Людзі і справы

Этнакрама «Цудоўня» стварыла ўласны брэнд адзення: хутка вясновая сэксуальная калекцыя!

Ідэя адаптаваць традыцыйны беларускі строй пад сучаснае адзенне не новая. Але раней выкарыстоўваліся больш класічныя варыянты. А стваральнікі брэнда «Цудоўня» з аднайменнай гродзенскай этнакрамы вырашылі дадаць адзенню больш сэксуальнасці і правакацыі. Пры гэтым зрабіць дасяжныя нават для студэнтаў кошты, захоўваючы якасць. Глядзіце, што атрымалася.

З чаго ўсё пачалося

— Да нас прыйшла дзяўчына — шукала спадніцу. У нас вісела адна на той момант — звычайная, са стандартнага беларускага строю. Яна яе прымерыла: спадніца глядзелася на ёй не вельмі прывабна. Я падумала: дзевачкі ж хочуць насіць беларускае, але яно выглядае непрыгожа. А можна паяднаць 21-е стагоддзе з беларускасцю. Так з’явілася ідэя, — расказвае Яна Літвінчук, ініцыятарка праекта.

У краме ідэю абмеркавалі і вырашылі шыць сваё пад уласным брэндам. Да праекту далучылі швачку Таццяну Пілец і майстрыху Галіну Ломаву, якая займаецца вышыўкай. Яна Літвінчук кажа, што хацелася дадаць трошкі правакацыі і сэксуальнасці, але без пахабнасці. Каб адзенне магла і хацела апрануць і студэнтка, і 35-гадовая жанчына. Так у снежні 2018 «Цудоўня» запусціла сваю лінію адзення.

Як ствараецца адзенне «Цудоўня»

Яна прыдумвае вобразы і спрабуе іх намаляваць. Разам са швачкай распрацоўваецца канчатковая схема. Затым закупляецца тканіна, ніткі, падбіраецца колеравая гама. Швачка канструюе тканіну, каб выраб быў максімальна эканамічны. Майстрыха робіць машынную вышыўку. Тканіна з вышыўкай вяртаецца да швачкі, якая стварае канчатковы выраб. Пакуль працэс стварэння дзвюх рэчаў займае цалкам каля двух тыдняў.

Для адзення выкарыстоўваюць натуральныя тканіны — лён, воўна, батыст. Пакуль гатовыя дзве спадніцы — адна з вышыўкай, другая клецістая з бантнай складкай. І касцюм — топік і спадніца. Адзенне можна ацаніць у краме і замовіць любы памер ці пашыць пад знятыя меркі.

Як аб’ядноўваюць традыцыйнасць і сучаснасць

У «Цудоўні» адштурхоўваюцца ад стандартных канонаў моды і спрабуюць аб’яднаць іх з беларускімі матывамі.

— Калі браць касцюм, топік — сучасны з традыцыйнай вышыўкай. На спадніцы вышыўка і традыцыйны строй, толькі талія ўзята высока і даўжыня не максі, а мідзі. На іншай спадніцы традыцыйная клетка і бантная складка, традыцыйная для беларусаў. Але яна не такая аб’ёмная і доўгая, як аўтэнтычная.

Узоры вышыўкі бяруць з кнігі «Беларускі народны строй» Лабачэўскай і Зімінай. Выкарыстоўваюцца арнаменты, характэрныя не толькі для Гродзеншчыны, але і для іншых рэгіёнаў Беларусі. «Мы ж не толькі гродзенцам прэзентуем, а ўсёй краіне», — кажа Яна.

Цэны і новая калекцыя

Адзеннем актыўна цікавяцца людзі з усёй Беларусі. «Цудоўні» пішуць і з Гродна, і з Віцебску, і з Мінску. Праўда, праект пакуль не акупіў укладзеныя ў яго ўласныя сродкі. У першую чаргу таму, што нацэнку на адзенне практычна не ставяць. Рэчы каштуюць ад 40 да 60 рублёў. Камплект абыйдзецца ў 80 рублёў.

Адбіць грошы плануюць з наступнай калекцыі, якую прэзентуюць у красавіку. Прадставяць шэсць жаночых вобразаў - кашулі, спадніцы і сукенкі. Калекцыя будзе выканана ў светлых колерах — блакітных, бірузовых, белых. Іншых сакрэтаў пакуль не раскрываюць. Стаўку робяць менавіта на жаночыя вобразы, бо ў іншых крамах традыцыйнага адзення выбару для жанчын мала.

Праца над новай калекцыяй

Ці можна паставіць вопратку «Цудоўні» ў адзін шэраг з крамамі кшталту «Honar» ці «Elen Carotte»?

«Па якасці - так, — упэўнена адказвае Яна. — Мы не саступаем па якасці тканіны, пашыву, кроя. Саступаем па рэкламе і маштабах. Але мы толькі пачынаем, зараджаемся і не ведаем, у што гэта выльецца. У ідэале хацелася б, каб быў масштаб «Elen Carotte» ці «Honar».

У этнакраме плануюць і далей працаваць з адзеннем. «А навошта чымсьці пачынаць займацца, калі гэта на адзін сезон?» — кажуць у «Цудоўні». Таму наперадзе — восеньская калекцыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024