Людзі і справы

Дзед Мароз прыйшоў праз акно: у Гродне прамысловы альпініст прыносіць дзецям казку

Раней Дзед Мароз прыходзіў дадому як усе — праз дзверы. Цяпер ён можа залезці ў акно, незалежна ад таго, на якім вы паверсе жывеце. Новую паслугу прапануе гродзенец Арцём, які працуе прамысловым альпіністам.

Разам з Арцёмам Hrodna.life прыехаў на першы выклік у гэтым годзе. На Вiшняўцы Дзед Мароз павінен быў павіншаваць траіх дзяцей, якія нічога не падазравалі.

Бацькі тым часам сустракаюць Арцёма і яго кампанію каля дома, праводзяць на дах і ідуць дадому да дзяцей. Дзед Мароз за 10 хвілін рыхтуе свой рыштунак для спуску ў кватэру на 9-м паверсе. У Арцёма з гэтым праблем няма — апошнім часам ён шмат працаваў і спускаўся з вышыні не раз. Галоўнае, каб у доме ў заказчыка быў прыдатны дах — роўны, як у панэльных дамах. Трэба, каб на даху было нешта, да чаго можна прымацавацца. Усё астатняе — справа тэхнікі. Вяроўкі дзве — на адной Дзед Мароз спускаецца, другая — страховачная.

«Сёння нашы дзеці перастаюць верыць у Дзеда Мароза. Чаму б ім не падарыць казку? — распавядае Арцём. — Зімой працы ў прамысловых альпіністаў няма, мне даводзілася шукаць нешта новае, вось і паспрабаваў сябе ў незвычайнай ролі».

Пакуль Дзед Мароз спускаецца з даху, дзяцей у кватэры забаўляюць Снягурка і фокуснік. А потым яны разам клічуць Дзеда Мароза: казачны персанаж эфектна з’яўляецца ў акне i грукае. Дзеці ў адказ цешацца як тыя вар’яты.

Арцём залазіць у акно і знаёміцца ​​з дзецьмі. Пасля вершаў ён дарыць падарункі. Маленькія гродзенцы не проста задаволеныя — яны зноў пачынаюць верыць у казку.

«Гэта віншаванне ад Дзеда Мароза наша сям’я выйграла ў розыгрышы ў Вконтакте, — распавядае мама Дар’я. — У мінулым годзе мой сын на ранішніку ў садку казаў, што не верыць у Дзеда Мароза, але пасля таго, як да яго спусціўся Арцём, я думаю, меркаванне зменіцца».

Сыходзіць Дзед Мароз праз дзверы разам са Снягуркай, каб не паказваць альпінісцкага рыштунку і не расчароўваць дзяцей.

«Першы спуск прайшоў удала, усе засталіся задаволеныя, нават тыя людзі, якія мяне ўпусцілі да сябе праз акно на іншым паверсе».

Арцём і яго каманда плануе віншаваць гродзенцаў да сярэдзіны студзеня. Знайсці хлопца можна ў адмысловай групе ў Вконтакте. Візіт Дзеда Мароза праз акно будзе каштаваць каля 100 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024