Горад

Рэха вайны: шукаем і разгадваем надпісы часоў акупацыі ў Гродне

Сыходзяць відавочцы Другой сусветнай, але знакі тых часоў, часам загадкавыя, застаюцца. На старых гродзенскіх будынках дагэтуль можна знайсці нумарацыю і назвы вуліц на нямецкай мове. Некаторыя з іх расшыфраваць цалкам сёння не могуць ні мясцовыя старажылы, ні нават карэнныя немцы.

Засталося няшмат надпісаў на нямецкай мове, да якіх пакуль не дабраліся рукі камунальнікаў. Найбольшую цікавасць у краязнаўцаў выклікае дом на вуліцы Студэнцкай № 3, дзе захаваўся надпіс «GEORE 1348». Некалькі гадоў таму значэнне надпіса спрабавала разгадаць краязнаўца Наталля Канюк.

Надпіс «GEORE 1348» на доме № 3 па вуліцы Студэнцкай. У гады апошняй нямецкай акупацыі вуліца мела спачатку назву № 409, а пасля «Лотзэнэр-штрасэ»
Наталлі Рыгораўне не толькі ўдалося сабраць інфармацыю аб акупацыйных надпісах у Гродне, але і даведацца пра людзей, якія іх наносілі з дапамогай трафарэтаў. Сярод работнікаў мясцовай арганізацыі, якая гэтым займалася, быў і чалавек з сям'і Левандовiчаў, пра якую Hrodna.life ужо пісаў. Зыгмунт Левандовiч перыяд акупацыі ў Гродне памятае, але больш пра працу свайго дзеда і надпіс «GEORE» сказаць не можа.

У доме жылі «Праведнікі свету»

Наталля Канюк меркавала, што ў дамах з такімі знакамі жылі служачыя мясцовых арганізацый. Таксама яна даведалася, што ў доме з надпісам «GEORE 1348» жыла сям’я Наўмюк, адзін з членаў якой працаваў разам з Левандовiчам. Сям’я ў доме на Студэнцкай некалькi месяцаў хавала яўрэйскага хлопца: пазней Наўмюкоў пасмяротна прызналі «Праведнікамі свету».

Дом № 3 па вуліцы Студэнцкай. Менавіта тут сям’я Наўмюк хавала 14-гадовага яўрэя Ёна Зарэцкага

Немцы так не пішуць

Падобную версію як Наталля Канюк выказаў і краязнаўца Аляксандр Семянчук.

«Хутчэй за ўсё, надпіс азначае, што будынак давялі да ладу для пражывання немцаў. GE- GEbaude — будынак, OR-ORdnung — парадак. Я нават перапісваўся з калекцыянерам Феліксам Варашыльскiм з Гамбургу па гэтай тэме. З яго слоў, ніхто з сучасных немцаў o „GEORE“ не чуў».

Паводле Варашыльскага, сёння немцы так на дамах не пішуць. Магчыма, гэта скарачэнне гродзенскіх немцаў і што яно значыць — ведалі толькі яны. Аляксандр Семянчук мяркуе, што адказ ёсць у гродзенскім архіве, дзе ёсць шмат дакументаў ваеннага часу на нямецкай мове. «Іх яшчэ ніхто не вывучаў, бо трэба добра валодаць нямецкай мовай», — кажа Аляксандр.

Дарэчы, за домам № 3 па вулiцы Студэнцкай знаходзіцца дом № 3а, на якім таксама ёсць надпіс «GEORE».

Працяг будзе.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024