Людзі і справы

Дапамагчы сабе і людзям: найстарэйшая валанцёрка-кінолаг з атрада ратавальнікаў аб тым, як валанцёрства змяняе жыццё

«У мяне заўсёды былі сабакі, праўда, меншыя, пекінэсы», — Ірына Ісачанка гладзіць аўчарку Альфу па холцы, сабака зазірае ёй у вочы. Альфу ёй падарылі два гады таму маленькім шчаняткам, каб запоўніць эмацыйную пустэчу ў жыцці сталай жанчыны. Маўляў, дзеці выраслі і жывуць сваім жыццём, а з такой сяброўкай будзе весялей і больш бяспечна. Толькі сяброўства напачатку не складвалася. «У сем месяцаў ужо думала, як ад яе пазбавіцца, бо вялізным сабакам стала немагчыма кіраваць», — прызнаецца Ірына. І невядома, як бы магла скончыцца гэта гісторыя, калі б выпадкова не убачыла аб’яву на плоце.

Пачала дзеля Альфы

Выгульваць сабаку Ірына вадзіла на адмысловую пляцоўку ў раёне вуліцы Дамброўскага. Аднаго разу заўважыла там аб’яву, што Чырвоны Крыж разам з МЧС набіраюць валанцёраў з сабакамі ў атрад ратавальнікаў. «Шчыра кажучы, вырашыла пайсці паспрабаваць больш дзеля Альфы», — прызнаецца яна. Аказалася — знайшла кампанію шчырых людзей, з каторымі і працаваць і адпачываць прыемна. А атрад ратавальнікаў стаў для абедзьвюх неад’емнай часткай жыцця. «Як хлеб».

Амаль два гады, што яны разам займаюцца ў прафесійнага кінолага з МНС Міхаіла Гатоўчыца, ператварылі даму з непаслухмяным сабачкам у сапраўдных пашукавікоў. Альфу зараз — не пазнаць, яна шмат чаму навучылася. Ад простых каманд «сядзець» ці «ляжаць» да працы ў пошуку. Сабака можа знайсці чалавека па згубленай рэчы і упэўнена ходзіць па следзе.

Ад дамы з сабачкам да надзейных напарнікаў

У жыццё Ірыны такі «ўніверсітэт» таксама прыўнёс змены. Найперш, трэніроўкі з сабакам — гэта не проста шпацыр. Тры-чатыры кіламетры — тая яшчэ фізічная нагрузка. То і сама загартавалася, стала адчуваць сябе здаравей. Яшчэ — стала больш дысцыплінаванай і пачала паспяваць тое, на што раней не хапала часу. Заняткі двойчы на тыдзень, абавязкова. Гэта стымулюе навесці ў жыцці парадак, раскласці ўсё па палічках. Калі з’яўляецца сапраўднае захапленне, то на яго заўсёды пастараешся знайсці час. Тым больш, калі карысна гэта не толькі для сябе.

Так і атрымалася, што праз валанцёрскі атрад і жыццё напоўнілася, і сябры-аднадумцы знайшліся, і Альфа стала ўзорным сабакам.

Сакрэты маладосці

«У атрадзе я маладзею душой, — з радасцю расказвае Ірына Ісачанка аб сваіх калегах і сумеснай працы. — Раней і не задумвалася, як многа вакол харошых людзей сярод моладзі. Неяк прывыкла звяртаць увагу на негатыў, ён часцей кідаецца ў вочы. А тут бачу добрых і шчырых людзей, што заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, падставіць плячо ў цяжкай сітуацыі».

Гэта, з яе словаў, стымулюе быць «заўжды ў першых шэрагах», каб не было сорамна перад калегамі. Калі б такімі былі ўсе навокал, то, жартуе Ірына, «даўно б ужо пабудавалі камунізм».

«Знаёмыя і калегі на працы ведаюць, што я валанцёр-ратавальнік, — расказвае жанчына. — Але асабліва я гэта не афішую, неяк саромеюся. Проста, калі трэба дапамагчы — то так і зраблю. Зараз мы з Альфай ужо многа ўмеем».

Падзяліцца
Меткі: жывёлыхобі

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024