосьцi яе ткнула ў спiну. Гэта быу aўтамат жаўнера. Яна была гатовая да найгоршага, але ахоўнiк мoўчкi некалькi iмгненняў глядзеу на матулю, потым апусцiў вочы i штосьцi cказаў, але не па-нямецку, магчыма, ён быу iтальянец, i паказаў ей, каб яна зышла. Пасля мама жартавала: „Я прыгожая, можа спадабалася, таму i пашкадаваў“. Але пасля таго выпадку пасма валасоў на яе галаве стала зусiм сiвым. Ёй было тады 33 гады».

Калода, якая захоўваецца ў Аляксандра Мілінкевіча, складаецца з 54 карт. У асноўным такімі картамі гулялі ў покер.

Памяць пра сяброўства

Жахі вайны Лапіны не перажылі. Браты Аляксандр і Абраам, а таксама сястра Кейла, загінулі. Сёння ў сям'і Аляксандра Мілінкевіча старая калода карт, падораная адным з уладальнікаў фабрыкі, з’яўляецца напамінам пра сяброўства дзвюх гродзенскіх сем’яў.

У Францыі жыве праўнук сястры братоў Лапіных Андрэй Гурэвіч. Плануецца, што яму аднаму з першых перададуць калоду новых карт.

Каробку раней не маглі знайсці

«Калода, якую нам перадаў Аляксандр Мілінкевіч, сапраўды ўнікальная. Яе трымаў у руках адзін з уладальнікаў фабрыкі. Для нас, хто адраджае іх прадукцыю, вельмі важна адчуць тую энергетку, а таксама ўбачыць арыгінал з каробкай, — распавядае Антон Янкоўскі, які разам з сябрамі аднавіў адну з калод Лапіных. — Карты, якія нам перадалі, трохі іншыя і адрозніваюцца ад нашых. На фабрыцы Лапіных выпускалася некалькі відаў ігральных карт. Таксама нас цікавіла каробка, бо раней мы не маглі яе знайсці. Сваю каробку мы стваралі самі, пры гэтым мы глядзелі на іншыя прадукцыі выпушчаныя ў Еўропе ў тыя гады. Як аказалася, мы не моцна пралiчылiся. Па колеры і кампазіцыі каробкі вельмі падобныя».

Антон Янкоўскі трымае калоду карт, якую ўдалося стварыць у 2017 годзе, і калоду даваенных карт, якую выпусцілі на фабрыцы Лапіных да Другой сусветнай вайны.
Плануецца, што прэзентацыя адноўленых карт Лапіных пройдзе ў Гродне 7 або 8 ліпеня. Месца прэзентацыі стваральнікі паведамяць пазней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024