Горад

Дурні і турызм: як у Гродне пахавалі праект «культурнага офшору»

Калі ў Расіі, як гаворыцца, дзве бяды, то ў нас толькі адна, таму што дарогі ў Беларусі нядрэнныя. Прыклад - тое, што мы робім з выдатнымі праектамі ў турызме, якія быццам бы ляжаць на паверхні. Правільна! Часцяком мы іх вязём на могілкі, — піша выданне «Туризм и отдых». Адным з аб’ектаў яго абмеркавання стаў і лёс меркаванага «культурнага офшора» на Гарадзеншчыне. Гэта ідэя, на думку выдання, лунала ў паветры, але так і не была рэалізавана. Зрэшты, магчыма, калі-небудзь хто-небудзь да яе яшчэ вернецца. Тэма і зараз застаецца актуальнай.

Краіне трэба месца, дзе можна было б цалкам пагрузіцца ў беларускі нацыянальны каларыт. Каб вакол — корчмы, нацыянальная кухня, беларуская мова і дух гістарычнай эпохі да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Гродна — гатовая пляцоўка для таго, каб паэксперыментаваць з нацыянальным «культурным афшорам».

Гэта ў Мінску носьбітаў так бы мовіць культурнага коду — кот наплакаў, а Гродна, як бы яго ні абвінавачвалі ў «пальшчызне», застаецца самым вялікім, прыдатным і суцэльным ў Беларусі месцам з пункту гледжання канцэнтрацыі архітэктурных славутасцяў і захавання духу гістарычнай эпохі.

Фота: Ігар Рэмзік
Беларусы ў цяперашні час народ, вядома, спецыфічны. Мы, на жаль, можам прапанаваць турыстам замала каларыту: што з нас узяць — ахвяра гістарычнага эксперыменту Кацярыны II і бальшавікоў! У той жа час недзе на перыферыі ментальнасці напэўна захоўваецца ўсё тое лепшае, на чым у цяперашні час зарабляюць грошы ўкраінцы ў Кіеве і Львове альбо расіяне на Залатым кальцы. Трэба прадаваць нацыянальны каларыт. У Гродне ён ёсць. Толькі трэба ўзмацніць яго, аб’яднаўшы гістарычныя кварталы ў адзіную турыстычную нацыянальную зону.

[irp posts="6267″ name="Помнік каралю, незвычайныя кавярні і ратуша. 5 ідэй са Львова, што не зашкодзілі б і ў Гродне"]

Гэта можа быць квартал накшталт Ля Бока ў Буэнас-Айрэсе — з вулічнымі галерэямі, спевакамі, тэатрамі, рамеснікамі і рэстаранамі. Толькі беларуская мова! Зразумела, ніякай цэнзуры! І, пажадана, льготная падатковая сістэма — усё ж такі гэта афшор. Запэўніваю вас, палякі, літоўцы і расіяне першымі паедуць падзівіцца на такі цуд! Ды што там палякі! Мы самі будзем па выхадных масава ўцякаць у Гродна, каб папіць крамбамбулі, глінтвейну, адчуць атмасферу, паслухаць жывую музыку і мову.

[irp posts="21 610″ name="Пратэсты апазіцыі як турыстычны брэнд: адкуль з’явіўся самы вядомы турыстычны сімвал сучаснага Вроцлава"]

Вядома, шмат хто ў свой час ўспрыняў гэтую ідэю як стварэнне нейкай зневажальнай рэзервацыі. Але калі жыхары Манака ратавалі сваё дробнае княства ад французаў пры дапамозе казіно і покера, гэта на першы погляд таксама выглядала сумнеўна, а цяпер, дзякуй Богу, жывуць і квітнеюць, а пашпарт Манака з’яўляецца адным з самых жаданых ў свеце.

[irp posts="42 806″ name="Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў за" ад экспертаў"]

Пагадзіцеся, сёння, у пошуках чаго-небудзь нацыянальнага беларускага, можна выйсці на вуліцу любога нашага горада ці вёскі і залямантаваць грамавым голасам: «Дзе ты, Беларусь? Ась? «- Няма адказу! А вось гэта ідэя, у выпадку ажыццяўлення, магла б наблізіць нас да нечага разумнага, добрага, светлага — да будучыні!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024