Спадчына

Турысты месяц не могуць патрапіць на яўрэйскія могілкі ў Гродне. Горад звольніў ахоўнікаў і паставіў замок

Ужо месяц турысты не могуць патрапіць на яўрэйскія могілкі ў Гродне. У пачатку ліпеня горад скасаваў дамову з сям’ёй, якая жыве ля могілак і якая шмат гадоў адкрывала браму прыезджым. Камунальныя службы памянялі замок, а знайсці ключ звычайным турыстам проста нерэальна.

Паглядзець могілкі ў Гродне едуць пераважна людзі з далёкіх краін, чые сваякі тут пахаваныя. Прыязджаюць сюды мэтанакіравана і турыстычныя групы з Англіі, ЗША і Ізраіля — памаліцца на магілах праведнікаў.

Сёння, у пік турыстычнага сезону, людзі, якія прыехалі паглядзець старыя могілкі, становяцца закладнікамі звычайнай гарадской сітуацыі. Ніхто ў выходны дзень не можа прывезці турыстам ключы ад могілак, ды і даведацца, у каго яны знаходзяцца, замежнікі таксама не могуць. Ля брамы няма ніякай інфармацыі.

Галоўны ўваход на Занёманскія яўрэйскія могілкі ў Гродне

Звяртацца няма да каго

У сінагозе засмучаныя сітуацыяй і адзначаюць, што не ўсе турысты наогул могуць зразумець, чаму не могуць патрапіць на могілкі.

«Усё жыццё мы накіроўвалі турыстаў да гэтай сям'і, якая адкрывала могілкі і паказвала патрэбную магілу. Яны там і прыбіралі. А зараз усё — пачаліся праблемы, — распавядае старшыня іўдзейскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. — Вось нядаўна прыехаў чалавек паглядзець пахаванні - не атрымалася. Я яму сказаў, каб ён тэлефанаваў у гарвыканкам і дамагаўся, каб яму адчынілі браму. А насамрэч звяртацца проста няма да каго: на варотах там ні адраса, ні тэлефона».

Няма грошай на ўтрыманне дворнікаў

Начальнік участка САГа Віктар Чумічаў, які адказвае за могілкі, распавёў, чаму з сям’ёй не працягнулі супрацоўніцтва і як быць далей турыстам.

«Так, сям’я раней працавала на могілках дворнікамі, але іх скарацілі. У горада няма грошай на іх утрыманне. Цяпер могілкі прыбірае раз у месяц спецыяльная брыгада. Пакідаць іх адкрытымі мы не можам з-за вандалаў і таму павесілі свой замак. Але хто захоча туды патрапіць, той і праз плот пералезе. Як быць з турыстамі, мы пакуль не ведаем. Будзем вырашаць гэтае пытанне. Магчыма, завязем ключ у сінагогу».

Захаванасцю могілак можна ганарыцца

Барыс Квяткоўскі кажа: каб вырашыць сітуацыю з могілкамі, трэба ўсё вярнуць, як было. Тым часам яму ў сінагогу ўжо паспелі прывезці ключ. Але асабіста ён на могілкі нікога вазіць не будзе.

«А мне навошта ключ? Я не разумею. Сям’я там жыве і рэальна на працягу доўгага часу даглядала могілкі. Мы ім давяралі. Яны працавалі на паўстаўкі і горад плаціў ім усяго 250 рублёў. Гэта што, такія вялікія грошы? Дзякуючы гэтым людзям мы сёння можам прыводзіць могілкі ў прыклад усім у Прынёманскім краі. На могілках пахаваныя вядомыя яўрэі, цадыкі [праведнікі - рэд.] і на іх магілы з’язджаюцца людзі з усяго свету. Трэба вырашаць пытанне з могілкамі».



Даведка

Занёманскія яўрэйскія могілкі ў Гродне — адны з трох масавых пахаванняў, адзіныя захаваны да нашага часу. Назваць дакладны ўзрост гэтага некропаля складана. На могілках знайшлі надмагільную пліту, датаваную 18 стагоддзем, аднак многія пліты ад даўніны ўжо сышлі пад зямлю. Хоць Занёманскія могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх усё яшчэ можна ўбачыць свежую магілу аднаго з вязняў гродзенскага гета — Грыгорыя Хасіда. Некаторыя турысты прыяжджаюць у Гродно менавіта на гэтыя могілкі, каб проста ўшанаваць выдомых людзей і зрабіць фатаздымак.

Англійскія школьнікі моляцца ля магілы цадыка на яўрэйскіх могілках у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024