Навіны

Цэны на кватэры ў Гродне выраслі ў 2022-м на 8%. Каб цэны знізіліся павінна «пачацца вайна»

За тыдзень з 7 па 14 лістапада на рынку жылля ў Гродне сярэдняя цана квадратнага метра вырасла на 0,5%, за кастрычнік 2022 года — на 2,2%, а за год — на 7,6%, заўважыў Realt.by. Hrodna.life даведаўся, што ўплывае на рост цэн і калі ўсё можа змяніцца.

Жылы мікрараён у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Цэны растуць, але ў 2015 годзе было даражэй

Станам на 14 лістапада 2022 года сярэдняя цана ў аб’явах аб продажы кватэр у Гродне — $ 760 за адзін квадратны метр. Сярэдняя цана квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах — $ 800, гэта на 0,4% больш, чым было ў перыяд з 31 кастрычніка па 6 лістапада. У двухпакаёвых — $ 787 (больш на 0,1%), а ў трохпакаёвых — $ 738 (больш на 0,8%).

«Попыт акрэслівае цану. Калі паглядзець, то гэта не максімальная цана. У 2015 годзе цана за квадратны метр вар'іравалася і даходзіла амаль да $ 1000», — сказала Hrodna.life старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC Анастасія Лузгіна.

Індэкс цэн на кватэры ў Гродне. Крыніца: realt.by

Чаму людзі зараз купляюць нерухомасць

На думку Анастасіі, на куплю нерухомасці ўплывае псіхалагічны фактар. «У людзей абмежаваны магчымасці падарожнічаць ці набыць аўто, бо рынак звузіўся. Але пытанне накаплення грошай засталося. І гэта варыянт укласціся ў нерухомасць».

Паводле словаў Анастасіі, вясной 2022 года рынак замер. Але бліжэй да лета людзі прызвычаіліся да новай «нармальнасці» і пачалі рэалізоўваць адкладзеныя планы. «Акрамя гэтага, банкі апошнія месяцы сталі пашыраць крэдытныя прапановы па набыцці жылля, магчыма, гэта таксама выклікае попыт».

Яшчэ адзін фактар, які можа ўплываць на павялічванне попыту на нерухомасць — цана аднаго «квадрата».

Каб цэны на жыллё знізіліся, павінна «пачацца вайна»

«Умовай для зніжэння цэн на жыллё можа быць альбо нізкі попыт альбо рост прапановаў. «Сёння назіраецца скарачэнне аб’ёмаў увода новага жылля. Гэта абмяжоўвае прапанову і стымулюе цэны», — сказала Анастасія.

Другім фактарам, які акрэслівае цэны на кватэры — попыт, лічыць Анастасія. Яго зніжэнне можа адбыцца, «калі ў насельніцтва працягне зніжацца прыбытак, ці банкі абмяжуюць крэдыты».

Таксама можа паўплываць шок насельніцтва. «Напрыклад, пачатак вайсковага канфлікта ва Украіне, привеў да зніжэння актыўнасці на беларускім рынку нерухомасці», — заўважыла Анастасія. «Тады людзям не да куплі нерухомасці. Калі такога роду шокі будуць адбывацца, то цэны аўтаматычна будуць зніжацца.

Сярэдні ўзровень цэнаў на кватэры ў буйных гарадах Гродзенскай вобласці. Крыніца: realt.by

Людзі з абласцей едуць купляць жыллё ў Мінску

У Мінску сітуацыя іншая. Там цэны на жыллё знізіліся. «На гэта паўплываў ад’езд шэрагу спецыялістаў, у тым ліку айцішнікаў. Пры гэтым павялічылася доля людзей з абласных цэнтраў, якія едуць купляць нерухомасць у сталіцу», — сказала Анастасія.

«На мой погляд, рэлакацыя IT-спецыялістаў і іх семей, ад’езд прадстаўнікоў іншых прафесій паўплывала на змены структуры пакупнікоў жылля ў Мінску. З-за роста цэнаў у абласцях падтрымліваецца попыт на нерухомасць у сталіцы».

Яшчэ адзін фактар, які можа ўплываць на павялічванне попыту на нерухомасць — цана аднаго «квадрата».

Цана на новыя кватэры можа таксама расці

«Зараз долар танней, чым быў у пачатку 2022 года. А цэны на нерухомасць эксперты працягваюць лічыць у доларах ЗША. Пры гэтым, у кастрычніку 2022 года інфляцыя перавысіла 15%. З-за санкцый выраслі выдаткі ў будаўніцтве, павялічылыліся заробкі ў будаўнікоў. Усё гэта паўплывала на сабекошт квадратнага метра ў рублях і ў валюце», — сказала Анастасія Лузгіна.

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025