DJ Modno пра Дубай, педалі, музычную прастытуцыю і пра тое, як ажывіць вуліцы Гродна

У пачатку вясны гродзенскі дыджэй Андрэй Скрабук, вядомы як DJ Modno, вярнуўся з Дубая, дзе працаваў - граў на вечарынках. Цяпер яго часта можна сустрэць у цэнтры Гродна на незвычайным ровары з музычнай калонкай. Пра сваю паездку ў ААЭ і пра планы на будучыню дыджэй распавёў Hrodna.life.

У Гродне Андрэй — адзін з самых вядомых дыджэяў. Свой творчы шлях ён пачынаў яшчэ ў пачатку 1990-х з дзіцячых лагераў і школьных дыскатэк, а праз гады станавіўся рэзідэнтам галоўных начных клубаў горада. Сёння гродзенец больш займаецца «прапампоўкай скілоў» (тэхнічны дыджэінг), чым грае ў клубах. Як кажа Андрэй — атрымлівае асалоду ад жыццём.

«Ніхто не будзе любіць цябе мацней, чым Радзіма»

Нядаўна дыджэй вярнуўся з Арабскіх Эміратаў. Там яму ўдалося праявіць сябе на новай пляцоўцы і пазнаёміцца ​​з іншай культурай.

«Дубай — добрае месца для заробку. Яркія эмоцыі ад убачанага — хмарачосы, фантаны, мора — зведваеш толькі ў першыя тыдні, а далей усё становіцца руцінай. Самы вялікі мінус — адсутнасць сяброў, дома, прыроды і блізкіх. Дубай гэта штучна пабудаваны горад і гісторыя гэтага месца толькі пішацца. Пры гэтым, там свет вялікіх грошай. У Гродне зусім іншая атмасфера. Толькі калі ты недзе далёка, разумееш, як сумуеш па родным месцы. Я вярнуўся і вельмі рады гэтаму. Як той казаў: у гасцях добра, а дома лепш. Там я зразумеў, што ніхто не будзе любіць цябе мацней, чым твая Радзіма».


«Раблю тое, што не мог сабе дазволіць апошнія 20 гадоў»

Сёння Андрэй займаецца тым, што не мог дазволіць сабе апошнія 20 гадоў: будуе з сябрамі планы на будучыню і выхадныя дні, у якія звычайна выступаў. Адзінае месца ў Гродне, дзе сёння грае DJ Modno, гэта бар «Фарадэй». Па чацвяргах там праходзяць R’n’B вечарынкі.

«Раней у клубныя, выходныя дні я ўвесь час граў, зараз працоўны толькі чацвер. У „Фарадэі“ ў мяне праходзяць стылізаваныя вечарынкі, накіраваныя на якасную Hip-Hop, R’n’B музыку і цікавых людзей. Гэтая культура вяртаецца да нас са сваімі легендарнымі тусоўкамі. Увесь астатні час я „драпаю“ кружэлкі і займаюся жыццём».

Байк з «тоўстым саўндам»

Часта Андрэя можна ўбачыць у цэнтры Гродна на яго кастамным байку. Кастамныя ровары гэта байкі ручной працы, вырабленыя на заказ або сваімі рукамі. У іх унікальная геаметрыя, якая адпавядае патрабаванням уладальніка.

«Гэты ровар прывезлі са Швецыі 10 гадоў таму. Я ім вельмі задаволены, ён ужо паспеў стаць маім любімым гаджэтам. Зараз я пераехаў жыць у цэнтр горада і на байку з калонкай мяне можна ўбачыць значна часцей. Гродзенцы рэагуюць па-рознаму. Знаёмыя або сябры падыходзяць, звычайныя мінакі глядзяць або фатаграфуюць. Такіх байкаў у горадзе, напэўна, і няма больш. А „тоўсты саўнд“ дадае эфекту. Маё меркаванне — галоўнае заставацца сабой, разбураць правілы і быць свабодным і адкрытым свету».

Пяць гадоў таму з-за праблем з сэрцам Андрэй апынуўся на аперацыйным стале ў піцерскага хірурга. Пасля аперацыі лекар сказаў гродзенцу, што яго самы лепшы кардыядоктар — ровар. З тых часоў дыджэй і яго двухколавы транспарт неразлучныя.

«Сказалі, пакуль буду круціць педалі - усё будзе добра. Найлепшы транспарт для Гродна, па прыкладзе развітых еўрапейскіх гарадоў, гэта ровар. Гэта добра для здароўя, ды і экалогію паляпшае. Усім рэкамендую».

Дыджэй — мастак эмоцый, а не музычная прастытутка

Пра культуру дыджэінгу ў Гродне Андрэй выказваецца па-рознаму. Яго засмучае, што мясцовыя дыджэі становяцца для ўстаноў абслуговым персаналам.

«Я не магу з павагай ставіцца да дыджэяў, якія «вымаюць» і не ўкладваюцца ў сябе. Маё меркаванне: заробленыя сродкі трэба абавязкова ўкладаць у сябе і ў абсталяванне, на якім граеш. Гэта дасць магчымасць выхаду на больш тэхнічны ўзровень.

Апошнім начным клубам у Гродне, у якім Андрэй граў на пастаяннай аснове, была БАЗА. Дыджэю надакучыла аднастайнасць і ён вырашыў змяніць атачэнне.

«У гэтай справе «замыльвацца» і сядзець на адным месцы нельга. Калі выгараеш эмоцыямі, трэба рухацца і змяняць атмасферу.
Часам гэта карысна, а то часцяком дыджэі пачынаюць думаць катэгорыямі сістэмнасці. Наогул, гэта злачынства — ставіцца да музыкі, як да працы па выманні грошай. Ты рызыкуеш проста стаць «музычнай прастытуткай». Трэба служыць музыцы і аддавацца ёй цалкам.

Па сітуацыі ў горадзе: дыджэі ў нас сталі проста абслуговым персаналам. Гэта звычайнае гранне музыкі, якую «ядуць масы» і гэта няправільна. А дзе ты, дзе твае ідэі і ідэалы, успрыманне густу і якасць матэрыялу? Не ўсё трэндавае ёсць якасны кантэнт. Яшчэ некалькі гадоў таму ў нас у Гродне была зусім іншая сітуацыя, але ўсё змянілася. Дыджэй — гэта мастак эмоцый і ён павінен прапаноўваць свае ідэі ў музыцы, а не тое, што хоча ад яго працадаўца і наведвальнікі клуба".

Ёсць жаданне «муціць» вулічныя тусоўкі

З прыходам цяпла Андрэй з сябрамі хоча рабіць спантанныя вулічныя «локалы» — тусоўкі ў цэнтры Гродна. Магчыма, гэта ажывіць гарадскія вуліцы па вечарах і людзей агулам.

«Мы можам ажывіць вуліцы нашага цэнтра, гораду папросту не хапае вулічнага жыцця. Хутка прылятае з Дубая мой лепшы сябар Жэня Якуш. Нас стане яшчэ больш і мы паспрабуем што-небудзь зрабіць тусовочнае і спантаннае. Рабіць гэта ёсць вялікае жаданне. Паглядзім, можа камусьці і спадабаецца. Вось нядаўна мы ішлі з хлопцамі, уключылі калонку, а насустрач ішла група турыстаў. І што вы думаеце? Мы пачалі ўсе разам танцаваць Hip-Hop у самым цэнтры Гродна. А іншыя здымалі гэта на тэлефоны. Гэта і ёсць тая дзвіжуха, якой нам не хапае на цэнтральных вуліцах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024