Людзі і справы

Гродзенскі рубель і вейшнорскія талеры пабачылі свет. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць іх за рэпост

Сувенірныя манеты з выявамі Гродна з’явіліся ў лістападзе адразу ў дзвюх «грашовых» сістэмах. Праект «113 гарадоў», што чэканіць імянныя манеты для кожнага з гарадоў Беларусі, 24 лістапада паведаміў пра выхад гарадзенскага рубля. А 18 лістапада банк Вейшнорыі адрапартаваў аб выхадзе вейшнорскага талера.

Hrodna.life разыграе па адной манеце кожнага віду паміж сваімі чытачамі і падпісчыкамі. Падрабязней пра розыгрыш — у канцы тэксту.

Рубель з Фарным касцёлам

Гродзенскі рубель стаў дванаццатым у праекце «113 гарадоў Беларусі». Ён мае на аверсе выяву Фарнага касцёла і герба горада, а на рэверсе — мапу краіны і бусла над ёй. Манета зроблена з латуні, мае рыфлёны гурт. Дыяметры гродзенскага рубля складае 25 мм. Манета запакавана ў пластыкавую капсулу.

[irp posts="32 565″ name=""Гарадзенскі рубель" падрыхтаваны да выпуску. Чакаем манету ў кастрычніку"]

Выглядае новы рубель «дорага, багата», таму варта яшчэ раз нагадаць, што гэта толькі сувенірная манета, каторая не з’яўляецца плацёжным сродкам.

Талеры з замкамі трох сталіц Вейшнорыі

Што да вейшнорскіх талераў, то яны чарговы раз «развіртуалілі» фэйкавую краіну, у складзе якой летам нечакана аказалася Гродзенская вобласць.

[irp posts="32 239″ name="Прачнуўшыся ў Вейшнорыі. Канапавыя войскі да вучэнняў Захад-2017″ гатовы"]

Падчас вучэнняў «Захад-2017» Вейшнорыя моцна пусціла карані ў свядомасці тутэйшых грамадзян, схільных да хайпу. Зараз у Вейшнорыі, як у Грэцыі - ёсць усё. У тым ліку — герб, сцяг, пашпарт, нацбанк і ўласныя талеры.

На рэверсе кожнай манеты выбіта мапа і герб Вейшнорыі, аверс талераў чэканіцца ў трох варыянтах — з выявай Гродна, Ліды і Смаргоні - трох сталіц віртуальнай дзяржавы.

[irp posts="34 444″ name="Вейшнорскі талер прайшоў тэставанне"]

Манеты выраблены з латуні, маюць ахоўна-дэкаратыўнае пакрыццё, насечку па рабру і кант па выступу акружнасці. Дыяметр талера складае 32 мм, вага — 13,2−13,4 грама. «Плацёжным сродкам» талер з’яўляецца толькі ў Вейшнорыі. То бок, у Беларусі ім можна карыстацца выключна ў якасці сувеніра.

Чэканіць «гарадскія» рублі і «вейшнорскія» талеры Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Праз незвычайнае хобі ён імкнецца нагадаць пра цікавыя старонкі беларускай гісторыі жыхарам краіны і замежнікам. Набыць манеты можна праз групы праекта «113 гарадоў» у сацсетках.

Адмыслова для Hrodna.life аўтар перадаў гродзенскі рубель і тры вейшнорскія талеры для розыгрышу. Яго меркаваннем, сярод чытачоў адзінага беларускамоўнага партала ў Гродне манеты з выявай горада будуць найбольш запатрабаванымі.

Залайкаць і расшарыць

Гарадзенскі рубель мы разыграем паміж нашымі падпісчыкамі, якія матэрыяльна падтрымліваюць Hrodna.life праз Талаку. Шанец атрымаць адзін з вейшнорскіх талераў мае любы чытач партала. Розыгрыш пройдзе ў нашых групах у Facebook і Вконтакте. Сачыце за імі пільна!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024