Hrodna.life працягвае публікаваць агляды кіно з блога Fandom.by. Гэтым разам у цэнтры ўвагі сучасная італьянская камедыя/драма.
Доўга думаў над дасціпнай назвай для гэтага водгуку, але пераплюнуць аўтараў фільма так і не змог. Назва «Ідэальныя незнаёмыя» найлепш падкрэслівае асноўную думку карціны: нават сярод блізкіх сяброў людзі не здымаюць сваіх ідэальных масак, застаючыся, па сутнасці, незнаёмымі адзін да аднаго. І на самой справе ў гэтым няма нічога дрэннага, бо трымаць сваіх тараканаў і шкілетаў пры сабе гэта ўвогуле разумна. Дрэнна іншае: людзі ахвотна гатовыя капацца ў чужой бруднай бялізне, чытаць пропаведзі і агрэсіўна навязваць іншым «правільную» мадэль паводзін, тым часам як самі занадта маладушныя, каб прызнаць уласныя слабасці і памылкі.
Але пра ўсё па парадку. Фільм зняты ў Італіі, і хоць дзеянне практычна не пакідае межаў адной кватэры, гледача проста-такі ахутвае лёгкасць цёплага міжземнаморскага вечара. А калі прыхарашыць прагляд бутэлькай віна з лёгкімі закускамі, то эфект прысутнасці дасягаецца максімальны. Вось толькі камфорт утульных вячорак знікае практычна адразу, як толькі нехта з кампаніі прапануе незвычайную гульню: выкласці на стол мабільныя тэлефоны і зачытваць усе паведамленні ўслых, а на званкі адказваць па гучнай сувязі. І хоць усе разумеюць, што гэта можа не вельмі добра скончыцца, лёгка «вядуцца на слабо». А як жа інакш?
[irp posts="19 361″ name=" Дэвід Лінч: Жыццё ў мастацтве" - відэаэкскурсія па трывожных успамінах"]
І вось тут для ўсіх прысутных за сталом лёгкая камедыя ператвараецца ў трылер у духу вядомай гісторыі пра дзесяць негрыцянят. Але нам пра што турбавацца? Мы ж знаходзімся па гэты бок экрана, а значыць, нам ніякае выкрыццё не пагражае і можна паслабіцца, цешачыся шоу «За шклом». І ўсё ж, я думаю, кожны глядач перыядычна будзе задавацца пытаннем «А як бы я паступіў на месцы таго ці іншага персанажа?», балазе пажытку для розуму фільм дае нямала.
У «Ідэальных незнаёмых» няма ніводнага вядомага актора, прынамсі, для мяне, чалавека далёкага ад італьянскага кінематографа. І гэта толькі на карысць: няма ніякага лішняга бэкграўнда і раскрыванне ўсіх герояў адбываецца з чыстага ліста, як і было задумана аўтарамі.
Нягледзячы на тое, што фільм вельмі камерны, і, па сутнасці, складаецца толькі з размоваў, глядзіцца ён на адным дыханні. Дыялогі пабудаваны па-майстэрску, хаця паводзіны некаторых дзеючых асобаў часам здаюцца занадта ўжо надуманымі. Але добра, спішам гэта на кінематаграфічнасць.
Больш ніякіх прэтэнзій у мяне няма. Камусьці могуць не спадабацца пошлыя і часам даволі жорсткія жарты, але мне здаецца, што для італьянскай кампаніі сяброў ва ўзросце за 35, а тое і за 40, гэта абсалютна да месца.
«Ідэальныя незнаёмыя» — выдатны сплаў камедыі і драмы з добрымі дыялогамі і запамінальнымі сцэнкамі, па якіх можна выкладаць псіхалогію. Не шэдэўр, але адназначна рэкамендую.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…