Людзі і справы

«Гараджане сталі сумна апранацца». Гродзенец распавёў, чаму аддае перавагу строям ХІХ стагоддзя

Дзмітрыю 24 гады і ён звычайны «рабацяга» на адным з прадпрыемстваў горада. У выхадны дзень хлопец можа дазволіць сабе выйсці ў горад у гістарычных строях. Менавіта гэта вылучае яго сярод іншых гродзенцаў. Робіць гэта Дзмітрый дзеля ўласнага задавальнення. Такім чынам ён не супраць пазнаёміцца з інтэлігентнай дзяўчынай на вуліцах Гродна.

Джынсы, майкі - не цікава

Пакуль у гардэробе хлопца ўсяго некалькі рэчаў у стылі ХІХ стагоддзя. Купіў ён іх на працягу апошняга года на вядомых сайтах, такіх як AliExpress і eBay.

«Рэчы купляю, калі ёсць грошы, — распавядае Дзмітрый. — У мяне неяк усё само завязалася. Доўга назіраў за гараджанамі, а яны нешта сумна сталі апранацца, здаецца не маюць густу нейкага ў адзенні.

Джынсы, майкі - гэта ўсё ўжо не цікава, а маладосць ўсё-ткі і хочацца неяк самавіцей выглядаць, з густам. Вось я і вырашыў сваімі ўборамі разнастаіць жыццё».

Дзмітрый, звычайны «рабацяга» з заводу. Любіць апранацца ў стылі ХІХ стагоддзя

У месяц па рэчы

Гродзенцы па-рознаму ставяцца да стылю выхаднога дня Дзмітрыя. Хтосьці яго ўжо Дракулам паспеў празваць, хтосьці праяўляе цікавасць і фатаграфуе. Але большасць пакуль проста дзівяцца.

«Хаджу па горадзе ў такіх строях ў вольны час, а часам у госці магу схадзіць. Многія думаюць, што я на свята іду, але гэта мой стыль такі. Вядома, на працу ў такім адзеньні я не магу пайсці, баюся што сапсую. А наогул мне б хацелася часцей заказваць цікавую вопратку, таму што я бачу шмат розных прыгожых рэчаў. У сярэднім стараюся заказваць у месяц па адной якой-небудзь рэчы, але ў цэлым апранацца з густам з нашымі заробкамі цяжка».

Ад дзяўчат пакуль толькі погляды

Бацькі Дзмітрыя кажуць, што стыль іх сына салідны і модны і нічога супраць такога адзення не маюць. Апошні строй гродзенца абышоўся яму ў вялікую частку заробку. Адно паліто каштуе 260 рублёў, а кашуля з жабо - 120 рублёў.

Вылучыць Дзьмітрыя з натоўпу пакуль можна толькі летам. Зімовых строяў у гістарычным стылі ён пакуль не мае. Кажа — што гэта справа часу. Але пакуль надвор’е дазваляе, выходзіць на праменад — сябе паказаць і людзей паглядзець.

«Раней у людзей быў густ у адзенні, цяпер гэта ўсё прапала. Калі шчыра, то я б хацеў знайсці ў Гродне такую ​​ж дзяўчыну, якая б стыльна і самавіта апраналася, як я. Мы маглі б разам з ёй хадзіць па горадзе, у госці. Пакуль мне аднаму сумна, а ад дзяўчат толькі погляды».

Гродзенцы па-рознаму ставяцца да стылю выхаднога дня Дзмітрыя. Хтосьці яго ўжо Дракулам паспеў празваць, хтосьці праяўляе цікавасць і фатаграфуе. Але большасць пакуль проста дзівяцца.

У стылёвым адзенні камфортней

Цікавасць да стылю ХІХ стагоддзя ў Дзмітрыя з’явіўся пасля прагляду старых фотаздымкаў.

«Раней я часта разглядаў старыя фатаграфіі, асабліва як апраналіся мужчыны ў розныя гады. І падумаў, што свой імідж трэба таксама фармаваць. Пачынаў з кашулі з камізэлькай, цяпер у мяне гардэроб трохі папоўніўся. У стылёвым адзенні я сябе адчуваю камфортна і тут няма чаго саромяцца».

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024