Здароўе і спорт

Ім за 20, а яны як падлеткі: хто ў Гродне дагэтуль працягвае займацца паркурам

Пік актыўнасці паркуру ў Гродне прыйшоўся на пачатак 2000-х гадоў - пасля выхаду на экраны фільма «Ямакасi». Тады шмат гродзенскiх падлеткаў скакала праз перашкоды ў парках, на стадыёнах і дахах дамоў. Сёння ў горадзе гэтым «мастацтвам перамяшчэння» займаецца ўсяго дзясятак чалавек. Чаму за гады трэніровак яны не закінулі сваё хобі, у адрозненні ад многіх, разбіраўся карэспандэнт Hrodna.life.

Нешматлікіх гродзенскіх паркурыстаў можна сустрэць недалёка ад занёманскіх яўрэйскіх могілак, на пляжы, дзе яны зрабілі сабе спецыяльную пляцоўку. Час ад часу паркурыстаў можна сустрэць і каля ўніверсама «Брэст», а таксама ў цэнтры горада.

Валерый Пашкевіч, 24 гады, у паркуры 12 гадоў. Штодзённыя трэніроўкі дапамаглі хлопцу ў службе ў арміі.

«Цяпер я займаюся паркурам, бо засталася звычка з дзяцінства. Пачаў займацца даўно, але дагэтуль сябе прафесіяналам не лічу. Пачалося ўсё з паказу фільма „13-ы раён“. Пасля брат прывёў мяне на месца, дзе ён і яго сябры займаліся паркурам. Мне спадабалася. Першы час нічога не атрымлівалася. Але за кошт жадання шмат чаму навучыўся.

Зараз паркур для мяне — гэта ўжо больш самаразвіццё. Нічога новага і звышжорсткага, як у дзяцінстве, я ўжо не раблю. У жыцці дадзены від вулічнага мастацтва дапамагае мне час ад часу. Напрыклад, калі спяшаюся куды-небудзь, магу дзесьцi што-небудзь пераскочыць, пералезці і г. д.»

Вулічная падрыхтоўка дапамагла хлопцу ў службе ў арміі - рабіць фізічныя практыкаванні. Валерый кажа, што цяпер паркур выйшаў з моды — людзей ім займаецца ў разы менш. «Я заўважаю 12-гадовых дзяцей, якія робяць сальта на пяску. Але гэта не тое, што было ў нас». Паводле Валерыя, цяпер модна займацца руфiнгам [хадзіць на вышыні - рэд.].

Былі ў хлопца і траўмы — рваў звязку галенастопа. Але гэта яго не спыняла. «Я ўжо не ўяўляю жыццё без паркура. На трэніроўкі выходжу амаль кожны дзень, раблю гэта не для якіх-небудзь спаборніцтваў, а для сябе».

Уладзімір Сіцько, 24 гады, у паркуры 11 гадоў. Хлопец лічыць, што будучыня ў паркура ўсё ж ёсць. Проста гэта культура ўжо даўно пачала развівацца ў іншым кірунку.

«У гэтую вулічную культуру я трапіў яшчэ тады, калі быў у дзіцячым доме. Я доўга назіраў за адным сваім сябрам, які займаўся паркурам, а пасля і я сам пачаў займацца. Сёння паркур — гэта мой лад жыцця. Мне без яго сумна, я не магу без яго жыць. Займаюся кожны дзень».

Хлопец лічыць сябе прафесіяналам, час ад часу прымае ўдзел у спаборніцтвах. Думкі скончыць не з’яўляліся, нягледзячы на сур’ёзныя траўмы. Яму здаецца, што будучыня ў гэтай вулічнай культуры ёсць. «Толькі цяпер паркур стаў развівацца трохі ў іншым накірунку — моладзь больш стала практыкавацца ў акрабатыцы».

Арцём Хруль, 23 гады, у паркуры 10 гадоў. Ён неаднаразова здымаўся ў кліпах, а таксама фільмах, дзе паказваў сваё майстэрства.

«Упершыню паркур убачыў у дзяцінстве ў фільме, вось і стаў займацца. Сёння шляху назад ужо няма. Але з узростам разумееш, што рабіць нейкія трукі ўсё цяжэй і цяжэй. Многія перасталі ў Гродне займацца паркурам, бо выраслі ці атрымалі шматлікія, часам сур’ёзныя траўмы».

Арцём трэніруецца 1−2 разы ў тыдзень — гэтага хапае. Ён працуе ў кампаніі «Амбер фільм» і часам выкарыстоўвае свае ўменні ў роліках, якія здымае фірма.

Перамагаць не суперніка, а сябе

Паркур з’яўляецца адным з самых траўманебяспечных вулічных заняткаў. Але ён не з’яўляецца відам спорту, які прадугледжвае спаборніцтва, канкурэнцыю і імкненне перамагчы суперніка. Ідэалогія паркуру адмаўляе гэтыя прынцыпы.

Гродзенскія паркурысты адзначаюць, што для таго, каб займацца паркурам, чалавеку неабходна развівацца ў цэлым шэрагу дысцыплін. Перш за ўсё, неабходна спазнаць сябе, імкнучыся стварыць гармонію паміж целам і духам, ацаніць свае магчымасці і пачаць змагацца са сваімі недахопамі, страхамі. Найлепш для гэтага падыходзіць скалалазанне. Таксама добрым спосабам выхавання духу з’яўляюцца адзінаборствы, дзе пастаянна прыходзіцца змагацца з псіхалагічным фактарам, напрацоўваючы імкненне перамагаць сябе. Для развіцця навыкаў перамяшчэння дапаможа лёгкая атлетыка.

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024