Карыснае

Гарачыя прапановы халодных напояў. 7 спосабаў наталіць смагу ў Гродне летам

Халодныя напоі выдатна дапаўняюць спякотнае надвор’е, яркія колеры і духмяныя водары лета. У гродзенскіх кавярнях ёсць мноства адпаведных надвор’ю і настрою «ледзяных» прапановаў на любы густ і гаманец.

Кактэйлі ў «Basta Pasta»

У піцэрыі «Basta Pasta» можна знайсці кактэйлі з сумесі сокаў, сіропаў і лёду з фруктова-ягаднымі ўпрыгожваннямі. Самае складанае — выбраць, каторы пакаштаваць проста зараз.

Цана: каля 5 рублёў

Адрас «Basta Pasta»: вул. Перамогі, 35. Ёсць вялікая адкрытая пляцоўка, па вечарах — музыка.

Халодныя напоі ў «Нашай каве»

У «Нашай каве» можна пакаштаваць некалькі напояў, што спалучаюць каву з халоднымі дадаткамі - лёдам ці марозівам. Гэтым разам спрабуем той, што складаецца з неперамяшаных кавы і «Швэпса» — два кшталты горычы цікава спалучаюцца ў гэтым напоі. Ён бадзёрыць і ахалоджвае адначасова.

Цана халодных напояў у кавярні: каля 3 рублёў

Адрас «Нашай кавы»: вул. Замкавая, 11. Ёсць летняя тэраса.

Піна Калада ў «Раскошы»

У «Раскошы» наш выбар выпаў на Піна Каладу. Пераважае ў кактэйлі салодкі смак какоса. Вялікая шклянка кактэйлю з лёдам і саломкай дадуць магчымасць смачнай прахалоды.

Цана халодных напояў: ад 3 рублёў

Адрас «Раскошы»: вул. Савецкая, 7. Ёсць дзве тэрасы — ля галоўнага ўваходу на ходніку Савецкай і з тыльнага боку кавярні, з відам на вуліцу Кірава і турму.

Кактэйль на аснове морсу ў «Шэкспіры»

З меню тэатральнай кавярні «Шэкспір» выбралі халодны кактэйль на аснове морсу са свежымі замарожанымі ягадамі і лёдам. Сакавіты смак і прыгожы колер не падманулі чаканняў.

Цана халодных напояў: 2−2,5 рублі

Адрас: будынак Тэатра лялек, вул. Дзяржынскага 1/1. Ёсць адкрытая тэраса.

Вялікая шклянка кактэйля ў «КофейнЯ»

«КофейнЯ» прапануе халодныя напоі, што спалучаюць фруктовае пюрэ, сокі і колаты лёд. Кактэйль змешваеца ў шэйкеры і падаецца ў вялікай шклянцы.

Цэны халодных напояў: ад 3 рублёў

Адрас: вул. Савецкая, 5. Ёсць пара столікаў звонку, перад уваходам, на ходніку.

Кактэйль са смакам махіта ў «Хані-Кабані»

Шпацыр у Пышках можна дапоўніць візітам у грыль-бар «Хані-Кабані». Тут спрабуем кактэйль са смакам махіта. Свежая мята, вялікі кавалак лайма, газаваны «Спрайт» і лёд цалкам адпавядаюць летняму настрою і дораць паўгадзіны свежай прахалоды.

Цэны халодных напояў: 3 — 5 рублёў

Адрас: будынак інстытута біяхіміі, БЛК, 50. Ёсць вялікая тэраса пад тэнтам.

Фрэш у Еўраопце

Калі смага застане пад час закупаў у гіпермаркеце Еўраопт па вуліцы Дубко, 17, наталіць яе дапамогуць свежаадціснутыя сокі. Прапануюць сок з яблыкаў, морквы, апельсінў, салеры, а таксама іх спалучэнні.

Цана порцыі соку каля 2 рублёў. Пасля 20.00 дзейнічае зніжка 15%.

Сокавы бар знаходзіцца ў цэнтры гандлёвай залі. Прыемным дадаткам да напою будзе беларускамоўны сервіс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024