Людзі і справы

Затрыманні і пагрозы забраць дзяцей. Як у Гродне ціснуць на кіраўнікоў забастовак

14 жніўня прадпрыемствы Гродна пачалі аб’яўляць пра забастоўкі. Сярод іх — «Гроднажылбуд», «Гродна Азот», «Хімвалакно». На лідэраў забастовак у Гродне пачалі ціснуць — ёсць спробы затрымання і пагроз.

«Гродна Азот»


У чаце работнікаў прадпрыемства раніцай 21 жніўня з’явіліся паведамленні ад старшыні страйкаму Юрыя Рававога пра спробу яго затрымання каля інтэрната. Рабочыя не былі ўпэўненыя, што паведамленні прыходзіць менавіта ад Юрыя — меркавалі, што ў яго забралі тэлефон.

Пасля абеду стала вядома, што Юрыя не затрымалі. Пра гэта паведамілі яго блізкія, перадалі Hrodna.life працаўнікі «Гродна Азот».

«Афіцыйна паведамляем: усе цэхі ААТ» Гродна Азот «працуюць ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасці з тэхналагічным працэсам. Штодня кіраўніцтва вядзе адкрыты дыялог з працоўным калектывам», — паведаміла паведаміла адміністрацыя ў карпаратыўным выданні «Гродзенскі хімік».

На працоўных ціснуць і праз публікацыі ў выданні: з’явіліся звароты калег з Беларусі і Бердзянску, жыхароў Гомельскай вобласці і калектываў прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, якія заклікаюць не ўдзельнічаць у страйку.

«Гроднапрамбуд»

Сліўко Юліі 33 гады, яна працуе тынкоўшчыкам 13 гадоў у Будаўнічым упраўленні № 221 «Гроднапрамбуду».

Спачатку ўсе падтрымалі ідэю забастоўкі. Пасля падзей 9−11 жніўня ўсе былі шакаваныя тым, што збівалі людзей на вуліцах, што не даюць высказать ўласнае меркаванне. Вырашылі аб’явіць страйк. Мяне абралі старшынёй страйкаму. Кіраўніцтва не падтрымала, адразу пачалі ціснуць. Людзі спалохаліся, што яны застануцца без працы і без грошай. Усе кіраўнікі, начальнікі, казалі: «А потым вы прыйдзеце і будзеце скардзіцца на маленькую зарплату».

Юліі патэлефанавалі са схаванага нумара і пагражалі. «Калі ты не заткнеш, май на ўвазе — твой сын гуляе па вуліцы. Ці мала што яму можа прыляцець на галаву». Пасля гэтага Юля звывезла сына з горада.
У іншы раз патэлефанавалі, прадставіліся прадстаўніком сацабароны і пацікавіліся, дзе знаходзіцца сын Юліі. Яна не сказала.

Таксама на Юлію завялі адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

Незалежны прафсаюз

У Гродне 21 жніўня адбылася спроба затрыманьня сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза Анатоля Хацько. Ён з іншымі актывістамі праводзіў на мінулым тыдні перамовы з уладамі Гродна.

Прыкладна каля двух гадзін у раёне Каложскай царквы — у даволі такім ціхім, спакойным месцы, — выскачылі два маладых чалавекі ў кароткіх чорных кашулях, стрыжаныя. Я, як малады чалавек у 62 гады, падняўся на гару Новага замка, патэлефанаваў сваім калегам. Яны аператыўна прыехалі і мяне вывезлі. Лічу, што зараз адбываецца варыянт запалохвання. Калі ёсць магчымасць без сведак, могуць што-небудзь зламаць, — распавёў актывіст r**yja.com.

Грамадскія актывісты

Таксама пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) склалі на актывістаў Ежы Грыгенча і Сяргея Верамеенка, якія з іншымі гараджанамі прыйшлі падтрымаць 19 жніўня страйкоўцаў з тытунёвай фабрыкі.

Чытайце яшчэ: На табачной фабрике в Гродно не поддержали забастовку

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024