Здароўе і спорт

Камерунскі гулец «Нёмана» Абуна: «Магчыма, дзякуючы працы ў Гродне, мяне зноў выклічуць у зборную»

Камерунец Жан-Патрык Абуна штогод, пачынаючы з 2010 года, спрабаваў перабрацца ў Еўропу, але знайсці клуб яму ніяк не атрымлівалася. Толькі ў 2017 годзе афрыканец з дапамогай свайго сябра Бебе, які ўжо два сезоны выступаў у «Нёмане», здолеў трапіць у Беларусь. Толькі з другой спробы Абуна здолеў зрабіць уражанне на трэнерскі штаб жоўта-зялёных. Пасля перадсезоннай падрыхтоўкі, ён стаў асноўным гульцом складу «Нёмана».

За плячыма 26-гадовага камерунскага абаронцы цікавая і рэзультатыўная кар’ера ў Афрыцы. Ён тройчы станавіўся срэбраным прызёрам Камеруна (2009/10, 2010/11, 2013), адзін раз гуляў у фінале Кубка краіны (2010). У 2014 перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Конга «Леопардс дэ Дэліс» з Лубомо. У яго складзе стаў чэмпіёнам краіны ў 2014 і 2016 гадах, а таксама ўладальнікам Кубка Конга ў 2016 годзе.

Абуна мае ў сваім актыве восем афіцыйных матчаў за нацыянальную зборную сваёй краіны. Апошні раз абаронцу выклікалі ў зборную ў сакавіку 2016 года на адборачны матч Кубка Афрыканскіх Нацый супраць зборнай Паўднёвай Афрыкі. Тая сустрэча скончыўся нулявой нічыёй. У тым матчы футбаліст застаўся ў запасе і выйшаў на поле за сем хвілін да заканчэння асноўнага часу гульні.

Бебе дапамог патрапіць у Беларусь

Зараз Абуна засяроджаны на выступе за гродзенскі «Нёман» і рады таму, што зайграў у беларускім чэмпіянаце, на новым кантыненце.

«Праз некаторы час я апынуўся ў Еўропе. І ў „Нёмане“, і ў Гродне я сябе адчуваю выдатна. Чэмпіянат у Беларусі сапраўды добры, лепш, чым у Камеруне. Свае апошнія тры сезоны я гуляў у Конга, але нават там чэмпіянат слабей, чым у Беларусі. Тут я гуляю і атрымліваю вялікае задавальненне. Дзякуй Бебе, што дапамог мне трапіць сюды, я вельмі ўдзячны яму за гэта. Спадзяюся, я апраўдаў яго чаканнi».

Абуна ў атацы ў гульні супраць «Слуцка» на гродзенскім стадыёне

Плануе і далей выступаць за зборную Камеруна

У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі афрыканскі абаронца адыграў ва ўсіх матчах гродзенскага «Нёмана» і вызначыўся адной выніковай перадачай. На гэтым футбаліст не плануе спыняцца. Ён хоча працягнуць выступ у нацыянальнай зборнай сваёй краіны.

«Хачу верыць, што сезон і для мяне, і для гродзенскай каманды складзецца ўдала. Магчыма, дзякуючы плённай працы ў «Нёмане», мяне зноў выклічуць у нацыянальную зборную маёй краіны. Але зараз галоўная мэта — дамагацца добрага выніку з «Нёманам». Спадзяюся, у гэтым сезоне мы зоймем добрае месца.

Пакуль у мяне ёсць кантракт з клубам, а пасля завяршэння чэмпіянату будзем з маім агентам думаць, як будзе лепш. Але хачу сказаць, што «Нёман» гэта лепшая каманда чэмпіянату для майго першага сезону ў Еўропе. Я буду ўпарта працаваць, каб павышаць свой узровень".

Абуна з камандай пасля матчу са «Славіяй» на гродзенскім стадыёне

Размаўляе на французскай, але вывучае рускую

Да клімату ў Беларусі футбаліст паступова прывыкае. Менавіта з-за працэсу адаптацыі футбаліст толькі пасля другога прагляду здолеў трапіць у гродзенскую каманду.

«Пасля трэніровак і гульняў свой вольны час я праводжу дома, на Таўлая. Імкнуся шмат не гуляць па горадзе. Часам магу сабе дазволіць схадзіць у госці да Бебе. Што тычыцца клімату, то ён для мяне няпросты, але я прыкладаю ўсе намаганні каб адаптавацца.

Мне падабаецца ў Беларусi. У крамах з пакупкамі праблем не ўзнікае, трохі слоў на рускай мове я ўжо ведае. А так у жыцці выкарыстоўваю французскую. У камандзе на гэтай мове са мной могуць размаўляць Бебе і Дзіма Кавалёнак. Да прадуктаў мясцовых ужо прывык, але вось беларускія стравы яшчэ практычна не рассмакаваў. У Гродне я яшчэ вельмі мала, на ўсё свой час".

У Абуны ў Камеруне жыве жонка з двума дзецьмі. Забіраць іх у Гродна футбаліст пакуль не плануе.


Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстоўвалася інфармацыя з афіцыйнага сайта «Нёмана».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024