Людзі і справы

Жанчына руліць. Як гродзенка працуе інструктаркай у аўташколе

Таццяна Дзёмкіна — адна з нешматлікіх жанчын, якая працуе аўтаінструктарам. Да гэтага яна працавала як індывідуальны прадпрымальнік, прафесійна займалася аклейкай шпалер. Таксама спрабавала сябе ў ролі прадаўца. Але любоў да машын прывяла яе ў аўташколу ДТСААФ. Думкі пайсці працаваць туды былі і раней, але быў патрэбен мінімальны стаж кіроўцы — тры гады.

Муж быў у шоку

«Калі расказала бацьку і мужу, што буду аўтаінструктарам, яны былі ў шоку. Але потым падтрымалі, цяпер нават ганарацца. Пры працаўладкаванні таксама цікавіліся, чаму я выбрала гэтую працу, але ніякага перадузятага стаўлення не было».

Навучым усіх!

Як сцвярджае Таццяна, няма тых, каго немагчыма навучыць. І ўжо дакладна, што жанчына за рулём гэта не «малпа з гранатай». Гэта састарэлы і даўно не актуальны стэрэатып. Але праз такое стаўленне грамадства некаторыя жанчыны апасаюцца вучыцца кіраваць аўтамабілем, ці вучыца ў інструктара-мужчыны.

«Калі я прыйшла ў аўташколу, папрасіла жанчыну-інструктара. І была вельмі задаволеная, што патрапіла да Таццяны, — расказвае 43-гадовая Ірына. — Жанчыны не такія эмацыйныя, як мужчыны. Я сваёй інструктаркай вельмі задаволеная. Яна вельмі стрэсаўстойлівая. Ніколі не падвышае голас, заўсёды разважліва ўсё раскажа і пакажа. Калі нешта не атрымліваецца, то яшчэ раз праязджаем той участак дарогі, які ў мяне не атрымаўся. Гэта вельмі шмат значыць, калі ты едзеш за рулём і не баішся. У мяне муж пытаецца, ці не страшна мне ездзіць. Кажу, што вельмі падабаецца!»

«Ёсць жанчыны, якія вельмі добра кіруюць грузавікамі, аўтобусамі, нават працуюць дальнабойшчыкамі, — падцвярджае Таццяна. — Канешне, ёсць і „асабліва адораныя“ курсанты ці курсанткі. Але мы навучым усіх!»


«Хатняя праца бывае цяжэй». Гродзенская дальнабойшчыца пра жыццё на колах


«Што інструктарам будзе жанчына, я ведаў. Мяне гэта не збянтэжыла, — дзеліцца ўражаннямі 18-гадовы Ілля. — Таццяна тлумачыць усё спакойна і зразумела, таму зусім не шкадую, што так атрымалася. Наадварот, ёсць што расказаць сябрам».

Сама Таццяна цешыцца тым, што робіць карысную справу, ёй падабаецца шмат кантактаваць з людзьмі.

«Прыемна потым вітацца на дарозе са сваімі былымі вучнямі і разумець, што гэта ты іх навучыла ездзіць».

«На хамства рэагую спакойна»

На дарогах шмат людзей, якія нервуюцца, крычаць, лаюцца матам, калі «вучэбка» дзесьці занадта павольна едзе або заглохне на скрыжаванні. «Чамусьці многія хутка забываюць, што самі былі такімі ж», — кажа Таццяна.

Аднойчы яна патрапіла ў непрыемную сітуацыю. За рулём вучэбнага аўтамабіля была дзяўчына. Яна заглохла перад пешаходным пераходам. Іншыя кіроўцы хутка пачалі іх аб’язджаць. Адзін з іх крыкнуў у фортку: «Баба за рулём, дык яшчэ і інструктар баба!». «Непрыемна, але рэагуем на гэта спакойна», — кажа Таццяна.

Толькі лічбы

Найбольш небяспечныя — навічкі: паводле даследавання, праведзенага кампаніяй Ford у 2016 годзе, 93% кіроўцаў-пачаткоўцаў лічаць, што выдатна водзяць машыну. Пры гэтым 43% з іх падчас руху паспяваюць перапісвацца ў сацсетках, а 11% - глядзець відэа.

Амаль 70% вадзіцеляў за рулём звяртаюць увагу на прывабных пешаходаў. Пры гэтым мужчыны «зазіраюцца» ў тры разы часцей, чым жанчыны.

Дарожная інспекцыя спыняе жанчын за парушэнні ў 1,5 разы радзей, чым мужчын.

Паводле гендарнага даследвання ДАІ, жанчыны-кіроўцы былі прычынай толькі 9% ДТЗ за 2012 год. Пры гэтым колькасць «жаночых» аварый знізілася на 4,1% у параўнанні з 2011 годам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024