«Насамрэч, лічбы ад нуля розняцца мала», але «прыкметы вельмі ўмеранага аднаўлення ёсць» — так характарызаваў стан развіцця рэгіянальнай эканомікі Аляксандр Чубрык, дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ. Эксперты-эканамісты выступілі ў Гродне 23 мая на канферэнцыі «Вяртанне да росту: пошук рашэнняў для рэгіянальнага развіцця».
Hrodna.life выбраў 10 фактаў, якія, паводле адмыслоўцаў, найбольш дакладна характэрызуюць эканамічны стан рэгіёна, магчымасць аднаўлення росту і фактары, што ўплываюць на яго тэмпы.
Але! Пры павелічэнні ВРП не адбылося павелічэння ўзроўняў занятасці і заробкаў насельніцтва. Паўсюль апроч Астраўца зарплата і занятасць падаюць больш, чым ў сярэднім па Беларусі.
Але гэта не азначае, што яны насамрэч «выцягваюць» эканоміку Гродзеншчыны.
На развіццё рэгіянальнага малога бізнесу найбольш уплываюць «індывідуальныя эфекты», на каторыя немагчыма паўплываць. Найперш — аддаленнасць ад Мінска, забруджаннасць пасля чарнобыльскай аварыі, наяўнасць буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Пакуль не пачнецца аднаўленне даходаў насельніцтва, аднаўлення мікраэканомікі не будзе. А гэты фактар па-за межамі ўплыву мясцовых органаў кіраўніцтва.
Два ключавых фактары прагнозаў - гэта кошт на нафту і курс расійскага рубля. Зараз яны стабілізаваліся, таму падзення вытворчасці няма, але і бурнага росту не прагназуецца.
Гэта вытворчасць харчовых прадуктаў, напояў, тытунёвых вырабаў. Яна прыносіць 9 з 10 рублёў.
Па ўзроўні абсалютнай і адноснай беднасці, а таксама па глыбіні беднасці, Гродзенская вобласць упершыню заняла «ганаровае» першае месца.
Але на Гродзеншчыне ў найбольш небяспечным стане знаходзяцца незанятыя асобы ў працаздольным веку. Паводле экспертаў, гэта найперш такзваныя «дармаеды» — тыя, хто да апошняга часу выкарыстоўваў «альтэрнатыўныя» спосабы заробку (кшталту працоўнай міграцыі, прыгранічнага гандлю ці прысядзібнай гаспадаркі), а зараз не могуць знайсці легальны заробак.
10 тэзісаў падрыхтаваны паводле выступаў Аляксандра Чубрыка, дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ, Валерыя Ботвіча, загадчыка Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра НІЭІ Міністэрства эканомікі Беларусі, і Глеба Шымановіча, эканаміста Даследчага цэнтра ІПМ.
Каментуючы выступы, старшыня камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Свірыдаў зазначыў, што, яго меркаваннем, зараз ёсць умовы для аднаўлення рэгіянальнай эканомікі пасля спаду:
«Знешнія ўмовы спрыяюць росту. Калі захаваецца стабільнасць расійскага рубля, не будзе абмежаванняў на экспарт, то гэта дасць магчымасць узмацніць станоўчыя тэндэнцыі. Задача ўлады — стымуляваць унутраны попыт. Трэба аднаўляць інвестыцыі і павялічваць заробкі».
Ён распавёў таксама, што апроч уліку макраэканамічных фактараў у вобласці створана праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. Ад другога квартала адкрыта ільготнае крэдытаванне, на гэта выдзелена 8 млн рублёў.
[irp posts="15 066″ name="Гарадскія ўлады пайшлі на дыялог з арандатарамі: паніжаны каэфіцыент арэнды, дадуць дарогу маладым бізнесменам"]
Таксама вядзецца праца ў межах грамадскіх кансультатыўных саветаў. «На сваім узроўні вырашаем пытанні з нашымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і малымі прадпрыемствамі. Арыентуемся на тое, каб пачуць малы бізнес. Для іх зараз галоўная праблема — высокія стаўкі на арэнду. Таму працуем, каб іх у заканадаўчым парадку знізіць, каб заставалася больш свабодных грошай на развіццё і было больш перспектыў.
Па выніках сакавіцкага паседжання савета было прынята рашэнне знізіць каэфіцыэнты на арэндныя стаўкі, зараз таксама разглядаем магчымасці чарговага зніжэння. На рынку „Паўднёвы“ прасілі адмяніць плату за паркоўку — таксама вырашылі гэта пытанне. Тое, што на рэгіянальным узроўні можна вырашыць, стараемся рабіць».
[irp posts="22 272″ name="Паркоўка на рынку Паўднёвы" з 16 мая стала бясплатнай для ўсіх наведвальнікаў"]
Надзею на аднаўленне ў эканоміцы рэгіёна, паводле Андрэя Свірыдава, дае і павелічэнне колькасці прадпрыемстваў (юрыдычных асобаў). З яго словаў, у 2015 годзе колькасць такіх аб’ектаў скарацілася на 160, за мінулы — на 20, а сёлета на пачатак года колькасць зарэгістраваных прадпрыемстваў упершыню за два гады перавысіла колькасць ліквідаваных.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…