Спадчына

Кафлю з Пагоняй і магнацкімі гербамі з віленскага замка паказваюць у Музеі рэлігіі

Здабытыя ў час даследаванняў на месцы Ніжняга Замка ў Вільні прадметы, у тым ліку кафлю з гербамі Радзівілаў і Сапегаў, упрыгожванні, зброю і іншае, можна пабачыць на выставе «Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Паўсядзённасць Віленскага двара», што адкрылася 17 верасня ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне.

Да 1000-годдзя Літвы, якое ўрачыста адзначалі ў 2009 годзе, у Вільні быў адноўлены палац Вялікіх князёў Літоўскіх. Гэтаму папярэднічалі шматгадовыя археалагічныя даследаванні.

Ад 1987 года на тэрыторыі, дзе зараз стаіць адбудаваны Ніжні Замак, было знойдзена каля паўмільёна артэфактаў. Найбольш характэрныя і цікавыя археалагічныя знаходкі склалі аснову выставы, якая вандравала па самой Літве ды па суседзях. Пабываўшы некалькі месяцаў у Нясвіжскім палацы Радзівілаў, яна нарэшце прыбыла ў Гродна.

Бронзавыя ўпрыгожванні: пярсцёнкі, падвескі, крыжыкі; элементы узбраенняў ваяроў XIV-XV ст., а таксама кафля, якая аздабляла печы віленскага палаца, — усё гэта сведчыць не толькі аб багацці вялікакняскага двара, але і аб штодзённасці жыхароў сталіцы ВКЛ Вільні.

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада 2016 г. Больш пра яе — на сайце музея.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024