Людзі і справы

«Рванулі сюды, таму што ганарымся гродзенцамі». Мінчанка ў вясельнай БЧБ-сукенцы прыехала падтрымаць Гродна

Мінчанка Іна Зайцава праславілася на маршах пратэсту ў Мінску дзякуючы сваёй бел-чырвона-белай вясельнай сукенцы. 31 кастрычніка Іна прыехала ў Гродна, каб падтрымаць пратэстоўцаў і звольненых супрацоўнікаў «Азоту».

Новае жыццё вясельнай сукенкі Іны пачалося ў жніўні. Яе абурыла, як сілавікі забіралі ў пратэстоўцаў бел-чырвона-белыя сцягі, і яна вырашыла сама стаць сцягам. Муж балончыкам намаляваў на белай сукенцы чырвоную палоску. У такім выглядзе Іна стала шпацыраваць па Мінску. Фатаграфіі з ёй разляталіся па ўсім свеце.

Іна Зайцава на адной з акцый пратэсту ў Мінску. Фота: Ягор Войнаў

«У Гродна мы прыехалі падтрымаць звольненых супрацоўнікаў прадпрыемства „Азот“. Проста рванулі сюды, таму што ганарымся гродзенцамі. Яны ўяўляюць самую пратэстную вобласць Беларусі. Тут жывуць актыўныя людзі, якіх спрабуюць здушыць. У плане настрою людзей гэты горад круцейшы за Мінск. Мы не маглі застацца ўбаку».

Іна кажа, што не баіцца сілавікоў. Яе яшчэ ні разу не затрымлівалі на пратэстах у Мінску. Маўляў, як яе ў гэтай аб’ёмнай сукенцы змогуць загрузіць у аўтазак?

«Мы з гэтымі хлопцамі [супрацоўнікамі міліцыі - рэд.] добра знаёмыя. Чаго нам баяцца? Усе мужчыны на прыгожую жанчыну рэагуюць аднолькава».

У кафэ прынеслі бчб-салат

Іна ў Гродне другі раз. Год таму яна была тут як турыстка — горад ёй вельмі спадабаўся. Гэтым разам Іна з’ездзіла да «Азоту», зрабіла там некалькі здымкаў, потым прагулялася па Савецкай вуліцы і зайшла ў кафэ.

«Усё было спакойна. Людзі на вуліцы ўсміхаліся і фатаграфавалі. Калі зайшлі ў кафэ, нам прынеслі салат „БЧБ“ са словамі „Жыве Беларусь!“».

Марш так і не адбыўся

Іна так і не прыняла ўдзелу ў маршы ў падтрымку «Гродна Азот», які быў запланаваны на 15:00. Каля аўтавакзала сабралася каля 200 чалавек, але калі калона рушыла ў бок завода, міліцыя ўсіх разагнала.

«Бачна, што сілавікі загасілі актыўнасць пратэсту ў Гродне, але ў розумах яны нічога не могуць пачысціць. Галоўнае, што ёсць свабода ўнутры і ў гродзенцаў яе больш чым дастаткова», — кажа Іна.

Затрымалі

Пасля маршу Іна перастала выходзіць на сувязь. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама пацвердзілі, што Іна Зайцава затрыманая.

«Дзяўчына прыехала на таксі, з яе слоў, спецыяльна, каб падтрымаць рабочых. Цяпер яна дастаўлена ў РАУС. Па яе ўдзеле ў якіх-небудзь мерапрыемствах і таго, што знаходзілася ў салоне транспартнага сродку, праводзіцца праверка», — распавёў кіраўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Чытайце таксама: «Толпой ломились в подъезд». Десятки гродненцев задержали на марше в поддержку «Гродно Азот»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024