Спадчына

Драпаць яйкі навучылі гродзенцаў на Велікодным кірмашы

Пра даўнюю тэхніку аздобы велікодных яек драпанкай расказвала на майстар-класах Вольга Сліж з Мастоўскага цэнтра рамёстваў. Тыя наведвальнікі, што змаглі самастойна зрабіць драпанку, атрымлівалі яе ў падарунак. Больш нецярплівыя маглі набыць ужо гатовыя пасхальныя сувеніры. Майстар-класы рамеснікаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны прайшлі ў абласным цэнтры 5 красавіка на традыцыйным Велікодным кірмашы.

Проста, ды не вельмі

Каб зрабіць драпанку, трэба ўзяць афарбаваныя яйкі, востры нож ці голку і аловак. Алоўкам намаляваць на яйку ўзор, а пасля «прадрапаць» яго вострым прадметам. Здаецца — проста і цягне паспрабаваць. Так што пры століку, дзе працавала Вольга Сліж, людзі збіраліся ўвесь час.

Тэхніка велікоднай драпанкі, са словаў майстрыхі, была распаўсюджана ў краінах Усходняй Еўропы. З бліжэйшых суседзяў Беларусі яе выкарыстоўвалі ўкраінцы і палякі. Нават даўней драпанкі былі хутчэй цікавосткамі, чым шырока распаўсюджанай з’явай. На кірмашы некаторыя казалі, што бачаць іх ўпершыню.

Чым упрыгожыць драпанку

«Мае знаемыя таксама часта дзівяцца, што такая тэхніка існуе. Бывае, нехта звоніць, пытае „Што робіш?“. Кажу — „Яйкі драпаю“. То не ўсе разумеюць, пра што гаворка, успрымаюць як нейкія жарты».

Пры ўяўнай прастаце тэхнікі драпанка патрабуе ўважлівай і карпатлівай працы. «Калі рабіць драпанку з арнаментальным упрыгожваннем, прапрацоўваць мноства дробный дэталяў, то на адно яйка можа пайсці цэлы дзень», — расказвае майстрыха. Простыя ўзоры, прызвычаіўшыся, можна прадрапаць хвілін за 20.

Трацыцыйна драпанкі аздабляліся кананічнымі велікоднымі сімваламі. Да іх майстры дадавалі арнаменты і раслінныя матывы — галінкі і кветкі. Са словаў Вольгі, драпанкі рабілі на сырых яйках. Для афарбоўкі іх на некалькі гадзін пакідалі ў халодным настоі цыбульніка. З цягам часу яйкі цалкам высыхалі і не псаваліся.

Цудадзейныя абярэгі

Такія яйкі асвячалі і потым трымалі на покуці, як абярэг дома. Захоўвалі і першае падараванае на вялікдзень яйка. Яно лічылася цудадзейным, здольным абараніць дом ад пажару і маланкі.

Хаця праца над драпанкамі патрабавала шмат часу, рабілі іх толькі напярэдадні Вялікадня. Для гэтага збіралася ўся сям’я. Разам маліліся і сядалі аздабляць яйкі. На думку майстрыхі, гэта было адным са спосабаў падрыхтаваццца да свята, засяродзіцца і стварыць адпаведны настрой.

«Сёлета пайду ў царкву з драпанкамі, — кажа адна з удзельніц майстар-класа Часлава Мулярчык. — Я ж не так проста навучылася. Трэба зараз дзецям расказаць, унукам. Будзем драпаць разам. Я маю вялікую цікавасць да беларускіх традыцый. Стараюся прыўнесці ў свой дом нешта з даўніны, такое ласкавае, пяшчотнае, добрае, захаванае на прыгожай нашай зямлі беларускай».

Больш здымкаў з кірмашу глядзіце ў галерэі:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024