«Наступным будзе Папа Рымскі». Як працуе Гродзенскі дзіцячы хоспіс, за які перажывае Анджэліна Джалі

«Паша Собалеў быў тут, калі яны (супрацоўнікі ДФР — Hrodna.life) прыйшлі і груба сябе паводзілі. Бедненькі хлопчык схапіў крыжык, цалаваў і хрысціўся». Яшчэ адзін падапечны крычаў «выклікайце «дзядзьку Ку-ку»!" — кіроўцу сацыяльнага таксі, каб з’ехаць, узгадваюць візіт сілавікоў у Гродзенскім дзіцячым хоспісе. Хоспіс за апошні час перажыў ад’езд кіраўніка за мяжу, некалькі судовых разглядаў і крымінальную справу. 28 траўня тут зладзілі свята лета і ўпершыню пасля пачатку пандэміі запрасілі валанцёраў. Супрацоўнікі паведамляюць, што дзяцей менш не стала — наадварот, дадалося. Дырэктар з-за мяжы абяцае, што будзе звяртацца і да Папы Рымскага, абы хоспіс працаваў.

Святлана Алексіевіч і Анджэліна Джалі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс. Размова доўжыўся каля двух гадзін.

 — Мы сёння хочам сказаць, што Гродзенскі дзіцячы хоспіс, нягледзячы на ўсякія чуткі, размовы, адкрыты. Ён працуе. Штотыдзень у хоспіс прыязджае мінімум 24 дзіцяці на заняткі са спецыялістамі, — распавяла падчас свята псіхолаг арганізацыі Марыя Бразінская.

Псіхолаг хоспіса Марыя Бразінская. Фота: Алена Кавальчук

У гэты дзень у хоспісе на вул. Дамейкі, 7 сабраліся дзясяткі дзяцей і бацькоў. Для падапечных зладзілі конкурс малюнкаў на асфальце. Па агульнаму рашэнню перамагла дружба — салодкі падарунак заслужылі ўсе.

Хлопчык пераскоквае малюнак, каб не наступіць на яго. Фота: Алена Кавальчук

Да дзяцей упершыню з пачатку пандэміі прыехалі валанцёры-медыкі. Яны ўжо правялі тры акцыі ў крамах па зборы прадуктаў. Цяпер будуць валянтэрыць як псіхолагі і дапамагаць лекару лячэбнай фізкультуры (ЛФК). Да таго ж, спатрэбяцца проста рукі - дзеці, хоць і калясачнікі, бываюць цяжкімі, і насіць іх лекарам складана.

 — Наш хоспіс працаваў, працуе і будзе працаваць, — запэўніла Ірына Ламека, лекар лячэбнай фізкультуры і намеснік дырэктара хоспіса. Яна пажадала дзецям і бацькам «удачы, пабольш вітамінаў і сонца».

Ірына Ламека танчыць з падапечным. Фота: Алена Кавальчук

Дзяцей стала толькі больш

У хоспісе зараз працуюць два дэфектолагі, лекар ЛФК, адзін абілітолаг (лекар, які займаецца пераважна з дзецьмі з прыроджанымі асаблівасцямі і дапамагае развіваць несфармаваныя функцыі і навыкі - Hrodna.life), тры псіхолагі - адзін займаецца з бацькамі, двое — з дзецьмі. Кіруе з-за мяжы хоспісам дырэктар Вольга Вялічка, дапамагае на месцы намеснік дырэктара Ірына Ламека.

Падапечны хоспіса на свяце лета. Фота: Алена Кавальчук

Зараз у хоспісе 56 падапечных — за год шасцёра дзяцей дадалося, паказвае на карткі дзяцей Ірына Ламека. «Хто не можа прыязджаць, мы самі дадому ходзім. Кожны раз у тыдзень нас наведвае. Каму трэба, часцей прыязджае: камусьці патрэбен дэфектолаг, камусьці - масаж», — распавяла Hrodna.life намеснік дырэктара.

У хоспіс пачалі прыязджаць і паўналетнія «паліятыўныя дзеці». У іх чацвёртая група страты здароўя. Яны ўжо скончылі дзяржаўны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і засталіся без падтрымкі. У хоспісе вырашылі зрабіць для іх асобную групу. «Бацькі вельмі задаволеныя, прыязджаюць з задавальненнем. Ёсць поспехі - дзеці сталі больш адкрытыя, шмат чаму навучыліся», — сказала Ірына Ламека.

Пажаданні хоспісу ад дзяцей і бацькоў. Фота: Алена Кавальчук

Бацькі «не адвярнуліся»

На новым месцы на вул. Дамейкі, 7 яны з ліпеня мінулага года. Месцы тут больш, чым у папярэдніх памяшканнях. Супрацоўнікі паспелі «абжыцца» — аздобілі пакоі малюнкамі і фота.

Усіх бацькоў апыталі па крымінальных справах у дачыненні да хоспіса, але яны «не адвярнуліся», распавялі ў хоспісе. Супрацоўнікі таксама адчулі стрэс. «Дзверы ламалі ў каморку, апарат ШВЛ забіралі на вачах. Я папрасіла — вы ж забіраеце апарат ШВЛ, вы павінны нам даць нейкі дакумент. Мне супрацоўнік ДФР сказаў: „Пайшла прэч адсюль“. Вось і ўсё. Гэта непрыемна», — узгадала намеснік дырэктара.

Падапечны хоспіса на свяце лета. Фота: Алена Кавальчук

«Пасля Анджэліны Джолі будзе Папа Рымскі»

Па рашэнні суда хоспіс пазбавіўся памяшканняў на вул. Гагарына і ў Пышках — адтуль да гэтага не могуць забраць свае рэчы. З падатковай інспекцыі прыйшло рашэнне: хоспіс павінен заплаціць падаткі з бязвыплатнай спонсарскай дапамогі, якую ім аказалі. У дачыненні да арганізацыі распачалі крымінальную справу за «раскраданне». Хоспіс наведалі з праверкамі санстанцыі і пажарныя. З рэгіструючага органа ў хоспіс паступіла два папярэджанні - гэтага дастаткова для ліквідацыі, распавяла Вольга Вялічка Hrodna.life.

 — Праца і так складаная. А яшчэ калі вось гэта ўсё, гэта, вядома, цяжка. І мне цяжка тут аддалена ўсё вырашаць. А работнікам у Гродне яшчэ складаней, — распавяла Вольга і паразважала аб аддаленай працы. — Цяжкасці ў тым, што калег не бачыш. Калі табе цяжка, калегі падбадзёрвалі. Калі калегам цяжка, ты падбадзёрыш. Жывыя зносіны ёсць жывыя зносіны. А так усё ідзе планава. Супрацоўнікі - вялікія малайцы. Гэта лішні раз даказвае, што хоспіс — гэта людзі, гэта калектыў, які там працуе.

Удзельнікі «свята лета»: дзеці, бацькі, супрацоўнікі, валанцёры. Фота: Алена Кавальчук

«Планёркі ў нас праходзіць на высокай ноце — што мы з усім справімся, што дзеці будуць, і мы будзем працаваць. Усё наладжана на працу», — паведамляюць супрацоўнікі. Планы вялікія — закупка трэнажораў, арганізацыя летняга адпачынку для дзяцей.

 — Пасля Анджэліны Джалі будзе Папа Рымскі. Калі яны зноў будуць на нас ціснуць, мы будзем звяртацца да ўсіх, хто можа дапамагчы, каб хоспіс працаваў, да ўсіх уплывовых людзей, хто нешта значыць на гэтай планеце, — абяцае Вольга.

Ирина Ламеко с подопечный. Фото: Елена Ковальчук

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024