Здароўе і спорт

«Гэта палка мяне зачаравала». Як танцы на пілоне змянілі жыццё і далі новую прафесію

Навошта танцаваць на шасце і як гэта можа змяніць жыццё? Фітнес-трэнерка Аксана Коўш распавяла Hrodna.life пра асабісты досвед.

Пабачыць, як Аксана Коўш танцуе на пілоне, у Гродне амаль немагчыма. Толькі падчас майстар-класаў ці спаборніцтваў, альбо на відэа ў сеціве. «А дзе танцаваць? Прыду я ў клуб са сваёй творчасцю — і што? Скажуць: драсці, а дзе сіські?» Ад танца на пілоне ў нас чакаюць найперш стрыпцізу. Але для сябе Аксана ад пачатку ўсвядоміла — паміж стрыпцізам і пол-дэнсам ляжыць выразная мяжа.

«Хачу паспрабаваць!»

Калі Аксана прыйшла займацца ў залу, пілон тут ужо стаяў. Некалькі гадоў і без справы.

«Ого! Хачу паспрабаваць!» — апісаць свае ўражанні ад сустрэчы з нязвыклым снарадам Аксана дагэтуль можа толькі ў клічнай форме.

«Гэта палка мяне зачаравала, — са смехам прызнаецца дзяўчына. — А далей — паняслося».

Займацца фітнесам Аксана прыходзіла «на ўсё, што ёсць», а каб навучыцца танцаваць на пілоне прайшла шэраг курсаў. Зараз яна — фітнес-трэнерка і выкладае розныя напрамкі пол-дэнсу

«Той жа спорт, але на абцасах»

З пачаткам заняткаў на пілоне ў свядомасці ўсе перакулілася. Гэта стала выйсцем для асабістай творчасці. Раней спрабавала трохі фітнем, трохі танцы, але усё было «не тое». А тут можна ўсё спалучыць і яшчэ трохі ад сябе «пахімічыць».

Туфлі? Гэта стрыпы. Яны зручныя. У зале можна сабе дазволіць у іх хадзіць, каб прыгожа трымаць асанку. Гэта ж не па нашых тратуарах
Насамрэч існуе шмат розных накірункаў такога танцу. Найбольш распаўсюджаны- экзотык пол-дэнс. Ёсць яшчэ пол-арт, дзе больш харэаграфіі, пол-фітнес і нават пол-спорт, які мала чым адрозніваецца ад алімпійскай шаставой акрабатыкі.

«Тут ёсць намінацыі і для жанчын, і для мужчын, і для дзяцей. А спаборніцтвы праводзяцца на сусветным узроўні».

«Узровень у беларускіх прадстаўнічак экзатычнага пол-дэнсу вельмі харошы, бо яны гатовы „трэніць“ па 8−10 гадзін у дзень»
Што да экзатычных танцаў на пілоне, то яны пакуль не алімпійскія. Хаця ў «экзотыцы» прымяняюць тыя ж прыёмы, што і ў спорце — сальта, шпагаты, перавароты.

Прыйшлося прайсці праз «хі-хі»

Ад словазлучення «танцы на пілоне» ці, як у нас кажуць, «на шасце», звычайна субяседніка прабівае на «хі-хі». З гэтым сутыкаюцца ўсе танцоркі.

«Першы час было трохі складана, бо сур’ёзна цябе ніхто ў прынцыпе не ўспрымае. А потым я проста перастала звяртаць увагу, хто і што кажа ці думае. Урэшце, кожны мяркуе ў меру ўласнага развіцця, а я вельмі лаяльна стаўлюся да іншых меркаванняў. „Хі-хі“ — ну, ладна. Тым больш, для Беларусі гэта пакуль навінка».

Аксана — эканаміст па дыплому, але працу ў банку палічыла занадта сумнай: «Чым ныць у офісе ад 8 да 5, лепш кайфова бавіць час ў залі. Нават як працу гэта не ўспрымаю»
Ва ўласнай сям'і таксама не адразу сур’ёзна паставіліся да экзатычнага захаплення. Маўляў, чаму нельга працаваць як усе нармальныя людзі, тым больш, вышэйшая эканамічная адукацыя дазваляе. «Як удалося пераканаць мужа ў сур’ёзнасці сваіх намераў? Вельмі проста», — раскрывае таямніцу дзяўчына.

«Я магу пайсці працаваць у банк, няма праблем. Толькі ты падумай — што я адтуль дадому прынясу. Калі мне праца не будзе падабацца, буду вяртацца злая і зліваць гэты негатыў у сям’ю, усім выносіць мозг. Табе гэта трэба? Калі не, то лепш я буду працаваць там, дзе мая крыніца натхнення».

Працаваць лепш там, дзе твая крыніца натхнення, мяркуе Аксана
Зараз, са словаў Аксаны, такіх пытанняў больш няма: «Сам усё адчувае і разумее».

«Не магу» і «не ўмею» — у галаве

У Гродне на заняткі да Аксаны прыходзяць у асноўным маладыя дзяўчаты. Нехта ставіцца да такіх трэніровак як да адмысловага фітнесу, іншыя кажуць, што хацелі б зрабіць уражанне на «свайго мужчыну».

«Дзяўчаты прыходзяць, бо натхняюцца танцам, хочуць лепш выглядаць ці пачаць нешта змяняць ва ўласным жыцці. Да таго ж, заняткі дысцыплінуюць»
Гэта цалкам самадастатковы фітнес, лічыць трэнерка. «Ідзе нагрузка на суставы, на косці - усё працуе». Праўда, нагрузка на верхнюю частку цела, на рукі і плечы, большая чым на ніжнюю. Дадаткова «пракачваць ніз» танцоркі хозяць у трэнажорную залу.

З энтузіязмам захопленага любімай справай чалавека Аксана запрашае на пілон усіх ахвотных.

Каб пачаць займацца, не патрабуецца асаблівай фізпадрыхтоўкі. Заняткі ў хобі-групах з нуля даступныя для ўсіх, а пачаць ніколі не позна
У Кітаі, Японіі і нават у Еўропе заняткі на пілоне зараз папулярныя сярод сталых жанчын 50+ ці 70. Тым больш, што фізічная гнуткасць абавязкова паўплывае і на псіхаэмацыйны стан, упэўнена Аксана.

«Усе „не магу“ і „не ўмею“ — у галаве. Калі паспрабаваць, то страхі і забабоны лопаюцца, як мыльныя бурбалкі».


Если вы планируете поездку в Таиланд, вы любите активный и экстремальный вид отдыха, вам необходимо попробовать «полет гиббона» Что это такое, подробнее можно узнать на сайте http://vip-pattaya.ru/tour/polet-gibbona/. Вас ждет взрыв адреналина и много эмоций.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024